Get Mystery Box with random crypto!

​Журналіст Вітаўт Сіўчык далучыўся да праекту 'Паштоўкі ад вяс | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

​Журналіст Вітаўт Сіўчык далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Глебу Гатоўка.

"Дарагі Глеб!

Мы бачыліся з табой у Менску, калі ты дапамагаў нашаму невідушчаму сябру. Тады мяне вельмі ўразіла твая цікаўнасць свету, пашана да роднай мовы, цвёрдая прынцыповасць і моцная чалавечнасць. Спалучэнне гэтых рысаў падкрэсліваюць гэтую цноту здаровае мужнасці - калі мужчына бярэ на сябе адказнасць і як гаспадар жыцця без боязі спазнае свет і дабіваецца справядлівасці - цнота ня вельмі частая ў грамадстве. Для мяне гонар быць з табой знаёмым!

Калі мой тата быў у зняволенні, ён рэгулярна ўзгадваў Біблію. У гэтай найважнейшай для хрысьціянаў Кнізе ёсць нямала ўзгадак пра зняволенне. У вязніцы былі Ян Хрысціцель, сам Езус, а таксама яго вучні - апосталы. На жаль, спрадвеку за краты траплялі не толькі людзі невінаватыя, але таксама і дзейсныя. Па-людску разумею, што так быць не павінна. Што калі чалавецтва мае ісці ў лепшым кірунку, то добрыя людзі не павінныя пакутаваць ад несправядлівасці. «Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае» (Евангелле паводле Мацвея, 5:10) - вечныя словы, запісаныя яшчэ з 2 тысячы гадоў таму. Калі чытаю гэты фрагмент, узгадваю пра цябе і іншых нашых дарагіх найлепшых беларусаў!

Выпрабаванні, якія на цябе абваліліся, пройдуць. Калі ласка, наколькі гэта магчыма, беражы сваё здароўе і розум, свой настрой і гумор, бо усё гэта вельмі патрэбна. Ты маеш вялікі патэнцыял, які ўжо праявіўся ў празе праўды, свабоды і годнасці. З Божай дапамогай, ты раскрыеш яго яшчэ мацней.

З павагай, Вітаўт Сіўчык"

Вы можаце даслаць ліст Глебу Дзмітрыевічу Гатоўка:
ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі