Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2021-11-28 20:15:28
«Паміж Бабарыка і Калеснікавай». Марфе Рабковай пагражае да 20 гадоў калоніі

Палітзняволеная каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Цяпер праваабаронцы пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Рабкова знаходзіцца ў зняволенні больш за 14 месяцаў і адмаўляецца даваць паказанні.

Раней яна паведамляла сваякам у лістах, што супрацоўнікі міліцыі «паабяцалі» ёй тэрмін «паміж Бабарыка і Калеснікавай».

Расказваем, у чым менавіта абвінавачваюць Марфу (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3E1WzAO

Падтрымаць Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
290 views17:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 18:38:34Валер Каліноўскі, журналіст "Радыё Свабода", аўтар кнігі “Справа Бяляцкага” далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Алесю Бяляцкаму.

"Дарагі Алесь! Я добра памятаю твае аптымістычныя лісты, напісаныя неразборлівым почыркам, з Бабруйскай калёніі. Але цяпер турэмныя ўлады блякуюць перапіску, таму зьвяртаюся праз гэты праект і спадзяюся, што водгук майго звароту дойдзе і да цябе за муры СІЗА. Як аўтар кнігі “Справа Бяляцкага” я ведаю як мужна ты перажыў першае зьняволеньне, суд, вырак, калёнію, шматлікія нягоды, якія чакаюць палітвязьня. У тым ліку ў турме ты перажыў страту бацькі і ня змог быць на яго пахаваньні.

Табе ўдалося мужна і годна прайсьці першае зьняволеньне, бо ты меў усьведамленьне слушнасьці сваёй справы жыцьця, ведаў, дзеля чаго даводзіцца цярпець. Выйшаў з калёніі больш мудрым чалавекам і прадоўжыў справу жыцьця, абарону правоў людзей. Не сумняюся, што і цяпер гэтае разуменьне справядлівасьці сваіх ідэалаў надае табе сіл і моцы за кратамі, хоць рэжым стаў нашмат больш жорсткім і нялюдзкім, чым 10 год таму. І пацярпелых, нявінна пакараных цяпер у дзясяткі разоў болей.

Але я веру і ведаю, што ты трываеш і змагаесься за волю і дэмакратыю Беларусі ня марна, як не марныя іншыя ахвяры. Такая складаная дарога абраная нашым народам, і ты адзін з тых, хто вырашыў прайсьці яе ў самых складаных варунках.

Шмат думаю пра цябе, пра Кацю Андрэеву, Ігара Лосіка, Алеся Васілевіча, Марыну Золатаву і сотні іншых палітвязьняў, якія пакутуюць і якіх чакае Новая Беларусь. Вы будзеце яе важнымі будаўнікамі. У нас шмат спраў наперадзе, беражыце сябе!

Моцна абдымаю цябе, Алесь! Чакаю на волі.

Валер."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Алесю Віктаравічу Бяляцкаму:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
3.0K views15:38
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 17:24:11
Палітзняволеная валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца сёння святкуе Дзень народзінаў. Павіншуйце яе са святам!

Таццяна — актывістка і праваабаронца з Рэчыцы, валанцёрка гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна», якая ўжо больш за 300 дзён знаходзіцца за кратамі.

3 лістапада суддзя Салоўскі асудзіў Таццяну да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Чытаць гісторыю палітзняволенай:
«Калі за кратамі такія, як Таня, свет перакуліўся» – сябры пра валанцёрку «Вясны» Таццяну Ласіцу

Павіншаваць Таццяну:
- СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Таццяне Леанідаўне Ласіцы
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
217 views14:24
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 18:58:23Што такое каштоўнасці правоў чалавека?

У аснове канцэпцыі правоў чалавека ляжаць дзве асноўныя каштоўнасці: першая – гэта чалавечая годнасць, а другая – роўнасць. Правы чалавека можна разумець як штосьці, што вызначае базавыя нормы, патрэбныя для таго, каб жыць з пачуццём вартасці, і іх універсальнасць вынікае з таго, што, прынамсі, у гэтым усе людзі роўныя. Мы не павінны і не можам тут некага вылучаць. Па сутнасці, каб прыняць канцэпцыю правоў чалавека, дастаткова толькі прызнання гэтых двух перакананняў ці каштоўнасцяў, і наўрад ці хто-небудзь стане іх аспрэчваць. Менавіта таму правы чалавека атрымліваюць падтрымку з боку ўсіх сусветных культур, усіх цывілізаваных урадаў і ўсіх асноўных рэлігій. Амаль паўсюдна прызнана, што ўлада дзяржавы не можа быць бязмежнай ці адвольнай, яна павінна быць абмежавана патрэбай забяспечыць хаця б мінімальныя ўмовы ўсім, хто знаходзіцца пад яе юрысдыкцыяй, каб яны маглі жыць з пачуццём чалавечай годнасці.
З гэтых дзвюх асноўных каштоўнасцяў можна вывесці шмат якія іншыя і з іх дапамогай дакладней вызначыць, як на практыцы павінны суіснаваць людзі і грамадства. Напрыклад:

