Get Mystery Box with random crypto!

цкай Царквой. Нагадаем, 30 студзеня 2008 году ў Ватыкане было | Грэка-католікі Беларусі

цкай Царквой. Нагадаем, 30 студзеня 2008 году ў Ватыкане было абвешчана пра важныя зьмены ў жыцьці Грэка-Каталіцкай Царквы ў Славакіі. Да таго часу там існавалі дзьве незалежныя структуры для католікаў візантыйскага абраду — Прэшаўская япархія і Апостальскі экзархат у Кошыцах. Згодна з рашэньнем Папы Бенядыкта XVI Прэшаўская япархія была ўзьнята да ўзроўню архіяпархіі з рэзідэцыяй мітрапаліта, а Кошыцкі экзархат, узьняты да годнасьці япархіі, разам з новастворанай Браціслаўскай япархіяй увайшлі ў склад новастворанай мітраполіі.

 

Уладыка Ян Бабяк стаў першым архібіскупам Прэшаўскім і мітрапалітам у Славацкай Грэка-Каталіцкай Царкве sui iuris (свайго права). Яго ўрачыстая інтранізацыя адбылася 17 лютага 2008 году ў Прэшаве.

 

Ян Бабяк на працягу 19 гадоў быў старшынём Падкамітэту па навакольным асяроддзі пры Канферэнцыі біскупаў Славакіі. З 2003 па 2009 год як біскуп ён таксама адказваў за Радыё «Lumen».

 

Падчас свайго служэньня на мітрапалічым пасадзе архібіскуп Ян Бабяк асабліва актыўна павялічваў два месцы марыйнага паломніцтва Прэшаўскай архіяпархіі – Люціна і Літманова.

 

Вялікую ўвагу архібіскуп Ян Бабяк таксама надаваў грэка-каталіцкаму тэалагічнаму факультэту Прэшаўскага ўніверсітэту, у якім падчас яго служэньня была праведзена комплексная рэканструкцыя інтэр’еру, што дазволіла яму стаць сучасным тэалагічным факультэтам XXI стагоддзя. 28 кастрычніка 2014 году па просьбе архібіскупа і пры захаваньні строгіх крытэраў факультэт быў прыняты ў саюз царкоўных факультэтаў, акрэдытаваных Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі (семінарыя і навучальныя інстытуты).

 

Уладыка Ян Бабяк за сваё больш чым 19-гадовае біскупскае служэньне высьвяціў 176 сьвятароў, а за час яго кіраваньня ў Прэшаўскай архіяпархіі было пабудавана 35 новых цэркваў, 53 парафіяльныя будынкі і 9 капліц.

 

Фота: TASR/Milan Kapusta.

http://carkva-gazeta.by/index.php?num=805