Get Mystery Box with random crypto!

Праваабаронца «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы су | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Праваабаронца «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда — у новым выпуску «Жизнь-малина»

Смяротная пакаранне ў Беларусі: як гэта робіцца?
Гэта адбываецца ноччу, каб іншыя асуджаныя ў спецчастках на Валадарскага не чулі, што адбываецца. Іх псіхіка і так разгойдана дастаткова моцна. Людзі, якія ўвесь час чакаюць смяротнага пакарання ўвесь час чакаюць, што за імі прыйдуць. І гэта адназначна элемент бесчалавечнага катавання і абыходжання. Людзі па крокам спрабуюць вылічыць – да іх прыйшлі ці не.

Людзі, якія прымаюць у гэтым удзел: кіраўнік стрэльная каманды, чальцы, якія прыводзяць у выкананне прысуд, пракурор і доктар. Бывае і такое, што адной кулі не хапае, тады трэба перазарадзіць і зрабіць яшчэ адзін стрэл. Людзі, якіх вядуць на расстрэл, як правіла не супраціўляюцца, бо іхняя псіхіка вельмі падаўлена.

Лукашэнка заслугоўвае смяротнае пакаранне?
Я стаўлюся да гэтага крайне негатыўна. Таму што я і мае калегі адназначна выступаем супраць смяротнага пакарання пры любых умовах і ў адносінах да любых людзей. Я не хацеў бы такой новай Беларусі, дзе было б смяротная пакаранне, дзе парушаліся б правы чалавека. Што тады зменіцца? Выканаўцы, людзі, якія будуць выносіць прысуды ці выконваць смяротны прысуд.

72 гадзіны на Акрэсціна і паста ад Івуліна
Гэта працяг гісторыі, якая адбывалася пасля ператрусаў 14 ліпеня. Закінулі мяне ў камеру на чацвёртым паверсе дзе было так горача, што мы здымалі вопратку. Адсутнасць бялізны, увесь час гарыць свет, дастаткова сур’ёзная антысанітарыя, няма кіслароду і гэтак далей. Хлеб плеснявеў ужо на наступны дзень – умовы такія, што нейкія сухоты могуць распаўсюджвацца вельмі лёгка.

Перадачы амаль што не заходзяць, але нам засталася зубная паста ад Аляксандра Івуліна, ён быў перада мной у гэтай камеры. Нам не было чаго чытаць, але ў гэтай пасце ў скрыні ляжаў укладыш з нейкім тэкстам пра фірму. Я сядзеў гэты час з Ягорам Марціновічам – галоўным рэдактарам “Нашай Нівы”, потым да наш патрапіў Ігар Ільяш. Гэта была камера палітычных.

Глядзець выпуск: