Get Mystery Box with random crypto!

Чытаньне Вячэрні Так кажа Госпад Сілаў: 'Пост чацьвёртага мес | Грэка-католікі Беларусі

Чытаньне Вячэрні

Так кажа Госпад Сілаў: "Пост чацьвёртага месяца і пост пятага, і пост сёмага і пост дзясятага зробіцца дому Юдаваму радасьцю і вясёлым сьвятам; толькі любіце праўду і мір".

Так кажа Госпад Сілаў: "Яшчэ будуць прыходзіць народы і жыхары многіх гарадоў; і пойдуць жыхары аднаго горада да жыхароў другога і скажуць: "Хадзем маліцца перад аблічча Госпада Сілаў"; - і кожны скажа: "Пайду і я". І будуць прыходзіць многія плямёны і моцныя народы, каб знайсьці Госпада Сілаў у Ерусаліме і памаліцца абліччу Госпада".

Так кажа Госпад Сілаў: "Будзе ў тыя дні, возьмуцца дзесяць чалавек з усіх разнамоўных народаў, возьмуцца за крысо юдэя і будуць казаць: "Мы пойдзем з табою, бо мы чулі, што з вамі - Бог". (Зах.8:19-23)