Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 23

2022-05-03 01:00:41 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.

Нейкіх дадатковых падрабязнасьцяў прычыны адстаўкі 68-гадовага грэка-каталіцкага мітрапаліта, які яшчэ не дасягнуў пенсійнага ўзросту 75 гадоў, прэс-служба Ватыкану не падае. Неафіцыйна сярод славацкага духавенства выказваецца меркаваньне, што нечаканая датэрміновая дабраахвотная адстаўка архібіскупа Яна Бабяка стала рэакцыяй на вынікі дзьвюх ватыканскіх візітацыяў у архіяпархіі ў 2019 і 2021 гадах. Пэўная частка духавенства і вернікаў выказвала незадаволенасьць ягоным спосабам кіраваньня.
18 views22:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 00:25:06 цкай Царквой. Нагадаем, 30 студзеня 2008 году ў Ватыкане было абвешчана пра важныя зьмены ў жыцьці Грэка-Каталіцкай Царквы ў Славакіі. Да таго часу там існавалі дзьве незалежныя структуры для католікаў візантыйскага абраду — Прэшаўская япархія і Апостальскі экзархат у Кошыцах. Згодна з рашэньнем Папы Бенядыкта XVI Прэшаўская япархія была ўзьнята да ўзроўню архіяпархіі з рэзідэцыяй мітрапаліта, а Кошыцкі экзархат, узьняты да годнасьці япархіі, разам з новастворанай Браціслаўскай япархіяй увайшлі ў склад новастворанай мітраполіі.

 

Уладыка Ян Бабяк стаў першым архібіскупам Прэшаўскім і мітрапалітам у Славацкай Грэка-Каталіцкай Царкве sui iuris (свайго права). Яго ўрачыстая інтранізацыя адбылася 17 лютага 2008 году ў Прэшаве.

 

Ян Бабяк на працягу 19 гадоў быў старшынём Падкамітэту па навакольным асяроддзі пры Канферэнцыі біскупаў Славакіі. З 2003 па 2009 год як біскуп ён таксама адказваў за Радыё «Lumen».

 

Падчас свайго служэньня на мітрапалічым пасадзе архібіскуп Ян Бабяк асабліва актыўна павялічваў два месцы марыйнага паломніцтва Прэшаўскай архіяпархіі – Люціна і Літманова.

 

Вялікую ўвагу архібіскуп Ян Бабяк таксама надаваў грэка-каталіцкаму тэалагічнаму факультэту Прэшаўскага ўніверсітэту, у якім падчас яго служэньня была праведзена комплексная рэканструкцыя інтэр’еру, што дазволіла яму стаць сучасным тэалагічным факультэтам XXI стагоддзя. 28 кастрычніка 2014 году па просьбе архібіскупа і пры захаваньні строгіх крытэраў факультэт быў прыняты ў саюз царкоўных факультэтаў, акрэдытаваных Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі (семінарыя і навучальныя інстытуты).

 

Уладыка Ян Бабяк за сваё больш чым 19-гадовае біскупскае служэньне высьвяціў 176 сьвятароў, а за час яго кіраваньня ў Прэшаўскай архіяпархіі было пабудавана 35 новых цэркваў, 53 парафіяльныя будынкі і 9 капліц.

 

Фота: TASR/Milan Kapusta.

http://carkva-gazeta.by/index.php?num=805
36 views21:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 00:25:06 Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію

Навіны хрысьціянскага сьвету29.04.2022

Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію

 

25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.

 

Нейкіх дадатковых падрабязнасьцяў прычыны адстаўкі 68-гадовага грэка-каталіцкага мітрапаліта, які яшчэ не дасягнуў пенсійнага ўзросту 75 гадоў, прэс-служба Ватыкану не падае.

 

Славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Прэшаўскі Ян Бабяк у сваім звароце з нагоды сваёй адстаўкі напісаў: «Я сыходжу дзеля міру і дабра Царквы, біскупаў, сьвятароў і вернікаў». Вядома, што Папа Францішак прымаў мітрапаліта Славацкай ГКЦ sui iuris (свайго права) Яна Бабяка на асабістай сустрэчы ў Ватыкане на пачатку лютага 2022 году. Тады Ватыкан таксама не агучыў нагоду аўдыенцыі. Папа Францішак падчас свайго апостальскага падарожжа ў Славакію ў верасьні 2021 году адслужыў з мітрапалітам Янам Бабякам урачыстую Боскую літургію ў візантыйскім абрадзе. Неафіцыйна сярод славацкага духавенства выказваецца меркаваньне, што нечаканая датэрміновая дабраахвотная адстаўка архібіскупа Яна Бабяка стала рэакцыяй на вынікі дзьвюх ватыканскіх візітацыяў у архіяпархіі ў 2019 і 2021 гадах. Пэўная частка духавенства і вернікаў выказвала незадаволенасьць ягоным спосабам кіраваньня.

