Get Mystery Box with random crypto!

​​ «Калі Добі стаў вольным эльфам, тое і мы аднойчы зможам», — | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

​​ «Калі Добі стаў вольным эльфам, тое і мы аднойчы зможам», — Наста Лойка павіншавала палітзняволеную Марфу Рабкову з днём Народзінаў

Праваабаронца Human Constanta Наста Лойка далучылася да віншаванняў палітзняволенай Марфы Рабковай, якая сёння святкуе сваё 27-годдзе. Публікуем адкрыты ліст са словамі падтрымкі ад Насты.

«Ліст у Азкабан 06.01.2022
Дарагая Марфа!


Мы так прызвычаліся камунікаваць тэкстам, але ў гэтым годзе я бы вельмі хацела мець магчымасьць павіншаваць цябе з Днём народзінаў ужывую ці хаця б голасам – адчуваньне, што вельмі шмат хочыцца сказаць.

Мы з табой заўжды так марылі пра лепшае, больш свабоднае грамадзтва, шмат спрачаліся пра тое, з чаго варта пачынаць ці на што зьвяртаць увагу, але гэтае імкненьне заўжды было ў нас агульным. Я бы вельмі хацела, каб гэтая мара і імкненьні не згасалі ніколі – нават ня гледзячы на ўсе выпрабаваньні, якія нам дасылаюць.

Табе за апошнія паўтары гады давялося іх перажыць вель-вельмі шмат. І дэмэнтары і сьцены старога замку забіраюць твае сілы, але веру ў тваю ўнутранае сьвятло і здольнасьць выстаяць праз усё гэта. Зычу, каб добрыя ўспаміны прыходзілі ў самыя цяжкія хвіліны. І каб ніхто не перахапліваў паштовых соваў)

Калі Добі стаў вольным эльфам, тое і мы аднойчы зможам.
Да сустрэчы ў судзе і ня толькі.
Н.»

Даслаць Марфе віншаванні:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn