Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 27

2022-04-14 22:42:23
189 views19:42
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 17:10:03 https://catholic.by/3/news/belarus/14510-agulnagaradski-kryzhovy-shlyakh-z-udzelam-artsybiskupa-kandrusevicha-prajshou-u-minsku
208 views14:10
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 16:35:22 Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2022 на беларускім тэлебачанні

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2752
179 views13:35
Адкрыць / каментаваць
2022-03-02 13:39:28 Кайцеся

Уважліва прыгледзімся да Хрыстовай крыві і пастараемся зразумець, наколькі яна каштоўная для Бога, Яго Айца; пралітая дзеля нашага збаўлення, яна прынесла ўсяму свету ласку пакаяння.

Пройдземся па ўсіх этапах гісторыі і зразумейма, што ў кожным пакаленні Госпад даваў магчымасць раскаяцца тым, хто хацеў да Яго вярнуцца. Вестуном пакаяння быў Ной, а тыя, хто яго паслухаў, былі ўратаваныя. Ёна прадказваў жыхарам Нінівы згубу, аднак яны, каючыся ў грахах, уміласцівілі Бога малітвамі і атрымалі збаўленне, хоць былі далёка ад Бога.

Пра пакаянне гаварылі слугі Божай ласкі, натхнёныя Духам Святым. Нават сам Валадар сусвету, прысягаючы, сказаў аб пакаянні: «Я жывы, – кажа Госпад. – Я хачу не смерці грэшніка, але яго пакаяння». Акрамя таго Ён дадаў знамянальныя словы: «Апамятайся, доме Ізраіля, ад беззаконня свайго. Скажы сынам народу Майго: Калі грахі вашыя дойдуць ад зямлі аж да неба, калі будуць чырванейшымі за пурпур і чарнейшымі за мешкавіну, і калі ад усяго сэрца навернецеся да Мяне і скажаце: “Ойча”, – тады Я прыслухаюся да вас як да народу святога» (пар. Эзх 33, 11; Ос 14, 2; Іс 1, 18 і інш.).

Такім чынам, жадаючы, каб Яго ўмілаваныя сталі ўдзельнікамі пакаяння, Ён пацвердзіў гэтыя словы сваёй усемагутнай воляй.

Таму мы павінны падпарадкавацца Яго велічнай і слаўнай волі і, пакорна просячы ў Яго літасці і ласкавасці, павінны звярнуцца да Яго міласэрнасці, пакінуўшы марныя справы, сваркі і зайздрасць, якія вядуць да смерці.

Браты, будзем жа пакорныя духам, адкідаючы ўсякую пыху і ганарыстасць, безразважнасць і гнеў. Будзем рабіць тое, што напісана, бо так кажа Дух Святы: «Няхай мудрэц не хваліцца мудрасцю сваёй, ды асілак – сілаю сваёй, багаты – сваім багаццем; але калі хто хваліцца, няхай хваліцца Госпадам, шукаючы Яго і праўду і паступаючы справядліва» (пар. Ер 9, 23-24; 1 Кар 1, 31 і інш.). Асабліва трэба памятаць словы Госпада Ісуса, якія Ён сказаў, навучаючы справядлівасці і доўгацярплівасці. Ён сказаў так: «Будзьце міласэрнымі, і міласэрнасць спазнаеце; прабачайце, каб і вам прабачылі; як вы робіце, так і вам зробяць; як вы даяце, так і вам дадуць; як вы судзіце, так і вас асудзяць; наколькі вы ласкавыя, настолькі і вы спазнаеце ласкавасць; якой мераю мераеце, такою і вам адмераюць» (пар. Мц 5, 7; 6, 14; 7, 1. 2. 12 і інш.).

Будзем жа трымацца гэтага наказу і гэтых запаведзяў, каб у паслухмянасці і поўныя пакоры мы заўсёды ішлі за Ягонымі святымі словамі. Бо Ён сказаў святое слова: «На каго Я пагляджу, калі не на пакорнага і спакойнага, на таго, хто трымціць ад Маіх слоў?» (пар. Іс 66, 2).

Таму, стаўшы ўдзельнікамі многіх цудоўных падзей, вернемся да таго спакою, які быў дадзены нам з самага пачатку, і ўважліва ўгледзімся ў Айца і Стварыцеля ўсяго свету, а таксама моцна прыпадзем да Яго велічных і нязмерных дароў спакою і дабрадзействаў.

Св. Клімент, Папа Рымскі
130 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2022-03-02 13:39:28 Вось пост, які Я выбраў: разамкні аковы няпраўды, разьвяжы путы ярма, і прыгнечаных адпусьці на волю і разарві кожнае ярмо: падзяліся з галодным хлебам тваім, і бяздомных бедных увядзі ў дом; калі ўбачыш голага, адзень яго, і ад адзінакроўнага твайго не хавайся. Тады адкрыецца, як зара, сьвятло тваё, і ацаленьне тваё хутка вырасьце, і праўда твая пойдзе перад табою, і слава Гасподняя будзе з табою. Тады ты паклічаш - і Госпад пачуе, залямантуеш - і Ён скажа: Вось Я! Калі ты адвядзеш з асяродзьдзя твайго ярмо, перастанеш падымаць палец і гаварыць зьняважлівае. (Iсая 58:6-9)
134 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2022-03-01 18:48:47 Шестой Апостольский нунций, архиепископ Висвальдас Кульбокас рассказал в интервью УНИАН, почему остался в Украине, чем занимается сейчас, в разгар российской агрессии, насколько сильный шаг сделал Папа Римский Франциск, нарушив дипломатический протокол, чтобы пообщаться об Украине с послом России в Ватикане, возможен ли диалог и примирение с РФ и какую молитву стоит читать за Украину и мир в ней.
126 views15:48
Адкрыць / каментаваць
2022-03-01 14:37:54 Cartias Internationalis арганізуе 1 сакавіка 2022 года анлайн-канферэнцыю аб сітуацыі ў ахопленай вайной Украіне.
155 views11:37
Адкрыць / каментаваць
2022-03-01 14:37:54 Блаж. Святослав Шевчук: «Пусть диалог и дипломатия одержат верх над войной» | "Сибирская католическая газета"
156 views11:37
Адкрыць / каментаваць
2022-03-01 14:37:54 Надеемся на то, что народ Украины не останется в одиночестве в это время, когда он так нуждается в поддержке со всех сторон, чтобы прекратились военные действия и продолжались необходимые шаги для поиска дипломатических способов решения конфликта. Католическая Церковь в Казахстане вместе с католической общиной всего мира духовно поддерживает украинский народ.

Читайте подробности на сайте Сибирской католической газеты sib-catholic.ru

Письмо епископов и ординариев Казахстана католикам Украины | "Сибирская католическая газета"
152 views11:37
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 23:45:32
Узяўшы за шчыт посную зброю, прыйдзіце ўсе, каб адхіліць напады і спакусы ворага, не апаліцца слодычамі пажаданьняў і не збаяцца выпрабаваньня агнём; і Хрыстос Чалавекалюбец узнагародзіць нас вянцом за нашу цярплівасьць і паўстрымлівасьць. Дык у малітве будзем сьмела клікаць Яго і прасіць супакою і велічы зьмілаваньня душам нашым.
172 views20:45
Адкрыць / каментаваць