Get Mystery Box with random crypto!

Айцы Царквы і вялікія настаўнікі ў гаміліях і казаннях, якія а | Грэка-католікі Беларусі

Айцы Царквы і вялікія настаўнікі ў гаміліях і казаннях, якія абвяшчалі народу з нагоды сённяшняга свята, казалі пра ўнебаўзяцце Багародзіцы як аб праўдзе, вядомай верным хрысціянам, якую яны прымаюць. Тлумачылі яе падрабязна і пры дапамозе грунтоўных багаслоўскіх доказаў раскрывалі сутнасць і значэнне гэтай праўды. Гэтае свята – падкрэслівалі яны ў першую чаргу – нагадвае не толькі пра тое, што цела Найсвяцейшай Дзевы Марыі было захаванае ад усялякага тлення, але таксама пра тое, што гэтае свята нагадвае Яе трыумф над смерцю і праслаўленне ў небе на ўзор Адзінароднага Сына, Ісуса Хрыста.

Таму св. Ян Дамаскін, самы славуты прапаведнік гэтай праўды, параўноўваючы цялеснае Унебаўзяцце Маці Божай з Яе іншымі дарамі і прывілеямі, горача сцвярджае: «Належала, каб Тая, якая нарадзіла Збаўцу, захаваўшы беззаганнае дзявоцтва, пасля смерці не спазнала тлення цела. Належала, каб Тая, якая ў сваім улонні насіла Стварыцеля як Немаўля, была прынятая ў Божыя сялібы. Належала, каб Абранніца Айца пасялілася ў нябесных пакоях. Належала, каб Маці, якая глядзела на свайго Сына, прыбітага да крыжа, і сэрца якой працяў меч болю, падрыхтаваны Ёй у момант нараджэння Збаўцы, убачыла, як Ён валадарыць разам з Айцом у небе. Належала, каб Маці Бога мела ўсё тое, што належыць Яе Сыну, каб як Маці і Слугу Бога Яе ўшаноўвала ўсё стварэнне».

Св. Герман Канстантынопальскі лічыў, што захаванне ад тлення цела Дзевы Марыі Багародзіцы і Яе ўнебаўзяцце адпавядае не толькі Яе Божаму мацярынству, але таксама асаблівай святасці Яе дзявочага цела. «Ты, – паводле словаў Пісання, – прыйдзеш поўная славы (пар. Пс 45 [44], 14). Тваё дзявочае цела ўсё святое, усё чыстае, усё з’яўляецца жыллём Бога. Таму не пераменіцца ў пыл, але як чалавечае будзе перанесена да нятленнасці вечнага жыцця. Гэта тое самае жывое цела, дасканала праслаўленае, нятленнае, адоранае вечным жыццём».

Зноў жа, іншы старажытны аўтар сцвярджае: «Паколькі Марыя з’яўляецца найслаўнейшай Маці Хрыста, нашага Збаўцы і Бога, Даўцы жыцця і несмяротнасці, таму ад Яго атрымлівае жыццё і з Ім на вякі падзяляе нятленнасць цела. Гэта Ён паклікаў Яе з гробу і прыняў да Сябе вядомым толькі Сабе чынам».

Усе гэтыя доказы і выказванні святых Айцоў абапіраюцца на Святое Пісанне як на першакрыніцу. Яно ставіць перад нашымі вачыма Маці Бога, з’яднаную самым дасканалым чынам з Божым Сынам, якая заўсёды падзяляе Ягоны лёс.

Аднак перадусім трэба памятаць, што з 2 стагоддзя Айцы прадстаўляюць Дзеву Марыю як новую Еву; хоць і падпарадкаваную новаму Адаму, аднак вельмі моцна з’яднаную з Ім у Яго змаганні з вечным ворагам. Гэтае змаганне, згодна з прадказаннем Протаевангелля, павінна закончыцца канчатковай перамогай над грахом і смерцю, якія ў пасланнях св. Паўла заўсёды выступаюць разам. Таму, як уваскрасенне Хрыста з’яўлялася сутнасцю і канчатковай здабычай гэтай перамогі, так і ўдзел Дзевы ў змаганні Сына павінен закончыцца праслаўленнем дзявочага цела, паводле словаў Апостала: «Калі ж тленнае апранецца ў нятленнасць, тады споўніцца напісан