Get Mystery Box with random crypto!

=З БЕЛАРУСІ - СЛОВЫ ПАДЗЯКІ ПЕРШАІЕРАРХУ СЛАВАЦКАЙ ГРЭКА-КАТАЛ | Грэка-католікі Беларусі

=З БЕЛАРУСІ - СЛОВЫ ПАДЗЯКІ ПЕРШАІЕРАРХУ СЛАВАЦКАЙ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ, МІТРАПАЛІТУ ЯНУ (БАБЯКУ) Высокадастойны Уладыка Мітрапаліт Ян!

У момант Вашага зыходу на пенсію з пасады Пераіерарха Славацкай грэка-каталіцкай Царквы - Мітрапаліі «sui iuris»,
ад імя духавенства, семінарыстаў і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, жадаем выказваем Вам глыбокую падзяку.

Ад усяго сэрца дзякуем Вам за асаблівую братэрскую ўвагу і за шчодрую дапамогу, якую Вы - на працягу многіх гадоў - аказвалі нам, асабліва пілігрымам, што наведвалі вашыя святыні, дзе жыве традыцыя святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода.
Іхнімі малітвамі няхай шчодра блаславіць Вас Уваскрослы Хрыстос!
З удзячнасцю памятаем аб Вас у нашых малітвах. Мінск, 26 сакавіка 2022 г. +архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