Get Mystery Box with random crypto!

+21-22 чэрвеня 2022: дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава+ | Грэка-католікі Беларусі

+21-22 чэрвеня 2022: дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава+

- 22 чэрвеня 2022 г. споўнілася 19 год ад смерці Васіля Быкава. Напярэдадні гэтых угодкаў, у аўторак - 21 чэрвеня 2022 г., вернікі маліліся на магіле Васіля, што на Ўсходніх молілках.
Малітва за супакой душы спачылага Васіля прайшла і ў сераду - 22 чэрвеня у храме душпастырскага цэнтра нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, з якой святой памяці Васіль Быкаў быў звязаны ў апошнія гады свайго жыцця.
- Малітоўны ўспамін народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, у дзень 22 чэрвеня набыў асаблівае, сімвалічнае значэнне.
“Супакой, Госпадзе, душу спачылага слугі Твайго Васіля
і ўчыні яму вечную памяць”.
+ + +
Васіль Уладзіміравіч Бы́каў (*19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён, +22 чэрвеня 2003, в. Бараўляны, Мінскі раён).
“Большасць твораў Васіля — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця”.