Get Mystery Box with random crypto!

​Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) далучыўся да праекту 'Па | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

​Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай) - журналістцы "Белсат", асуджанай на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму за прамы эфір з «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.

"Вiтаю,Каця!
Пакуль не складваецца наша перапiска.Гэта было звязана спачатку с чаканнем суда, этапiраваннем з Жодзiна у Мiнск i г.д. Хаця я пiсаў лiсты, ды мусiць яны не даходзiлi. Але я пазнаемiўся з Алай Мікалаеўнай, тваей бабулей (лiчу гэта добрым набыццём у маiм жыццi i дзякую табе) — яна трымае мяне ў курсе таго, што адбываецца з табой! Да таго ж у фэйсбуку я адшукаў Сяргея Ваганава, твайго дзеда, цудоўнага журналiста i паэта... І што зусiм дзiўна — даволi выпадкова даведаўся пра тое, што дыякан Св.Елiзавецiнскага манастыра, з якiм я доўгi час звязаны, Барыс Бахвалаў — твой дзядька! Вось такiя сувязi...
Канечне, самае галоўнае — жадаю табе i ўсiм зняволеным шмат сiлаў, цярпення i надзеi! Ведайце, мы пра вас памятаем i чакаем на свабодзе!
Каця, ты прасiла напicаць яшчэ ў першым лiсце пра тое, як складваўся мой творчы лёс... Цiкава, што за гэты час у iм адбылiся значныя перамены... Нядаўна я быу звольнены з Рускага тэатра, у якiм служыў 36 гадоў (без падрабязнасцей!). Гэта, безумоўна, новыя абставiны i новыя творчыя мэты у жыццi! Cпазнаў шмат салiдарнасцi i падтрымкi!
Вельмi спадзяюся, што ты атрымаеш гэты лicт i мы нарэшце будзем перапicвацца. Пiшы,калi ласка, пра сябе... Нам тут таксама вельмi важна ведаць усё пра вашае жыццё у няволi. Можа будуць якiя-небудзь просьбы, дапаможам з задавальненнем. Яшчэ раз: няхай Бог дае вам сiлы перажыць усе выпрабаваннi! Ангела-хранiцеля!!!
Аляксандр Ждановіч (Маляваныч)"

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай)
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com