Get Mystery Box with random crypto!

«Няхай іх кроў дастукаецца да нашых сэрцаў». У Росіцы ўшанавал | Грэка-католікі Беларусі

«Няхай іх кроў дастукаецца да нашых сэрцаў». У Росіцы ўшанавалі блаславёных мучанікаў Другой сусьветнай вайны

Навіны хрысьціянскага сьвету10.08.2022

«Няхай іх кроў дастукаецца да нашых сэрцаў». У Росіцы ўшанавалі блаславёных мучанікаў Другой сусьветнай вайны

 

5–6 жніўня 2022 году ў санктуарыюме ў Росіцы (Віцебская вобласьць) адбыліся ўрачыстасьці ў гонар блаславёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антона Ляшчэвіча — сьвятароў-марыянаў, якія загінулі там разам з сваёй паствай у лютым 1943 году.

 

Як адзначае Catholic.by, сёлета на ўрачыстасьці ў Росіцу з Друі — месца, з якім былі асаблівым чынам зьвязаныя лёсы Росіцкіх мучанікаў, пешкі 90 км прыйшлі 105 пілігрымаў. Былі сярод іх і семінарысты і вернікі БГКЦ.

 

Традыцыйна на ўрачыстасьцях у Росіцы праходзяць набажэнствы Грэка-Каталіцкай Царквы. Увечары 5 жніўня грэка-католікі сьпявалі Акафіст да Багародзіцы ў памяць росіцкіх мучанікаў, а раніцай 6 жніўня правілася Боская Літургія ў візантыйскім абрадзе, якую ўзначальваў марыянін Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Разам з ім служылі грэка-каталіцкія сьвятары з Менску, Віцебску і Івацэвічаў.

 

Пілігрымаў пры ўваходзе у росіцкую сьвятыню сустрэў архібіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які шчодра акрапіў іх асьвячонай вадой. Вітаючы тых, хто ў сьпёку прайшоў трохдзённы шлях, заслужаны ярарх пажадаў ім мець сапраўдную, а ня штучную веру.

 

Падчас Імшы для пілігрымаў адбыўся хрост маленькага хлопчыка, маці якога ня раз хадзіла ў пілігрымку ў Росіцу, а цяпер пажадала, каб хрысьціянская ініцыяцыя яе сына адбылася менавіта ў росіцкім санктуарыюме.

 

Урачыстую сьв. Імшу апоўначы ўзначаліў архібіскуп Кандрусевіч, які працягнуў у сваёй гаміліі тэму веру. Ярарх адзначыў, што, дабравольна прыняўшы сьмерць разам з сваёй паствай, блаславёныя Юры і Антон пацьвердзілі словы Ісуса Хрыста: «Няма большай любові, як аддаць жыцьцё за сваіх братоў». Уладыка Тадэвуш падкрэсьліў, што «помнік, які пабудавалі сабе росіцкія мучанікі, сягае да неба, бо яны сёньня знаходзяцца ў нябеснай хвале».

 

Кульмінацыяй урачыстасьцяў стала працэсія ўначы на пляц мучаніцтва, дзе высока да неба ўздымаецца вялізны крыж, перад якім у пашане схілілі калені сьвятары і вернікі. Трапяткія агеньчыкі паходняў і сьвечак у руках пілігрымаў асьвяцілі начную цемру Росіцы, нібы нагадваючы пра душы загінулых у жахлівыя дні лютага 1943 году.

 

«Няхай кроў тых, хто тут загінуў, дастукаецца да нашых сэрцаў; няхай нагадае праўду, што іх сьмерць была вынікам памылковага разуменьня сябе самога і Бога; няхай заахвоціць нас шукаць тую праўду, якую нам перадаў Ісус, і няхай гэтая праўда сапраўды ўчыніць нас свабоднымі», — сказаў на пляцы мучаніцтва біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пастыр Віцебскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі нагадаў, што «жыцьцё чалавека, прасякнутае Божай праўдай, зьмяняе аблічча гэтай зямлі», і заахвоціў усіх прысутных ісьці гэтым шляхам.

 

* * *

Калі ў лютым 1943 году нацысты пачалі паліць вёскі ў Асьвейскім раёне Віцебскай вобласьці,