Get Mystery Box with random crypto!

сьвятары Юры Кашыра і Антон Ляшчэвіч служылі на місіі ў Росіцы | Грэка-католікі Беларусі

сьвятары Юры Кашыра і Антон Ляшчэвіч служылі на місіі ў Росіцы і ваколіцах у касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы. Туды, ў будынак касьцёла, латышскія паліцаі на загад гітлераўскіх акупантаў зганялі людзей з навакольных вёсак, потым развозілі па асобных хатах і палілі. Гэта адбывалася пасьля нямецкай паразы пад Сталінградам, як помста ў барацьбе з партызанамі. Сьвятароў і сясьцёр-еўхарыстак, якія ім дапамагалі, немцы не чапалі, дазволілі ім адыйсьці. Але сьвятары засталіся пры сваёй пастве, даверанай ім Богам. І прынялі сьмерць разам з усімі.

 

Пасьля вайны Асьвейскі раён перастаў існаваць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, бо колькасьць насельніцтва была вельмі малой.

 

У 1999 годзе а. Антон Ляшчэвіч і а. Юры Кашыра былі абвешчаныя блаславёнымі мучанікамі Каталіцкай Царквы. Касцьёл Найсьвяцейшай Тройцы стаў санктуарыем Росіцкіх мучанікаў, дзе двойчы на год, у лютым, калі адбылася трагедыя, і ў жніўні, на ўспамін беатыфікацыі, ўшаноўваецца памяць пакутніцкай сьмерці 1547 ахвяраў з Росіцы і навакольля і ўсіх ахвяраў вайны, а асабліва — сьвятарскі і чалавечы подзьвіг айцоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антона Ляшчэвіча. Трагічныя падзеі ў Росіцы апісаныя ў рамане «Будзь воля Твая» беларускай пісьменьніцы Ірыны Жарнасек.

 

Фота: Кацярына Лаўрыненка, Catholic.by.

http://carkva-gazeta.by/index.php?num=807