Get Mystery Box with random crypto!

 дзежу Яго, кідалі жэрабя. Было ж каля шостай гадзіны, і цем | Грэка-католікі Беларусі

 дзежу Яго, кідалі жэрабя.

Было ж каля шостай гадзіны, і цемра была па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятай; і памеркла сонца, і завеса ў храме разадралася напалам. І, ускрыкнуўшы моцным голасам, Ісус сказаў: "Ойча! У рукі Твае аддаю дух Мой!" І, сказаўшы гэта, спусціў дух. Сотнік жа, убачыўшы, што адбылося, праславіў Бога, кажучы: "Сапраўды, Чалавек Гэты быў праведны". І ўсе людзі, якія сабраліся на гэтае відовішча, убачыўшы, што адбылося, вярталіся, б'ючы сябе ў грудзі.

Усе ж знаёмыя Яго і жанчыны, якія прыйшлі следам за Ім з Галілеі, стаялі воддаль і глядзелі на гэта. І вось муж па імені Язэп, саветнік, чалавек добры і праведны, які не далучыўся да рашэння і справы іх, з Арыматэі, горада Юдэйскага, і ён таксама чакаў Валадарства Божага; прыйшоўшы да Пілата, ён прасіў цела Ісусава; і, зняўшы Яго, абвіў плашчаніцаю і паклаў Яго ў магілу, высечаную у скале, дзе яшчэ ніхто не ляжаў. А дзень той быў пятніца, і наставала субота. І, пайшоўшы ўслед, жанчыны, што прыйшлі з Ім з Галілеі, бачылі магілу і як было пакладзена цела Яго; вярнуўшыся, яны падрыхтавалі духмянасці і міра; у суботу ж адпачывалі, паводле запаведзі. (Лк 23, 1-34. 44-56)