Свабода: паколькі чалавечая воля складае важную частку чалавечай годнасці. Прымус рабіць нешта насуперак нашаму жаданню прыніжае чалавечую асобу.
Павага да іншых: паколькі адсутнасць павагі да іншых не дазваляе ацаніць іх індывідуальнасць і іх чалавечую годнасць.
Недапушчальнасць дыскрымінацыі: паколькі роўнасць людзей у чалавечай годнасці азначае, што мы не можам судзіць пра правы і магчымасці людзей, зыходзячы з іх фізічных ці іншых прыкмет.
Памяркоўнасць: паколькі няцярпімасць паказвае на адсутнасць павагі да адрозненняў, а роўнасць не азначае тоеснасці ці аднастайнасці.
Справядлівасць: паколькі людзі, роўныя ў сваёй прыналежнасці да чалавечага роду, заслугоўваюць справядлівых адносінаў.
Адказнасць: паколькі павага да правоў іншых людзей дапускае адказнасць кожнага чалавека за яго дзеянні і патрабуе ад яго намаганняў, скіраваных на рэалізацыю яго правоў і правоў усіх людзей.
559 views15:58
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 19:11:03 ​Артыст цырка Du Soleil Сямён Букін далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Анастасіі Ярашэвіч.

"Здравствуй, Настенька.

Очень надеюсь, что у тебя всё хорошо со здоровьем. Хочется быть уверенным, что ты там держишься и не отчаиваешься. Занимаешься собой. Занимаешься по возможности физическими упражнениями, упражнениями для развития своих нейронов.

Расскажи пожалуйста, занимаешься ли ты физическими упражнениями, есть ли у тебя возможность?

Есть ли возможность читать литературу?
Какую ты последнюю книгу прочитала?
Какую читаешь?
Кто твой любимый автор? Какая любимая книга?

Так много вопросов к тебе. Столько всего хочется от тебя услышать и узнать.

Но самое главное - береги себя.

Расскажу немного о себе.

Меня зовут Сёма. Родился в замечательном городе Барановичи. Но большую часть жизни прожил в Минске.
Последние лет 7 езжу по всему миру.
Сейчас живу в Стокгольме.
Работаю тут тренером по спортивной гимнастике. Тренирую детишек и взрослых. Учу делать сальто и садиться на шпагат).

Поэтому и спросил тебя о том, чтобы ты не забывала делать физкультуру. Потому что в здоровом теле - здоровый дух. И в здоровой голове). Это называется всестороннее и гармоничное развитие личности.

Аж страшно стало. Вспомнил лекции в университете. Я закончил университет физической культуры.

Так вот. Сейчас живу в прекрасном городе Стокгольм. Почти 9 месяцев.
Он не такой крутой, как наш Минск. Но все же расскажу немного о нём и о своем впечатлении о городе и стране.

Приплыл я в Швецию на пароме. В Феврале месяце. Это был сказочный день. Швеция встретила меня огромными сугробами и хлопьями снега.

Приплыл я не к самому городу. А в нескольких часах езды от него.
И когда я ехал к Стокгольму, я не видел большой разницы между Беларусью и Швецией. Наверное потому, что вообще ничего не видел. Дорога была вся заснежена и в окно автомобиля сложно было что-то увидеть.
Хорошо, что вообще добрался.

Город расположен на 14 островах, соединенных между собой мостами. Повсюду реки и огромное озеро Меларэн, на котором город и лежит.
Много лодок, старых и новых. Есть даже такие, как в фильмах про пиратов.
Много музеев. Мне очень понравился музей викингов. По одной из историй, нашу страну основали викинги.
Стоит хотя бы прислушаться к именам Рагвалод и Рогнеда.

Замечательное метро, в виде целой художественной галереи.
Я по несколько часов торчал на станциях метро под землей. Рассматривал эту красоту. Когда ты приедешь в Стокгольм - то обязательно посети метро.

Очень прекрасная природа. Город отлично гармонирует с природой. Часто можно увидеть гуляющих оленей под окном. Жаль, котов нет бездомных. Я бы себе одного забрал. А то скучно мне одному.
Шучу, конечно.
Это очень хорошо, что в Швеции нет бездомных животных.
Каждое домашнее животное стоит на учете и страховке. И если человек выкинет или еще что плохое сделает со своим питомцем - огромный штраф.
Шведы очень ценят и любят природу и всё живое.
Мне кажется, я могу писать тебе бесконечно. Целую книгу.
И это я только начал.

А еще я работаю в цирке. Объездил много стран. И страшно представить, сколько я могу тебе написать и рассказать о каждом городе и случае в нем.

Расскажи, где ты была и какое твое любимое место, город, страна?
Куда и в какую страну ты хотела бы съездить?

Спасибо, что читаешь мое письмо.
Я очень надеюсь, что ты мне ответишь.

Буду ждать твоего ответа больше, чем подарок от Санты к Рождеству. Тем более, что Санта сказал, что не принесет его мне. Так как я плохо вел себя в этом году.

Шучу.

Принесет.

И ты мне напиши.

Береги себя. И помни - ты мне нужна. Всесторонне гармоничная и развитая.

Обнимаю тебя.

Сёма."

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Анастасіі Сяргееўне Ярашэвіч:
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
149 views16:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 21:28:52Рэгулярна пішыце лісты зняволеным і шукаеце месцы, дзе можна набыць прыгожыя паштоўкі?

Склалі для вас спіс анлайн/афлайн крамаў, дзе можна замовіць паштоўкі ў беларускай стылістыцы.

1) https://ragna.by/category-product/pashtouki
Афлайн-крама: г. Мінск, вул. Сухая, 4 (пн-сб: 12:00-19:00, нядзеля - выходны)

2) https://cudounia.by/catalog/pastoki-magniciki-znacyki
Афлайн-крама: г.Гродна, вул.Кірава, 3 (штодзённа, 11:00-20:00)

3) http://halijafy.by/product-category/pashtouki/
Афлайн-крама: г.Мінск, вул. Няміга, 3, цокальны паверх, павільён 37. Штодзённа з 11:00 да 20:00.

4) https://kroplia.by/category/postcards
Тут можна набыць паштоўкі з малюнкамі Паўла Севярынца.

5) http://bakhuny.by/pasztouki/

6) https://mmkut.by/be/pastouki

7) http://sendme.by/be/postcards/

8) https://tn.by/products/suvieniry/pastouki/
230 views18:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 13:17:08 Праваабаронца «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда — у новым выпуску «Жизнь-малина»

Смяротная пакаранне ў Беларусі: як гэта робіцца?
Гэта адбываецца ноччу, каб іншыя асуджаныя ў спецчастках на Валадарскага не чулі, што адбываецца. Іх псіхіка і так разгойдана дастаткова моцна. Людзі, якія ўвесь час чакаюць смяротнага пакарання ўвесь час чакаюць, што за імі прыйдуць. І гэта адназначна элемент бесчалавечнага катавання і абыходжання. Людзі па крокам спрабуюць вылічыць – да іх прыйшлі ці не.

Людзі, якія прымаюць у гэтым удзел: кіраўнік стрэльная каманды, чальцы, якія прыводзяць у выкананне прысуд, пракурор і доктар. Бывае і такое, што адной кулі не хапае, тады трэба перазарадзіць і зрабіць яшчэ адзін стрэл. Людзі, якіх вядуць на расстрэл, як правіла не супраціўляюцца, бо іхняя псіхіка вельмі падаўлена.

Лукашэнка заслугоўвае смяротнае пакаранне?
Я стаўлюся да гэтага крайне негатыўна. Таму што я і мае калегі адназначна выступаем супраць смяротнага пакарання пры любых умовах і ў адносінах да любых людзей. Я не хацеў бы такой новай Беларусі, дзе было б смяротная пакаранне, дзе парушаліся б правы чалавека. Што тады зменіцца? Выканаўцы, людзі, якія будуць выносіць прысуды ці выконваць смяротны прысуд.

72 гадзіны на Акрэсціна і паста ад Івуліна
Гэта працяг гісторыі, якая адбывалася пасля ператрусаў 14 ліпеня. Закінулі мяне ў камеру на чацвёртым паверсе дзе было так горача, што мы здымалі вопратку. Адсутнасць бялізны, увесь час гарыць свет, дастаткова сур’ёзная антысанітарыя, няма кіслароду і гэтак далей. Хлеб плеснявеў ужо на наступны дзень – умовы такія, што нейкія сухоты могуць распаўсюджвацца вельмі лёгка.

Перадачы амаль што не заходзяць, але нам засталася зубная паста ад Аляксандра Івуліна, ён быў перада мной у гэтай камеры. Нам не было чаго чытаць, але ў гэтай пасце ў скрыні ляжаў укладыш з нейкім тэкстам пра фірму. Я сядзеў гэты час з Ягорам Марціновічам – галоўным рэдактарам “Нашай Нівы”, потым да наш патрапіў Ігар Ільяш. Гэта была камера палітычных.

Глядзець выпуск:

94 views10:17
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 21:25:41 ​Журналіст Вітаўт Сіўчык далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Глебу Гатоўка.

