Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-08-12 14:38:34 https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2022-08/spiteri-papa-uscaz-planuje-navedac-livan.html
73 views11:38
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 10:04:25 Грэх Адама перайшоў на ўсіх людзей: «Як праз аднаго чалавека, – кажа Апостал, – грэх увайшоў у свет і праз грэх – смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей» (Рым 5, 12). Таму трэба, каб і справядлівасць Хрыста перайшла на ўсіх людзей. Бо як Адам праз грэх прынёс згубу сваім нашчадкам, так і Хрыстос праз Сваю справядлівасць прынясе ўсім Сваё збаўленне. Апостал падкрэслівае гэта ў словах: «Як праз непаслухмянасць аднаго чалавека многія сталі грэшнікамі, так і праз паслухмянасць аднаго многія стануць справядлівымі; як грэх запанаваў з прычыны смерці, так і ласка запанавала праз справядлівасць дзеля жыцця вечнага» (Рым 5, 19. 21).

Хтосьці скажа мне: «Грэх Адама справядліва перайшоў на ўсіх людзей, бо ўсе паходзяць ад яго; а ці ж мы паходзім ад Хрыста, каб мець права атрымаць ад Яго збаўленне?» Не трэба разумець гэта ў фізічным сэнсе. Я пакажу вам, якім чынам праз Хрыста мы былі адроджаныя. У апошнія часы Хрыстос прыняў душу і цела з Марыі. Прыйшоў збавіць цела чалавека, не пакінуў яго ў адхлані, злучыў са Сваім духам і зрабіў яго Сваім. Гэта менавіта заручыны Госпада, заключаныя ў адным целе, каб моцаю такой вялікай таямніцы Хрыстос і Царква сталі двое ў адным целе.

З гэтых заручынаў, на якія сыходзіць Дух Госпада, нараджаецца хрысціянскі народ. Праз спалучэнне нябеснага з душой мы ўзрастаем ва ўлонні маці; а прыйшоўшы на свет, мы атрымліваем жыццё ў Хрысце. Таму Апостал кажа: «Першы чалавек Адам стаў жывой істотай, апошні Адам – жыватворным духам» (1 Кар 15, 45). Вось так Хрыстос нараджаецца ў Царкве праз пасрэдніцтва сваіх святароў паводле словаў таго ж Апостала: «Я нарадзіў вас у Хрысце» (1 Кар 4, 15). Хрыстос моцаю Свайго Духа кліча да жыцця ва ўлонні Царквы новага чалавека; нараджаецца ён ля крыніцы хросту на руках святара праз веру.

Таму трэба прыняць Хрыста, каб Ён мог нас адрадзіць. Апостал Ян так кажа: «Тым, якія прынялі Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі» (Ян 1, 12). Гэта не можа адбыцца інакш, як толькі праз таінствы хросту і мірапамазання і праз паслугу біскупа. Хрост ачышчае ад грахоў, мірапамазанне дае Духа Святога, і адно і другое мы атрымліваем праз паслугу рук і вуснаў біскупа. Такім чынам увесь чалавек нараджаецца нанова і аднаўляецца ў Хрысце, «каб, як Хрыстос уваскрос, так і нам хадзіць у абноўленым жыцці» (Рым 6, 4). Гэта значыць, каб мы, пазбыўшыся памылак даўняга жыцця, пры дапамозе Духа вялі новае жыццё ў Хрысце.

Св. Пацыян
36 views07:04
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 00:29:25 сьвятары Юры Кашыра і Антон Ляшчэвіч служылі на місіі ў Росіцы і ваколіцах у касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы. Туды, ў будынак касьцёла, латышскія паліцаі на загад гітлераўскіх акупантаў зганялі людзей з навакольных вёсак, потым развозілі па асобных хатах і палілі. Гэта адбывалася пасьля нямецкай паразы пад Сталінградам, як помста ў барацьбе з партызанамі. Сьвятароў і сясьцёр-еўхарыстак, якія ім дапамагалі, немцы не чапалі, дазволілі ім адыйсьці. Але сьвятары засталіся пры сваёй пастве, даверанай ім Богам. І прынялі сьмерць разам з усімі.

 

Пасьля вайны Асьвейскі раён перастаў існаваць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, бо колькасьць насельніцтва была вельмі малой.

 

У 1999 годзе а. Антон Ляшчэвіч і а. Юры Кашыра былі абвешчаныя блаславёнымі мучанікамі Каталіцкай Царквы. Касцьёл Найсьвяцейшай Тройцы стаў санктуарыем Росіцкіх мучанікаў, дзе двойчы на год, у лютым, калі адбылася трагедыя, і ў жніўні, на ўспамін беатыфікацыі, ўшаноўваецца памяць пакутніцкай сьмерці 1547 ахвяраў з Росіцы і навакольля і ўсіх ахвяраў вайны, а асабліва — сьвятарскі і чалавечы подзьвіг айцоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антона Ляшчэвіча. Трагічныя падзеі ў Росіцы апісаныя ў рамане «Будзь воля Твая» беларускай пісьменьніцы Ірыны Жарнасек.

 

Фота: Кацярына Лаўрыненка, Catholic.by.

http://carkva-gazeta.by/index.php?num=807
30 views21:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 00:29:25 «Няхай іх кроў дастукаецца да нашых сэрцаў». У Росіцы ўшанавалі блаславёных мучанікаў Другой сусьветнай вайны

Навіны хрысьціянскага сьвету10.08.2022

«Няхай іх кроў дастукаецца да нашых сэрцаў». У Росіцы ўшанавалі блаславёных мучанікаў Другой сусьветнай вайны

 

5–6 жніўня 2022 году ў санктуарыюме ў Росіцы (Віцебская вобласьць) адбыліся ўрачыстасьці ў гонар блаславёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антона Ляшчэвіча — сьвятароў-марыянаў, якія загінулі там разам з сваёй паствай у лютым 1943 году.

