Get Mystery Box with random crypto!

​Павал Стана Станкевіч з фонда Tutaka далучыўся да праекту 'Па | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Павал Стана Станкевіч з фонда Tutaka далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Аляксандру Станкевічу.

"Прывітанне Станкевіч!
Піша табе Станкевіч. Але гэта выглядае цалкам натуральна, што Станкевіч піша да Станкевіча. Бо хто менавіта!
Здаецца, ты не мой сваяк. Але б я быў не супраць мець яшчэ аднаго сваяка, якім можна ганарыцца. Дзякуючы такім людзям як ты, мы ведаем што героі не толькі ў кніжках ці фільмах Марвела. Мы жывем у час, калі бачна сапраўдных людзей! Дык хто тады можа судзіць і адняць волю, калі воля жыве ў сэрцы!
Я Павал, беларус з Падляшша. Гэта значыць, што мае продкі адвечна тут жылі. Гэта мая Бацькаўшчына. І хаця мы здаўна жывем у межах сучаснай Польшчы, лёс жыхароў Беларусі нас шчыра турбуе. Я вельмі люблю вандраваць па дарогах Падляшша. Адчуваць гэтую адкрытую прастору шырокіх палей і прыгажосць лясоў... Таму я ўяўляю, як табе цяжка і як гэта несправядліва.
Нядаўна я быў у зімовым лесе, паліў вогнішча і падумаў аб тым, што з задавальненнем запрасіў бы цябе на такую прыгоду. Аднойчы так і будзе, я ў гэтым упэўнены. Мы сустрэнемся, вып’ем «гарбаты», паглядзім на вогнішча і будзем размаўляць на любыя тэмы. І тое, што адбываецца сення, застанецца толькі ў гісторыі.
Саша, таму мае запрашэнне ў сіле, а пакуль трымайся, братка!"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Аляксандру Уладзіміравічу Станкевічу:
Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.


Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі