Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-01-13 21:12:56Чарговы артыкул з серыі "10 прыкладаў правоў чалавека. Права на жыццё.

Гэтае права азначае, што ніхто – у тым ліку іншыя асобы ці дзяржава – не мае права забіць вас. За абарону правоў чалавека адказнасць нясе дзяржава, таму яна павінна ствараць законы, якія ахоўваюць жыццё людзей, і засцерагаюць вас, калі вашае жыццё ў небяспецы. Пра права на жыццё часта згадваюць, калі абмяркоўваюць пытанні вайны, жорсткасці паліцыі, смяротнага пакарання і самаабароны.
180 views18:12
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 20:33:34Наступны артыкул з серыі "10 прыкладаў правоў чалавека". Права на сацыяльнае асблугоўванне.

«Сацыяльнае абслугоўванне» забяспечвае, каб кожны меў пэўны жыццёвы ўзровень. Артыкул 25 УДПЧ вызначае гэты ўзровень як «неабходны» для падтрымання здароўя і дабрабыту кожнага чалавека і яго сям’і. Гэта ўключае адзенне, жыллё, харч, ваду, медыцынскі догляд і забеспячэнне на выпадак адсутнасці грошай з-за хваробы, беспрацоўя і г. д. Хаця «ўсеагульнае медыцынскае абслугоўванне» у УДПЧ не прадугледажана, людзі настойваюць на такім праве спасылаючыся на Артыкул 25.
154 views17:33
Адкрыць / каментаваць
2022-01-11 12:04:10
Дасылайце праваабаронцам інфармацыю з судоў

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што праходзяць па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю на:

Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org
121 views09:04
Адкрыць / каментаваць
2022-01-09 19:20:42Працягваем серыю артыкулаў "10 прыкладаў правоў чалавека". Права на свабоду думкі і рэлігіі, свабоду перакананняў і свабоду выказваць свае меркаванні.

У кожнага ёсць права на свабоду перакананняў, свабоду рэлігіі і права мяняць сваю рэлігію або перакананні. Гэта тычыцца кожнага чалавека як паасобку, так і разам з іншымі. Гэта таксама азначае, што чалавек мае права «шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі». Шмат у якіх краінах «свабода спавядаць свае перакананні», альбо «свабода слова» лічыцца найважнейшым правам. Што канкрэтна адносіць да «меркаванняў, абароненых свабодай слова,» часта выклікае спрэчкі.
137 views16:20
Адкрыць / каментаваць
2022-01-08 20:46:44Павал Стана Станкевіч з фонда Tutaka далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Аляксандру Станкевічу.

"Прывітанне Станкевіч!
Піша табе Станкевіч. Але гэта выглядае цалкам натуральна, што Станкевіч піша да Станкевіча. Бо хто менавіта!
Здаецца, ты не мой сваяк. Але б я быў не супраць мець яшчэ аднаго сваяка, якім можна ганарыцца. Дзякуючы такім людзям як ты, мы ведаем што героі не толькі ў кніжках ці фільмах Марвела. Мы жывем у час, калі бачна сапраўдных людзей! Дык хто тады можа судзіць і адняць волю, калі воля жыве ў сэрцы!
Я Павал, беларус з Падляшша. Гэта значыць, што мае продкі адвечна тут жылі. Гэта мая Бацькаўшчына. І хаця мы здаўна жывем у межах сучаснай Польшчы, лёс жыхароў Беларусі нас шчыра турбуе. Я вельмі люблю вандраваць па дарогах Падляшша. Адчуваць гэтую адкрытую прастору шырокіх палей і прыгажосць лясоў... Таму я ўяўляю, як табе цяжка і як гэта несправядліва.
Нядаўна я быў у зімовым лесе, паліў вогнішча і падумаў аб тым, што з задавальненнем запрасіў бы цябе на такую прыгоду. Аднойчы так і будзе, я ў гэтым упэўнены. Мы сустрэнемся, вып’ем «гарбаты», паглядзім на вогнішча і будзем размаўляць на любыя тэмы. І тое, што адбываецца сення, застанецца толькі ў гісторыі.
Саша, таму мае запрашэнне ў сіле, а пакуль трымайся, братка!"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Аляксандру Уладзіміравічу Станкевічу:
Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.


Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
233 views17:46
Адкрыць / каментаваць
2022-01-06 20:06:24 ​​ «Калі Добі стаў вольным эльфам, тое і мы аднойчы зможам», — Наста Лойка павіншавала палітзняволеную Марфу Рабкову з днём Народзінаў

Праваабаронца Human Constanta Наста Лойка далучылася да віншаванняў палітзняволенай Марфы Рабковай, якая сёння святкуе сваё 27-годдзе. Публікуем адкрыты ліст са словамі падтрымкі ад Насты.

«Ліст у Азкабан 06.01.2022
Дарагая Марфа!


Мы так прызвычаліся камунікаваць тэкстам, але ў гэтым годзе я бы вельмі хацела мець магчымасьць павіншаваць цябе з Днём народзінаў ужывую ці хаця б голасам – адчуваньне, што вельмі шмат хочыцца сказаць.

Мы з табой заўжды так марылі пра лепшае, больш свабоднае грамадзтва, шмат спрачаліся пра тое, з чаго варта пачынаць ці на што зьвяртаць увагу, але гэтае імкненьне заўжды было ў нас агульным. Я бы вельмі хацела, каб гэтая мара і імкненьні не згасалі ніколі – нават ня гледзячы на ўсе выпрабаваньні, якія нам дасылаюць.

Табе за апошнія паўтары гады давялося іх перажыць вель-вельмі шмат. І дэмэнтары і сьцены старога замку забіраюць твае сілы, але веру ў тваю ўнутранае сьвятло і здольнасьць выстаяць праз усё гэта. Зычу, каб добрыя ўспаміны прыходзілі ў самыя цяжкія хвіліны. І каб ніхто не перахапліваў паштовых соваў)

Калі Добі стаў вольным эльфам, тое і мы аднойчы зможам.
Да сустрэчы ў судзе і ня толькі.
Н.»

Даслаць Марфе віншаванні:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
179 views17:06
Адкрыць / каментаваць
2022-01-06 18:04:25Марфа Рабкова сёння святкуе Дзень народзінаў. Павіншуйце яе са святам!

Марфа — каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны», якая ўжо больш за 470 дзён знаходзіцца за кратамі. Сёння дзяўчыне споўнілася 27 гадоў.

У лістападзе Марфа паведаміла сваякам, што ёй прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праваабаронцы пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Падтрымаць Марфу можна лістом:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай

Для таго, каб напісаць ліст было прасцей, сабралі для вас 5 цікавых фактаў пра яе:
Улюбёны музычны гурт - Дельфин
Адначасова Марфа магла трымаць у сябе адразу 4 катоў.
Любіць сумяшчаць чытанне кніг і есці чыпсы.
Аматарка вялікіх дыстанцый на веласіпедзе.
У дзяцінстве марыла стаць балерынай.
245 views15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 14:19:29Наступны артыкул з серыі "10 прыкладаў правоў чалавека". Права на ўступленне ў шлюб і стварэнне сям'і.

Паводле гэтага права, кожны чалавек «які дасягнуў паўналецця, незалежна ад расы, нацыянальнасці або рэлігіі, без усякіх абмежаванняў» мае права браць шлюб і засноўваць сям’ю. Таксама патрабуецца свабодная і поўная згода абодвух бакоў, якія бяруць шлюб. Ніхто не мае права ўступаць у шлюб з тым, хто не дае на гэта згоды. Права на шлюб не з’яўляецца абсалютным, то бок яно залежыць ад законаў краіны, якія могуць абвясціць некаторыя шлюбы (напрыклад, паміж блізкімі сваякамі) няпраўными.
325 views11:19
Адкрыць / каментаваць
2022-01-03 12:46:11 ​Журналіст Тарас Тарналіцкі далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Ірыне Рыбалка.

"Ірына, добры дзень!
Рады з вамі пазнаеміцца. Мяне зваць Тарас Тарналіцкі, я журналіст. Вырашыў паўдзельнічаць у флешмобе па напісанні лістоў палітзняволенным – і лёс абраў напісаць менавіта вам. Увогуле, мой уласны досвед ліставання з вязьнямі можна ахарактэрызаваць як правальны, бо пакуль ні на адзін ліст не прыйшоў у адказ. Тым не меньш, не кідаю надзею да вас прабіцца.
Паколькі я спецыялізуюся на аналізе і рэцэнзаванні кіно, паспрабую вам распавесьці пра новыя стужкі, якія зараз ідуць у кіно.
Па-першае, кіберпанк-баявік “Матрыца: Уваскрашэнне”. Гэта паўнавартасны працяг знакамітай трылогіі пра хакера-абранага Неа, але зроблены ён па моднаму галівудскаму прыныпу “мяккай” перазагрузкі (акторы амаль тыя ж самыя, а сюжэтна і тэматычна стужка паўтарае арыгінальныя фільмы). Атрымалася настальгічнае кіно пра сустрэчу і каханне пасталеўшых Неа і Трыніці, з вялікай колкасцю іранічнага гумару над клішэ кінасусвету “Матрыцы”.
Па-другое, супергеройскі блакбастар “Чалавек-павук: Няма шляху дадому”, частка кінасусвету Marvel. Асаблівасць стужкі ў тым, што у ёй сустракаюцца сумесна павукі з іншых фільмаў (Тобі Магуайар з першай трылогіі Сэма Рэймі і Эндрю Гарфілд з дылогіі Марка Уэба), а злодзеяў не паміраюць, а атрымоўваюць шанец пачаць новае жыцце. Атрымаўся сапраўдны блакбастар году (у кінатэатры на яго ідуць шмат людзей) пра сутыкнення розных пакаленняў і іх каштоўнасцяў.
Па-трэцце, гэта біяграфічная стужка “Дом Гучы” брытанца Рыдлі Скота. Не вельмі цікавая стужка пра тое, як знакамітае італьянскае сямейства фактычна пазбавілася свайго бізнесу па вытворчасці адзежы і сумак з-за унутраных канфліктаў. З пазітыўных момантаў, тут вельмі зорны акторскі састаў: Ледзі Гага з накладным носам, Аль Пачына, зусім непазнавальны Джарэд Лета.

Маю надзею, што хутка вы самастойна убачыце гэтыя фільмы. Віншую вас з наступаючымі Новым годам і праваслаўным Раством, а таксама мінулымі каталіцкімі Калядамі! Моцнага вам здароўя і спаўнення ўсіх цудаў!

28.12.2021"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Ірыне Уладзіміраўне Рыбалка:
СІЗА-1, 220030, г.Мінск, вул.Валадарскага,2.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
284 views09:46
Адкрыць / каментаваць
2022-01-02 19:10:57Наступны артыкул з серыі "10 прыкладаў правоў чалавека". Права на прытулак

Гэта даўняе права, якое існуе са старажытных часоў. Яно нярэдка мела рэлігійны кампанент. Царквам дазвалялася бараніць кожнага – нават злачынцаў – хто шукаў прыстанішча ў царкве альбо на яе тэрыторыі. Сёння права на прытулак ахоўвае людзей, якія ўцякаюць з родных месцаў з-за пераследу. Яно адлюстравана ў УДПЧ, а таксама ў Канвенцыі аб статусе уцекачоў 1951 г.
222 views16:10
Адкрыць / каментаваць