 

Як адзначае Catholic.by, сёлета на ўрачыстасьці ў Росіцу з Друі — месца, з якім былі асаблівым чынам зьвязаныя лёсы Росіцкіх мучанікаў, пешкі 90 км прыйшлі 105 пілігрымаў. Былі сярод іх і семінарысты і вернікі БГКЦ.

 

Традыцыйна на ўрачыстасьцях у Росіцы праходзяць набажэнствы Грэка-Каталіцкай Царквы. Увечары 5 жніўня грэка-католікі сьпявалі Акафіст да Багародзіцы ў памяць росіцкіх мучанікаў, а раніцай 6 жніўня правілася Боская Літургія ў візантыйскім абрадзе, якую ўзначальваў марыянін Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Разам з ім служылі грэка-каталіцкія сьвятары з Менску, Віцебску і Івацэвічаў.

 

Пілігрымаў пры ўваходзе у росіцкую сьвятыню сустрэў архібіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які шчодра акрапіў іх асьвячонай вадой. Вітаючы тых, хто ў сьпёку прайшоў трохдзённы шлях, заслужаны ярарх пажадаў ім мець сапраўдную, а ня штучную веру.

 

Падчас Імшы для пілігрымаў адбыўся хрост маленькага хлопчыка, маці якога ня раз хадзіла ў пілігрымку ў Росіцу, а цяпер пажадала, каб хрысьціянская ініцыяцыя яе сына адбылася менавіта ў росіцкім санктуарыюме.

 

Урачыстую сьв. Імшу апоўначы ўзначаліў архібіскуп Кандрусевіч, які працягнуў у сваёй гаміліі тэму веру. Ярарх адзначыў, што, дабравольна прыняўшы сьмерць разам з сваёй паствай, блаславёныя Юры і Антон пацьвердзілі словы Ісуса Хрыста: «Няма большай любові, як аддаць жыцьцё за сваіх братоў». Уладыка Тадэвуш падкрэсьліў, што «помнік, які пабудавалі сабе росіцкія мучанікі, сягае да неба, бо яны сёньня знаходзяцца ў нябеснай хвале».

 

Кульмінацыяй урачыстасьцяў стала працэсія ўначы на пляц мучаніцтва, дзе высока да неба ўздымаецца вялізны крыж, перад якім у пашане схілілі калені сьвятары і вернікі. Трапяткія агеньчыкі паходняў і сьвечак у руках пілігрымаў асьвяцілі начную цемру Росіцы, нібы нагадваючы пра душы загінулых у жахлівыя дні лютага 1943 году.

 

«Няхай кроў тых, хто тут загінуў, дастукаецца да нашых сэрцаў; няхай нагадае праўду, што іх сьмерць была вынікам памылковага разуменьня сябе самога і Бога; няхай заахвоціць нас шукаць тую праўду, якую нам перадаў Ісус, і няхай гэтая праўда сапраўды ўчыніць нас свабоднымі», — сказаў на пляцы мучаніцтва біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пастыр Віцебскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі нагадаў, што «жыцьцё чалавека, прасякнутае Божай праўдай, зьмяняе аблічча гэтай зямлі», і заахвоціў усіх прысутных ісьці гэтым шляхам.

 

* * *

Калі ў лютым 1943 году нацысты пачалі паліць вёскі ў Асьвейскім раёне Віцебскай вобласьці,
28 views21:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-11 22:59:09 КАЗАХСТАН: Што такое Кангрэс рэлігійных лідараў у верасні 2022 г. у Нур-Султане?
= Амаль сто дэлегацый з 60 краін прымуць удзел у VII кангрэсе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які пройдзе 14-15 верасня 2022 г. у сталіцы Казахстана Нур-Султане. =Чакаецца, што акрамя Папы Францішка ў іх увойдуць, між іншым, Патрыярх Маскоўскі Кірыл, Патрыярх Іерусалімскі Феафіл III і Вялікі імам Каіра Ахмед эль-Тайеб. = Кангрэс збірае за адзін стол тых, хто больш нідзе не сядзеў бы – лічыць каардынатар сустрэчы Булат Сарсенбаеў, дырэктар заснаванага ў 2019 годзе Цэнтра развіцця міжрэлігійнага дыялогу і міжцывілізацыі імя Нурсултана Абішавіча Назарбаева. (Паводле: ekai.pl)
30 views19:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-10 23:09:45 https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2022-08/svyaty-ajcec-zaklika-malicca-za-ukrainu-mir-i-migrantau.html
38 views20:09
Адкрыць / каментаваць
2022-08-10 17:03:50 http://svjazep.org/index.php?newsid=2824
26 views14:03
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 10:28:52 https://catholic.by/3/news/announcements/14886-yubilej-25-goddzya-karanatsyi-ikony-matsi-bozhaj-lagishynskaj-karalevy-palessya-adznachats-u-pinskaj-dyyatsezii-pragrama
40 views07:28
Адкрыць / каментаваць
2022-08-08 01:00:26 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 8-14 жніўня

панядзелак-чацвер
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

14 жніўня, нядзеля
10.00 – абедніца
12 views22:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-06 13:04:23
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 7 жніўня
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
38 views10:04
Адкрыць / каментаваць