Get Mystery Box with random crypto!

​Журналіст Тарас Тарналіцкі далучыўся да праекту 'Паштоўкі ад | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

​Журналіст Тарас Тарналіцкі далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Ірыне Рыбалка.

"Ірына, добры дзень!
Рады з вамі пазнаеміцца. Мяне зваць Тарас Тарналіцкі, я журналіст. Вырашыў паўдзельнічаць у флешмобе па напісанні лістоў палітзняволенным – і лёс абраў напісаць менавіта вам. Увогуле, мой уласны досвед ліставання з вязьнямі можна ахарактэрызаваць як правальны, бо пакуль ні на адзін ліст не прыйшоў у адказ. Тым не меньш, не кідаю надзею да вас прабіцца.
Паколькі я спецыялізуюся на аналізе і рэцэнзаванні кіно, паспрабую вам распавесьці пра новыя стужкі, якія зараз ідуць у кіно.
Па-першае, кіберпанк-баявік “Матрыца: Уваскрашэнне”. Гэта паўнавартасны працяг знакамітай трылогіі пра хакера-абранага Неа, але зроблены ён па моднаму галівудскаму прыныпу “мяккай” перазагрузкі (акторы амаль тыя ж самыя, а сюжэтна і тэматычна стужка паўтарае арыгінальныя фільмы). Атрымалася настальгічнае кіно пра сустрэчу і каханне пасталеўшых Неа і Трыніці, з вялікай колкасцю іранічнага гумару над клішэ кінасусвету “Матрыцы”.
Па-другое, супергеройскі блакбастар “Чалавек-павук: Няма шляху дадому”, частка кінасусвету Marvel. Асаблівасць стужкі ў тым, што у ёй сустракаюцца сумесна павукі з іншых фільмаў (Тобі Магуайар з першай трылогіі Сэма Рэймі і Эндрю Гарфілд з дылогіі Марка Уэба), а злодзеяў не паміраюць, а атрымоўваюць шанец пачаць новае жыцце. Атрымаўся сапраўдны блакбастар году (у кінатэатры на яго ідуць шмат людзей) пра сутыкнення розных пакаленняў і іх каштоўнасцяў.
Па-трэцце, гэта біяграфічная стужка “Дом Гучы” брытанца Рыдлі Скота. Не вельмі цікавая стужка пра тое, як знакамітае італьянскае сямейства фактычна пазбавілася свайго бізнесу па вытворчасці адзежы і сумак з-за унутраных канфліктаў. З пазітыўных момантаў, тут вельмі зорны акторскі састаў: Ледзі Гага з накладным носам, Аль Пачына, зусім непазнавальны Джарэд Лета.

Маю надзею, што хутка вы самастойна убачыце гэтыя фільмы. Віншую вас з наступаючымі Новым годам і праваслаўным Раством, а таксама мінулымі каталіцкімі Калядамі! Моцнага вам здароўя і спаўнення ўсіх цудаў!

28.12.2021"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Ірыне Уладзіміраўне Рыбалка:
СІЗА-1, 220030, г.Мінск, вул.Валадарскага,2.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі