Get Mystery Box with random crypto!

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! +Увечары 3 мая 2022 г. ў Мінску на 88-м годзе ж | Грэка-католікі Беларусі

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! +Увечары 3 мая 2022 г. ў Мінску на 88-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Шушкевіч, вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч.
=Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 года ў Мінску. Быў сынам беларускага пісьменніка Станіслава Шушкевіча, рэпрэсаванага савецкімі ўладамі.
=18 кастрычніка 1991 года Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савету і стаў фактычна першым лідарам незалежнай Беларусі, якая ў той час была парламенцкай рэспублікай.
=Прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцёла) ў Мінску. +За спачын душы спачылага Станіслава памолімся на заўпакойнай Літургіі ў храме грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску - у Пятніцу, 6 мая - у 18:30. +Пахавальная св. Імша будзе служыццая ў Чырвоным касцёле ў Суботу, 7 мая.