Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 22

2021-06-21 19:35:46 ​Літаратар і перформер Ілья Сін далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Ціхану Клюкачу - 18-гадоваму хлопцу, асуджанаму на паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што разам з Сафіяй Малашэвіч размалёўваў балончыкам з фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы.

"Шаноўны Ціхан!
Пэўна, вы мяне не ведаеце, але я маю радасць ведаць вас. Шмат разоў праглядаў тое відэа, дзе вы з Соняй рушыце па святочным -- як ніколі раней -- праспекце. Мяне гэта страшна ўразіла. Мне здаецца, вы – мо і самі таго не ўсведамляючы – увасобілі трапны вобраз цяперашняй Беларусі. Спантаннай, трохі легкадумнай, але маладой, вітальнай і да кранальнасці шчырай.
Магчыма, вы ўсумніцеся: сёння вобраз у Беларусі зусім іншы. І сёння здаецца, нібы так будзе заўсёды. Гэта падказваюць нам нашыя здрадлівыя эмоцыі і не менш здрадлівая ўласцівасць розуму праектаваць цяперашні стан рэчаў на неабсяжную будучыню. Ды варта давяраць не толькі ім.
Згадайма хаця б урокі гісторыі. Я яшчэ заспеў Савецкі Саюз (быў маленькім, але ўжо даволі свядомым) і памятаю тыя моманты, калі ён здаваўся мне вечным. У 1991 годзе пайшла рэакцыя, насельніцтва дружна прагаласавала за СССР на рэферэндуме... Ну, карацей, думаў я, мы папалі яшчэ гадоў мо на 70. А тут раз – і за лічаныя дні ад яго нічога не засталося.
Мяне вельмі ўразіла евангельская прыпавесць пра багацея і Лазара. Дзве поўныя супрацьлегласці: адзін чалавек пражывае жыццё ў максімальным камфорце, другі – паціху гніе ля яго дома. Здавалася б, адказ на пытанне, каму з іх лепей, цалкам відавочны. Але раптам усё мяняецца кардынальна, і хтосьці апынаецца на патэльні…
Справа, вядома, не ў багацці і беднасці. Справа ў тым, што аднаму з іх ўбоства не перашкодзіла дасягнуць Вечнага Валадарства, а другому ягонае багацце -- не дапамагло.
Гэта вельмі змястоўная прыпавесць, але найперш яна мяне ўразіла па адной прычыне: наколькі мала мы ведаем пра жыццё, мяркуючы са сваёй цяперашняй чалавечай пазіцыі!
Кожны з нас, канешне, хацеў бы стаць багацеем, а не бамжом. І нам вельмі цяжка ўсвядоміць, што не гэта галоўнае. Прынамсі, з перспектывы вечнасці. Ды і з гістарычнай перспектывы таксама. А пра яе варта задумвацца і атэісту. Ніхто б, пэўна, не хацеў, каб на ягоных хаўтурах людзі пілі шампанскае.
Сёння тое відэа з вамі, пра якое я пісаў на пачатку – доказ злачынства. Але, паверце, пройдзе час – і яно будзе ўспрымацца зусім іначай. Магчыма, яму знойдзецца месца ў музеі сучаснай гісторыі Беларусі. І вашы дзеці будуць вамі ганарыцца падчас школьнай экскурсіі.
Вы малады, таму ў вас наперадзе яшчэ шмат неспадзяванак. Чамусьці думаю, што яны будуць прыемнымі.
Таму беражыце сябе ў чаканні на іх."

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Ціхану Вітальевічу Клюкачу:
ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com
5.2K views16:35
Адкрыць / каментаваць
2021-06-18 15:17:23 ​Кампазітар Канстанцін Яськоў далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Сяргею Спарышу - актывісту партыі “Народная грамада”, асуджанаму да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

"Привет, Сергей!
Я думаю у тебя сейчас много времени и настолько нечего делать, что ты скоро начнёшь писать музыку, если уже не пишешь.
Сочинять опусы в классическом понимании, с прописанным нотным текстом – традиционный метод. Но он в твоих условиях требует и напряжения внутреннего слуха, и специальных «орудий труда». Поэтому предлагаю тебе вспомнить такое явления как музыкальный концептуализм, где нужна только голова с нестандартным взглядом на «объективную реальность».
Думаю ты слышал о «просветлённом» Ля Монте Янге – родоначальнике концептуального минимализма.
Самая знаменитая его работа – Композиция №7 (1960). Квинта си (мал. ок.) – фа# (1 ок.). Целые длительности с французскими лигами и подписью “держать долго”.
Но мне больше нравятся его ненотные идеи (далее не буду ручаться за предельную точность, но суть передам).
Например “Кормление рояля”. Перед роялем на сцене выносят ведро воды и охапку сена. Пьеса закончена, когда рояль насытится.
Ещё. В зал выпускают бабочек. Когда автора спросили – “а где же здесь музыка?”, он ответил, что “музыка – это вибрации воздуха”. Бабочки своими крыльями, безусловно, создают музыку, звучащую в зале. А то, что мы её не слышим – наше несовершенство.
Дальше. На сцене разводят костёр и максимально близко, насколько возможно, подносят микрофон. Потрескивание от горения и есть “звуковая материая” опуса.