 

Архібіскуп Ян Бабаяк, прымаючы пасьля малітваў і духоўнага разважаньня рашэньне аб адмове ад пасады мітрапаліта, падзякаваўшы Богу за гады свайго служэньня Царкве і ўсе зробленыя ў гэты час добрыя справы, напісаў: «Калі я быў недастаткова чулы да кагосьці падчас сваёй актыўнай службы і не апраўдаў іх чаканьняў, прабачце і даруйце мне. Я старанна працаваў і ніколі не клапаціўся ні пра што, акрамя дабра нашай Грэка-Каталіцкай Царквы. Я таксама ўсім дарую».

 

Прызначаны Рымскім Архірэем Апостальскі адміністратар Прэшаўскай архіяпархіі Браціслаўскі біскуп Пётар Руснак з нагоды свайго новага заданьня сказаў: «Прашу вернікаў аб малітве, каб я мог выконваць служэньне адміністратара». Ён будзе часова кіраваць архіяпархіяй да прызначэньня новага архібіскупа.

 

Варта таксама адзначыць, што славацкія грэка-католікі ў цяперашні час маюць вельмі нетыповую сітуацыю. У іх ёсьць толькі два дзейныя біскупы — архібіскуп Цырыл Васіль, SJ і біскуп Пётар Руснак. А яшчэ ёсьць тры біскупы на адпачынку: архібіскуп Ян Бабяк, SJ, біскуп Мілан Хаўтур, CSsR і біскуп Андрэй Пацак, CSsR. З Славакіі таксама паходзяць біскуп Ладзіслаў Гучка, які ўзначальвае Апостальскі экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэхіі, і біскуп Мілан Лах, SJ — кіруючы біскуп Пармскай грэка-каталіцкай япархіі ў ЗША.

 

Славацкі архібіскуп Прэшаўскі Ян Бабяк SJ 14 гадоў кіраваў Славацкай Грэка-Каталі
34 views21:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-01 18:31:55

2 views15:31
Адкрыць / каментаваць
2022-05-01 08:42:29 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 2-15 траўня

8 траўня, нядзеля
Расслабленага
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

15 траўня, нядзеля
Маці Божай Фацімскай
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Парафіяльнае святкаванне
77 views05:42
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 22:13:02 https://catholic.by/3/news/world/14568-piligrymka-muzhchyn-i-chuvanne-moladzi-chym-zhyve-kastsjol-va-ukraine-padchas-vajny
62 views19:13
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 18:34:01 Пілігрымка мужчын і чуванне моладзі: чым жыве Касцёл ва Украіне падчас вайны

Ва Украіне, нягледзячы на жахлівую трагедыю вайны, якую перажывае краіна, не згасае рэлігійнае жыццё ў мясцовай супольнасці Касцёла.

У бліжэйшы час у краіне продуць два агульнанацыянальныя рэлігійныя мерапрыемствы: Усеўкраінская пілігрымка мужчын і Усеўкраінскае чуванне моладзі.
 
Першая падзея запланавана на 1 мая, калі ў Касцёле адзначаецца ўспамін святога Юзафа, рамесніка.
 
У гэты дзень адбудзецца Другая Усеўкраінская пілігрымка мужчын у санктуарый святога Юзафа ў горадзе Гнівань Вінніцкай вобласці.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2769
56 views15:34
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 14:21:31 https://www.vaticannews.va/be/kaciol/news/2022-04/abrana-kiraunictva-novaj-kanferencyi-biskupau-centralnaj-azii.html
30 views11:21
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 11:30:29
Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй на Нядзелю міраносіцаў.
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/191-vyalikaya-vyachernya-z-litstsjoj-na-nyadzelyu-miranositsau.html
43 views08:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 10:16:50 Што такое Радаўніца? Як святкаваць па-хрысціянску? Якія традыцыі варта захоўваць у гэты дзень? - паразмаўлялі з айцом Аляксандрам Шаўцовым,настаяцелем грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата ў Полацку. https://radiomaria.by/audyyateka/32-pragramy/ranishniya-efiry/1863-shmat-maem-yazychnitskikh-tradytsyj
69 views07:16
Адкрыць / каментаваць