Get Mystery Box with random crypto!

​Працягваем серыю артыкулаў '10 прыкладаў правоў чалавека'. Пр | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Працягваем серыю артыкулаў "10 прыкладаў правоў чалавека". Права на свабоду думкі і рэлігіі, свабоду перакананняў і свабоду выказваць свае меркаванні.

У кожнага ёсць права на свабоду перакананняў, свабоду рэлігіі і права мяняць сваю рэлігію або перакананні. Гэта тычыцца кожнага чалавека як паасобку, так і разам з іншымі. Гэта таксама азначае, што чалавек мае права «шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі». Шмат у якіх краінах «свабода спавядаць свае перакананні», альбо «свабода слова» лічыцца найважнейшым правам. Што канкрэтна адносіць да «меркаванняў, абароненых свабодай слова,» часта выклікае спрэчкі.