Get Mystery Box with random crypto!

Евангелле дня І ўстала ўсё мноства іх, і павялі Яго да Пілата | Грэка-католікі Беларусі

Евангелле дня

І ўстала ўсё мноства іх, і павялі Яго да Пілата, І пачалі абвінавачваць Яго, гаворачы: "Мы выявілі, што Ён падбухторвае народ наш і забараняе даваць падатак кесару, называючы Сябе Хрыстом Царом". Пілат запытаў Яго, кажучы: "Ты Цар Юдэйскі?" Ён жа сказаў Яму ў адказ: "Ты кажаш". І Пілат сказаў першасвятарам і народу: "Я не знаходжу ніякай віны ў Гэтым Чалавеку". Але яны настойвалі, кажучы, што Ён бунтуе народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачаўшы з Галілеі аж дасюль. Пілат жа, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: "Хіба Гэты Чалавек Галілеянін?" І, даведаўшыся, што Ён з уладанняў Ірадавых, паслаў Яго да Ірада, які таксама быў у Ерусаліме ў тыя дні.

Ірад жа, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо ён даўно ўжо хацеў бачыць Яго, паколькі чуў пра Яго многа і спадзяваўся ўбачыць нейкае знаменне, Ім здзейсненае; і задаваў Яму шмат пытанняў, але Ён нічога не адказваў яму. І стаялі першасвятары і кніжнікі, і зацята абвінавачвалі Яго. А Ірад са сваімі воінамі, зняважыўшы Яго і наглуміўшыся, апрануў Яго ў светлую адзежу і адаслаў Яго да Пілата. І зрабіліся прыяцелямі між сабою Пілат і Ірад у той дзень; раней жа мелі варожасць адзін да аднаго.

Пілат жа, склікаўшы першасвятароў і начальнікаў, і народ, сказаў ім: "Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, Які нібыта бухторыць народ; і вось я перад вамі расследаваў і не знайшоў у Чалавеку Гэтым ніякай віны з таго, у чым вы Яго абвінавачваеце; і Ірад таксама, бо я пасылаў да яго, і вось нічога вартага смерці не зроблена Ім; таму, пакараўшы Яго, адпушчу". А яму трэба было дзеля свята адпусціць ім аднаго вязня. Але яны закрычалі ўсе разам, кажучы: "Смерць Яму! Адпусці ж нам Вараву". А той быў за нейкі бунт, учынены ў горадзе, і забойства пасаджаны ў цямніцу. І зноў Пілат узвысіў голас, хочучы адпусціць Ісуса. Але яны крычалі, кажучы: "Распні, распні Яго!" І трэці раз сказаў ім: "Якое ж зло ўчыніў Ён? Нічога вартага смерці я не знайшоў у Ім; таму, пакараўшы Яго, адпушчу". Яны ж настойвалі з моцнымі крыкамі, патрабуючы, каб Ён быў распяты; і перамаглі крыкі іх і першасвятароў. І Пілат вырашыў, каб было паводле патрабавання іх, і адпусціў пасаджанага за бунт і забойства ў цямніцу, якога яны прасілі, а Ісуса аддаў на іх волю.

І калі павялі Яго, то, забраўшы нейкага Сімана Кірынеяніна, які ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам. І ўслед за Ім ішло вялікае мноства народу і жанчын, якія рыдалі і галасілі па Ім. Абярнуўшыся да іх, Ісус сказаў: "Дочкі Ерусалімскія! Не плачце па Мне, а плачце па сабе і дзецях вашых; бо вось надыходзяць дні, у якія скажуць: "Шчаслівыя няплодныя, і ўлонні, якія не раджалі, і грудзі, якія не кармілі"; тады пачнуць гаварыць гарам: "Упадзіце на нас", - і ўзгоркам: "Пакрыйце нас"; бо калі з зялёным дрэвам гэта робяць, то з сухім што будзе?"

Вялі ж з Ім яшчэ і двух злачынцаў, каб пакараць смерцю. І калі прыйшлі на месца, званае Лобным, там распялі Яго і злачынцаў, аднаго справа, а другога злева. Ісус жа казаў: "Ойча! Даруй ім, бо яны не ведаюць, што робяць". І, дзелячы а