Самая любима история, когда к Янгу пришёл знакомый художник и пригласил на выставку. Чтобы объяснить, как добраться до галереи, он решил нарисовать карту-схему. Схватил первый попавшийся на столе листик. Там была какая-то линия, но он не обратил внимания. Нарисовал и протянул Янгу. Тот сказал, что художник только что испортил его свежее произведение - чистый лист с линией

Так что подумай. Если будут приходить в голову концепты – запоминай, фиксируй, пиши на волю.
Держись!
Костя Яськов".

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Сяргею Сяргеевічу Спарышу:
СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com
1.0K views12:17
Адкрыць / каментаваць
2021-06-16 14:24:43 ​Фільмавытворца і спявачка Воля Дземка далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Яўгену Юшкевічу - былому следчаму СК, ініцыятару праекта bychange.me.

"Паважаны Яўген. Я напішу Вам пра калібры. Гэтых жэўжыкаў можна пабачыць амаль паўсюль на Ціхаакіянскім Паўночным узбярэжжы, якраз уздоўж Кардыльераў. Мы клічам іх “нашыя зялёныя (блакітныя, фіялетавыя) мышаняты. Яны і праўда на іх падобныя, сантыметры тры-чатыры, толькі што порхаюць крылкамі, абы пчолкі. Сфоткаць іх можна, толькі калі ёсць жаданне чакацьма ўвесь дзень пад якой купінай ружаў, не апуская фоцік. А яшчэ ў іх добрая памяць, і яны не забываюцца аб сваех. Ніколі. І чакаюць. Гэтыя “мышаняты” зусім не такія простыя, як падаецца з першага разу.
Чакаем і мы.
З павагай,
Воля Дземка"

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Яўгену Юшкевічу:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com
985 views11:24
Адкрыць / каментаваць
2021-06-15 10:07:13 Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" pinned «​НУЖНЫ ВОЛОНТЕРЫ ДЛЯ ГРАЖДАНСКОГО КОНТРОЛЯ Что такое гражданский контроль и как он помогает репрессированным? - Фиксация судебного заседания позволяет быстрее признавать человека политзаключенным или политзаключенной. При восстановлении законности, люди…»
07:07
Адкрыць / каментаваць
2021-06-15 09:37:48 ​Галоўны рэдактар "Трыбуна Дзіджытал" Алег Гаруновіч далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Аляксею Беразінскаму - жыхару Ждановічаў, асуджанаму на тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

"Лёша, вітаю.
Вельмі ўзрадаваўся, калі атрымаў ліст ад цябе, і не адразу паглядзеў на дату. А там – ажно пачатак мая! То бок на волю ліст ішоў амаль месяц замест звычайнай пары дзён. Штосьці здарылася з нашай поштай, трэба аб’явіць ёй вымову.
Чыталі тваё пасланне ўсёй сям’ёй, бо я не мог разабрацца ў почырку. Выбачай, што парушыў канфедыцыйнасць, але прыйшлося падключаць жонку. Яна больш глазастая і кемлівая. Сказаў твайму брату аб праблеме, дык ён пагадзіўся. Сказаў, што такі почырк можна пабачыць толькі ў пячорах, дзе жылі старажытныя людзі. А мая жонка пасля ліста заявіла: цікавы хлопец. Цяпер і не ведаю, што думаць.
Сяброўцы, пра якую ты пісаў, нічога ад цябе не прыйшло, на жаль. Затое яшчэ адна наша з табой агульная знаёмая атрымала ад цябе абяцаны падарунак. Кажа, была вельмі ўсцешаная. Нават чакаць такога не магла.
Дзякуй, што клапоцішся пра мяне і не раіш заязджаць да цябе. Шчыра кажучы, я і не імкнуся. Але хто яго ведае, як складуцца абставіны. Зараз да многіх сайтаў не вельмі добрае стаўленне, і Трыбуна – не выключэнне.
Пішу табе на чацвёрты дзень футбольнага Еўра. Многа дурных спраў, дык я ні воднага матча яшчэ не глядзеў. Вось шкадую, што прапусціў Галандыя – Україна. Украінцы саступілі 2:3, але які гол забіў Ярмоленка! У чэхаў Шык закінуў амаль з цэнтра поля. Бельгійцы надавалі рускім па азадку 3:0. Нейкі расійскі камуніст заявіў, што каманду, мяркуючы па ўсім, ці то чымсьці накармілі, ці то апраменілі, ха-ха. Сказаў, што са зборнай павінны едзець прадстаўнікі ФСБ – як мімінмум пяць штук, каб не дапускаць правакацый. Але мне падаецца, што бельгійцы раскаталі Расію і без гэтых маніпуляцый.
Яшчэ раз да почырка. Не вельмі зразумеў, што ты напісаў пра футбол. Штосьці цябе цікавіла, але што менавіта – я і не ведаю. Таму і не скажу нічога. Але калі ты ўдакладніш, я ўсё распавяду. Шкада, што мы не перапісваемся ў тэлеграме. Я б табе гол Ярмоленкі скінуў, і ўсё астатняе адразу.
Разумею, што сваімі словамі з каляндара “Нашай нівы” я цябе не ўраджу, але вось якія словы ўпадабаў за апошні час:

Зёлкі – лекавыя травы.
Кешкацца – корпацца, калупацца.
Круцель – прайдзісвет, махляр.
Палюднець – набыць прыкметы прысутнасці чалавека.
Ростань – месца, дзе перакрыжоўваюцца дарогі, раздарожжа.
Нішчымны – без нічога, посны, пусты.

Я, дарэчы, узяўся за зборнік Васіля Быкава. Увогуле маю намер чытаць з большага па-беларуску. Галоўнае, каб пераклады былі, хаця, ведаеш, зараз неяк не да чытання. Ніяк не магу сканцэнтравацца. Увесь час пераключаюся на навіны: ці не здарылася што яшчэ? Падзей вельмі многа, але нават пісаць табе не буду, каб цэнзар не крэсліў і не выкідаў.
Не сумуй. Усе пра цябе помняць і цябе чакаюць. Я ўжо два гады не іграю ў футбол. Але як выйдзеш, давай зарубімся. Ты, як заўжды, па поўнай мяне адвозіш, але я ні разу не дам табе па нагах – абяцаю, хаця, канешне, для гэтага прыйдзецца перагледзіць сваю філасофію гульні.
Такія справы. Пішы, як там у цябе".

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Аляксею Ігаравічу Беразінскаму:
ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
970 views06:37
Адкрыць / каментаваць
2021-06-14 07:46:57 ​Лингвист, преподавательница итальянского языка Наталья Дулина присоединилась к проекту "Паштоўкі ад вясноўкі" и написала письмо Степану Латыпову.

"Дорогой Степан!
Меня зовут Наталья.
Я видела в интернете ежика с воздушным змеем, которого Вы нарисовали. У Вас здорово получилось, он очень трогательный. Я ничего не знаю о ежиках, кроме того, что их нельзя кормить молоком (взрослых). Сейчас я Вам пишу, а одна из моих кошек всячески мне мешает и хочет переключить на себя мое внимание. У меня две кошки и два кота, все подобранные на улице. Одна даже из другого города. Её муж привез, у нее была лапа в очень плохом состоянии. Теперь я научилась лечить их, очень многие бездомные уличные кошки уже рождаются с кучей болезней. Так что у меня накопился опыт. Много лет тому назад я видела по телевизору одну передачу, в которой рассказывали о людях, посвятивших себя спасению диких животных. Показывали, как они отлавливают попавших в беду животных, лечат их, потом тщательно приучают к жизни на воле, чтобы потом опять выпустить на свободу. Мне тогда так захотелось тоже этим заниматься!
Но в то время это было как на другой планете.
В итоге я занялась совершенно другим делом. Почти тридцать лет работала в университете, преподавала, а прошлой осенью меня уволили и задержали. Через две недели я вышла и продолжила работать, я по-прежнему преподаю, но уже в частном учебном заведении. У меня даже были такие мысли после увольнения: вот, наконец-то, нужно осуществить свою мечту – радикально поменять работу, профессию. Почему-то опять вспомнила эту передачу и диких животных.
Но сейчас не до этого.
А у Вас очень необычная профессия, по крайней мере, для меня. Я о такой прежде никогда не слышала.
Степан, я очень хочу, чтобы все было хорошо.
Меня очень многому научил Ваш поступок. Я его поняла.
Живите, пожалуйста!
Обнимаю Вас.
Наталья".

Вы тоже можете написать письмо поддержки Степану Латыпову:
СИЗО - 1, ул.Володарского, 2, г.Минск, 220030

Просим Вас писать листы поддержки и другим заключенным, информацию о них можно взять на тематических сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
3.1K views04:46
Адкрыць / каментаваць
2021-06-11 20:43:44 ​Музыка Iлья Чарапко-Самахвалаў далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Сяргею Красоўскаму - палітвязню з Брэста, асуджанаму на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У віну Красоўскаму ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучалы) з надпісамі «АМАП».