"Дарагі Глеб!

Мы бачыліся з табой у Менску, калі ты дапамагаў нашаму невідушчаму сябру. Тады мяне вельмі ўразіла твая цікаўнасць свету, пашана да роднай мовы, цвёрдая прынцыповасць і моцная чалавечнасць. Спалучэнне гэтых рысаў падкрэсліваюць гэтую цноту здаровае мужнасці - калі мужчына бярэ на сябе адказнасць і як гаспадар жыцця без боязі спазнае свет і дабіваецца справядлівасці - цнота ня вельмі частая ў грамадстве. Для мяне гонар быць з табой знаёмым!

Калі мой тата быў у зняволенні, ён рэгулярна ўзгадваў Біблію. У гэтай найважнейшай для хрысьціянаў Кнізе ёсць нямала ўзгадак пра зняволенне. У вязніцы былі Ян Хрысціцель, сам Езус, а таксама яго вучні - апосталы. На жаль, спрадвеку за краты траплялі не толькі людзі невінаватыя, але таксама і дзейсныя. Па-людску разумею, што так быць не павінна. Што калі чалавецтва мае ісці ў лепшым кірунку, то добрыя людзі не павінныя пакутаваць ад несправядлівасці. «Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае» (Евангелле паводле Мацвея, 5:10) - вечныя словы, запісаныя яшчэ з 2 тысячы гадоў таму. Калі чытаю гэты фрагмент, узгадваю пра цябе і іншых нашых дарагіх найлепшых беларусаў!

Выпрабаванні, якія на цябе абваліліся, пройдуць. Калі ласка, наколькі гэта магчыма, беражы сваё здароўе і розум, свой настрой і гумор, бо усё гэта вельмі патрэбна. Ты маеш вялікі патэнцыял, які ўжо праявіўся ў празе праўды, свабоды і годнасці. З Божай дапамогай, ты раскрыеш яго яшчэ мацней.

З павагай, Вітаўт Сіўчык"

Вы можаце даслаць ліст Глебу Дзмітрыевічу Гатоўка:
ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
295 views18:25
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 15:37:54Мы часта гаворым пра правы чалавека і іх абарону, але ж што гэта такое, для чаго яны патрэбны, і з чаго яны будуюцца. Мы пачынаем серыю пастоў, у якіх распавядзем вам пра асноўныя складнікі правоў чалавека.

Што такое правы чалавека?

Права – гэта патрабаванне, пра якое мы справядліва заяўляем. Я маю права на тавары ў маім таварным кошыку, калі я за іх заплаціў. Грамадзяне маюць права абіраць прэзідэнта, калі гэта гарантавана канстытуцыяй іх краіны, а дзіцё мае права наведаць заапарк, калі яго бацькі гэта яму паабяцалі. На ўсё гэта людзі маюць права разлічваць пры ўмове, што іншым бокам былі дадзены адпаведныя абяцанні ці гарантыі. Але правы чалавека ўяўляюць сабой патрабаванні іншага кшталту: яны не залежаць ад абяцанняў ці гарантый іншага боку. Права чалавека на жыццё не залежыць ад абяцання іншага чалавека не забіваць яго. Жыццё яго можа ад гэтага залежаць, але не права на жыццё. Яго права на жыццё залежыць толькі ад аднаго: таго, што ён чалавек.
Прызнанне правоў чалавека азначае прызнанне таго, што кожнаму чалавеку дадзена права патрабаваць выканання наступных палажэнняў: я валодаю гэтымі правамі, што б вы ні казалі і ні рабілі, таму што я, гэтак жа, як і вы, чалавек. Правы чалавека ўласцівыя кожнаму чалавеку.

«Калі мы называем нешта правам чалавека, мы маем на ўвазе, што чалавек можа падаць грамадству справядлівае патрабаванне абараніць яго ў гэтым належачым яму праве, будзь то сілай закона, з дапамогай утварэння ці ўплыву на грамадскую думку».
Джон Сцюарт Міл
270 views12:37
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 13:13:16
Нагадваем пра бясплатную юрыдычную дапамогу «Вясны»

Калі ў вас быў суд, з рашэннем якога вы не згодныя, карыстайцеся сваім правам на абарону — абскарджвайце пастанову аб прыцягненні вас да адміністрацыйнай адказнасці, незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

Таксама мы абяцаем бясплатную юрыдычную дапамогу кожнаму, хто звернецца ў «Вясну» па дапамогу ў абскарджанні незаконных пастановаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах катаванняў з боку сілавікоў і падтрымку тым, хто гатовы дамагацца прыцягнення злачынцаў да адказнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, знаходзячыся ў Літве.

Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:

Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:

Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:

Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
109 views10:13
Адкрыць / каментаваць