Get Mystery Box with random crypto!

9 чэрвеня - сьвяты Кірыла, архібіскуп Александрыйскі Кірыла А | Грэка-католікі Беларусі

9 чэрвеня - сьвяты Кірыла, архібіскуп Александрыйскі

Кірыла Александрыйскі нарадзіўся ў другой палове IV стагоддзя ў Егіпце, памёр 27 чэрвеня 444 году ў Александрыі.

Вучыўся ў Александрыі, а пасьля знаходзіўся ў манахаў-пустэльнікаў. На ягоную асобу вялікі ўплыў зрабіў патрыярх Александрыйскі Тэафіл, ягоны дзядзька.

Сьвяты Кірыла палемізаваў з Несторыем, патрыярхам Канстанцінопальскім, заклікаючы яго прыняць навуку пра дзьве прыроды (Божую і чалавечую) і адну асобу ў Хрысьце.

Па даручэньні папы Рымскага Цэлестына І (422-431) старшыняваў на Эфэскім саборы, які ўрачыста адкрыў у 431 годзе. Спрычыніўся да прыняцьця на тым саборы дагмату пра Божае мацярынства Дзевы Марыі.