"Здраствуй, дорогой друг!
Меня зовут Илья, я музыкант групп "Петля Пристрастия" и "Кассиопея". Пишу не чтобы похвастаться, а для того, чтобы, если ты вдруг (совсем не обязательно) знаком с их творчеством, тебе легче было представить человека, который написал данный текст. Целью написания этого письма является демонстрация поддержки тебя лично и всех тех, кто сейчас находится вне свободы. Вы все, несомненно, герои нашей страны и каждый настоящий беларус сейчас частью своей души ощущает боль отчаяния и несправедливости, держит за вас кулачки, молит небо о скорейшем вашем вызволении, которое, я очень хочу надеяться, скоро произойдёт. И тогда, когда начнётся новая история, вы сможете гордо сказать: это сделал и я тоже! Вы теперь люди, о которых будут писать в новых учебниках, о которых будут снимать документальные и художественные фильмы, о которых люди будут петь. Но пока, я очень прошу, не падай духом, не теряй веры в то, что все это не напрасно. Очень надеюсь, что это небольшое письмецо сможет сделать день, в который ты его прочтёшь, чуть радостней(по своему небольшому опыту помню, как было приятно их получать). И еще надеюсь, что тебе и твоим собратьям по неволе все же не так грустно, как я себе нафантазировал, вам есть чем заняться, что читать, о чём говорить и прочее. И желаю чаще видеть летнее солнце, оно всегда напоминает о том, как весела и прекрасна может быть жизнь. Жизнь, которая всех нас ждёт позже.
Прости за излишний, может быть, пафос, я просто очень волнуюсь. Что же, если вдруг возникнет желание, можешь чиркануть пару строк о том, что тебя сейчас интересует, чем занимаешься, как думаешь, о чём вспоминаешь.
Пора заканчивать, крепко жму руку, привет твоим товарищам, верь, взойдёт она, звезда пленительного счастья!

Илья"

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Сяргею Аляксандравічу Красоўскаму:
СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
5.9K views17:43
Адкрыць / каментаваць
2021-06-08 19:38:12 ​Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай) - журналістцы "Белсат", асуджанай на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму за прамы эфір з «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.

"Вiтаю,Каця!
Пакуль не складваецца наша перапiска.Гэта было звязана спачатку с чаканнем суда, этапiраваннем з Жодзiна у Мiнск i г.д. Хаця я пiсаў лiсты, ды мусiць яны не даходзiлi. Але я пазнаемiўся з Алай Мікалаеўнай, тваей бабулей (лiчу гэта добрым набыццём у маiм жыццi i дзякую табе) — яна трымае мяне ў курсе таго, што адбываецца з табой! Да таго ж у фэйсбуку я адшукаў Сяргея Ваганава, твайго дзеда, цудоўнага журналiста i паэта... І што зусiм дзiўна — даволi выпадкова даведаўся пра тое, што дыякан Св.Елiзавецiнскага манастыра, з якiм я доўгi час звязаны, Барыс Бахвалаў — твой дзядька! Вось такiя сувязi...
Канечне, самае галоўнае — жадаю табе i ўсiм зняволеным шмат сiлаў, цярпення i надзеi! Ведайце, мы пра вас памятаем i чакаем на свабодзе!
Каця, ты прасiла напicаць яшчэ ў першым лiсце пра тое, як складваўся мой творчы лёс... Цiкава, што за гэты час у iм адбылiся значныя перамены... Нядаўна я быу звольнены з Рускага тэатра, у якiм служыў 36 гадоў (без падрабязнасцей!). Гэта, безумоўна, новыя абставiны i новыя творчыя мэты у жыццi! Cпазнаў шмат салiдарнасцi i падтрымкi!
Вельмi спадзяюся, што ты атрымаеш гэты лicт i мы нарэшце будзем перапicвацца. Пiшы,калi ласка, пра сябе... Нам тут таксама вельмi важна ведаць усё пра вашае жыццё у няволi. Можа будуць якiя-небудзь просьбы, дапаможам з задавальненнем. Яшчэ раз: няхай Бог дае вам сiлы перажыць усе выпрабаваннi! Ангела-хранiцеля!!!
Аляксандр Ждановіч (Маляваныч)"

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай)
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com
6.6K views16:38
Адкрыць / каментаваць
2021-06-06 19:53:49
«Наша сіла — ў салідарнасці!» Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням у карцінках. Захоўвай і расшарвай

Руская версія дайджэста даступная па спасылцы.
1.0K views16:53
Адкрыць / каментаваць