Get Mystery Box with random crypto!

​Мы часта гаворым пра правы чалавека і іх абарону, але ж што г | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Мы часта гаворым пра правы чалавека і іх абарону, але ж што гэта такое, для чаго яны патрэбны, і з чаго яны будуюцца. Мы пачынаем серыю пастоў, у якіх распавядзем вам пра асноўныя складнікі правоў чалавека.

Што такое правы чалавека?

Права – гэта патрабаванне, пра якое мы справядліва заяўляем. Я маю права на тавары ў маім таварным кошыку, калі я за іх заплаціў. Грамадзяне маюць права абіраць прэзідэнта, калі гэта гарантавана канстытуцыяй іх краіны, а дзіцё мае права наведаць заапарк, калі яго бацькі гэта яму паабяцалі. На ўсё гэта людзі маюць права разлічваць пры ўмове, што іншым бокам былі дадзены адпаведныя абяцанні ці гарантыі. Але правы чалавека ўяўляюць сабой патрабаванні іншага кшталту: яны не залежаць ад абяцанняў ці гарантый іншага боку. Права чалавека на жыццё не залежыць ад абяцання іншага чалавека не забіваць яго. Жыццё яго можа ад гэтага залежаць, але не права на жыццё. Яго права на жыццё залежыць толькі ад аднаго: таго, што ён чалавек.
Прызнанне правоў чалавека азначае прызнанне таго, што кожнаму чалавеку дадзена права патрабаваць выканання наступных палажэнняў: я валодаю гэтымі правамі, што б вы ні казалі і ні рабілі, таму што я, гэтак жа, як і вы, чалавек. Правы чалавека ўласцівыя кожнаму чалавеку.

«Калі мы называем нешта правам чалавека, мы маем на ўвазе, што чалавек можа падаць грамадству справядлівае патрабаванне абараніць яго ў гэтым належачым яму праве, будзь то сілай закона, з дапамогай утварэння ці ўплыву на грамадскую думку».
Джон Сцюарт Міл