Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 26

2022-04-16 18:30:27 https://catholic.by/3/news/belarus/14524-artsybiskup-kandrusevich-u-vyalikuyu-pyatnitsu-nyakhaj-kryzh-prymiryts-nashu-raskolatuyu-batskaushchynu
276 views15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 12:47:46

232 views09:47
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 11:43:18 Літугічнае жыццё Візантыйскіх Цэркваў - ПАСХА ГАСПОДНЯЯ

Катэхеза а. Андрэя Буйніча.
 


http://svjazep.org/index.php?newsid=2758
203 views08:43
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 23:27:29  Крыжовая дарога з удзелам Папы Францішка ў Калізеі ў Рыме. Прамая трансьляцыя, 15 красавіка 2022 году.






199 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 16:43:58 https://www.vaticannews.va/be/kaciol/news/2022-04/na-valikdzen-svataja-zamla-adkryvaecca-dla-pilihrymau.html
206 views13:43
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 13:35:28
"Як не прызнаць, што пакланенне Страсцям Гасподнім з усіх пакланенняў найбольш карыснае для душы? Грэшнікі ў ім знаходзяць суцяшэнне, у праведніках яно памнажае любоў...
Апостал меў рацыю, калі пісаў: «Хто не любіць Госпада Ісуса Хрыста, анафема» (1 Кар. 16:22). Аўгустын казаў, што адна сляза, выкліканая думкай аб пакутах Хрыстовых, даражэйшая ў вачах Божых, чым цэлы год падзвіжніцтва. І мы бачым, што ўсе святыя аддаваліся сузіранню Мукі Госпада. Вось гэтае сузіранне і падняло Францішка Асіжскага на такую ​​вышыню, што ён нароўні з серафімамі стаў годны бачыць Госпада».
- Св. Альфонс Марыя Лігуоры
186 views10:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 13:35:28Ісус памірае на крыжы

У дзявятай гадзiне ўскрыкнуў Ісус моцным голасам, кажучы: Элаi, Элаi! ламма савахфанi? што азначае: "Божа мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакiнуў? А адзiн пабег, намачыў губку воцатам i, насадзiўшы на кiй, даваў Яму пiць, кажучы: чакайце, пабачым, цi прыйдзе Iлля зняць Яго. Ісус жа, ускрыкнуўшы моцна, спусціў дух. (Мр.15, 34-37)

Ісус, уцелаўлёнае Слова,
прайшоў найбольшую адлегласць,
якую можа прайсці ўпаўшае чалавецтва.
Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?
Адлегласць бясконцая, канечнае раненне, цуд любові.

Паміж Богам і Богам,
паміж Айцом і ўцелаўлёным Сынам,
становіцца наш адчай,
і Ісус да канца хоча быць з намі салідарным.

Адсутнасць Бога - менавіта гэта пекла.
"Смагну, - кажа яшчэ Ісус, паўтараючы псалом.
Сіла мая высахла, як чарапок;
язык мой прымкнуўся да гартані маёй,
і Ты звёў мяне да персці смяротнай".

Бог прагне чалавека, а чалавек бяжыць ад Яго,
узводзячы сцяну падзелу.
Прыбіты цвікамі да гэтай сцяны, Ісус кажа:
"Смагну", -
і даюць Яму воцат.

Адвечныя абдымкі Айца і Сына
становяцца далечынёю паміж небам і пеклам.
Элаi, Элаi! ламма савахфанi?
Нібы на імгненне распяты Бог
губляе веру ў Бога.

І тады ўсё навяртаецца,
у Ісусе чалавечая воля,
як у Гэтсіманскім садзе,
згаджаецца.
"Ойча! у рукі Твае аддаю дух Мой!"
Бяздонне адчаю рассейваецца
як нікчэмная кропля нянавісці
у бяздоннай бязодні любові.
Адлегласць паміж Айцом і Сынам
ужо не месца пекла, але прыстанак Духа.

Ісусе, Ты, што Сам Сябе прынізіў,
прымаючы вобраз раба,
нават да смерці, і смерці крыжовай,
навучы нас гаварыць у дзень ліха,
можа быць, у дзень смерці:
"Ойча! у рукі Твае аддаю дух Мой!"

Адгэтуль неба, зямля і пекла поўныя святла.
Нішто не можа аддзяліць нас ад Цябе.
"Куды пайду ад Духа Твайго?
Зыду да адхлані - і там Ты".

О Пастыр, забіты як ахвяра,
вазьмі нас на плечы Твае,
каб прывесці нас зноў да Твайго Айца.
Няхай у Табе самы змучаны з малавераў
знойдзе нарэшце адказ.

Слава Табе, Ісусе, Божа наш:
Ты перамяняеш крыж адчаю
у Крыж Пасхальны.

(Разважанні ўсяленскага патр. Варфаламея над Крыжовай дарогай, ст. 13)
160 views10:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 12:37:28 http://svjazep.org/index.php?newsid=2755
169 views09:37
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 09:08:01 ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 2022 +Малітва за тых, хто пакутуе ад вайны+
(паводле загаду Папы Францішка).
= Молімся за народы, змучаныя зверствамі войнаў,
каб іх слёзы і кроў ахвяраў не былі пралітыя дарэмна,
але паскорылі надыход эпохі міру,
што вынікае з хвалебных ранаў Езуса Хрыста.
* * *
Міласэрны, моцны Божа,
які знішчаеш войны і прыніжаеш ганарлівых,
аддалі як мага хутчэй жах і слёзы ад чалавецтва,
бо ўсіх нас сапраўды можна назваць Тваімі дзецьмі.
Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
= У візантыйскай (грэка-каталіцкай) традыцыі рэкамендуецца выкарыстаць гэтыя просьбы у "Мірнай" літані на Вячэрні Вялікай Пятніцы.
186 views06:08
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 23:03:32 http://svjazep.org/index.php?newsid=2754
192 views20:03
Адкрыць / каментаваць