Get Mystery Box with random crypto!

​ Марфа Рабкова сёння святкуе Дзень народзінаў. Павіншуйце яе | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Марфа Рабкова сёння святкуе Дзень народзінаў. Павіншуйце яе са святам!

Марфа — каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны», якая ўжо больш за 470 дзён знаходзіцца за кратамі. Сёння дзяўчыне споўнілася 27 гадоў.

У лістападзе Марфа паведаміла сваякам, што ёй прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праваабаронцы пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Падтрымаць Марфу можна лістом:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай

Для таго, каб напісаць ліст было прасцей, сабралі для вас 5 цікавых фактаў пра яе:
Улюбёны музычны гурт - Дельфин
Адначасова Марфа магла трымаць у сябе адразу 4 катоў.
Любіць сумяшчаць чытанне кніг і есці чыпсы.
Аматарка вялікіх дыстанцый на веласіпедзе.
У дзяцінстве марыла стаць балерынай.