Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2021-09-19 18:40:30
Каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 3 месяцы

Марфа была затрыманая 17 верасня 2020 года і ўжо год як знаходзіцца ў СІЗА-1. Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

«Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў». Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову

Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Рабковай Марыі Аляксандраўне

Напісаць адкрыты ліст салідарнасці
99 views15:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 21:49:20 ​Сегодня ровно год, как была задержана координаторка Волонтерской службы ПЦ "Вясна" Марфа Рабкова.
Они с мужем шли домой, когда к ним подошли люди в черном. С того дня Марфа находится в заключении.

Мы прекрасно знаем, что обвинение, озвученное Марфе, политически мотивировано, и что наша Марфа должна выйти на свободу как можно скорее. И мы делаем для этого всё возможное!

Предлагаем написать Марфе пару добрых слов онлайн на этой интерактивной доске: https://padlet.com/help96/freeviasna
Как? Вы заходите, нажимаете на плюсик в правом нижнем углу, выбираете формат текста, пишите пару слов. Это займет две минутки вашего времени
Что дальше? Мы перепишем все пожелания и отправим Марфе, а также сохраним для неё саму онлайн доску с теплыми словами.
Формат анонимный. Если вы хотите, можете подписаться.

Свабоду Марфе, свабоду Вясне

#FreeViasna
371 views18:49
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 17:13:42
Праваабаронца Марфа Рабкова роўна год за кратамі

Марфа была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

За гэты час праваабаронца моцна схуднела, у яе праблемы са здароўем, памерлі бабуля і бацька. Следчыя неаднаразова прапаноўвалі ёй супрацоўніцтва: прызнаць віну і тады ёй зменяць меру стрымання і адпусцяць да хворых бацькоў. Але Марфа прынцыповая ў сваёй пазіцыі.

«Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў». Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову

Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
296 views14:13
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 20:40:36Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: пазбаўленне спатканняў як спосаб ціску на зняволенага

За парушэнне вызначанага парадку адбывання пакарання асуджаны да зняволення можа быць пазбаўлены чарговага працяглага ці кароткатэрміновага спаткання. Пры гэтым від спаткання, якога будзе пазбаўлены асуджаны, вызначаецца тым супрацоўнікам установы, які накладае такое спагнанне. Таксама асуджаны можа быць пазбаўлены бліжэйшага спаткання, на якое ён мае права на момант накладання спагнання.

Асуджаным да пазбаўлення волі, змешчаным у штрафны ізалятар, забараняюцца працяглыя і кароткатэрміновыя спатканні.

Чытаць болей пра статканні
553 views17:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 19:12:10Вольга Бабкова далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Марфе Рабковай.

"Вітаю цябе, Марфа!
(Якое рэдкае, харошае тваё імя – М а р ф а. Столькі ў ім гістарычных адсылак. Пячшота і мужнасць у ягоным гучанні)
Так атрымалася, што мае лісты ўжо прыходзілі ў вашу камеру. Я пісала іх сяброўцы – Юліі Слуцкай. А цяпер яна распавяла пра цябе – такую нязломную і светлую. Асабліва пра адну з тваіх важных рыс – пра абгостранае пачуццё справядлівасці. Падумалася, што такое ж пачуццё і адвагу мела калісьці і Каміла Марцінкевіч, дачка Дуніна Марцінкевіча, якая, седзячы ў тым жа Пішчалаўскім турэмным замку, то бок, цяперашняй Валадарцы, у жніўні 1863 года здолела раздабыць букет і кінуць праз вакно камеры на ўнутраны пляц, па якім вялі на смяротнае пакаранне паўстанца Яна Жмачынскага. У адным з лістоў па просьбе Юлі я пісала пра гісторыю гэтага турэмнага замка і пра яго славутых вязняў…
Пра цябе ведае шмат людзей. І родны твой горад вядомы цяпер не толькі папяровай фабрыкай, а яшчэ і таму, што там у цудоўнай сям’і нарадзілася выдатная дзяўчынка…
А што да фабрыкі, дык гісторыкі літаральна на днях знайшлі ў архіве як выглядаў напачатку 20 ст. пакунак для паперы "Вытворчасці Добрушскай папяровай фабрыкі князя Фёдара Паскевіча” Дызайнерскі твор! Сама я памятаю Добруш праездам. Памятаю фабрычную браму і пагорыстыя вуліцы. Ці так?
Я спадзяюся, што ты шмат паездзіш па нашай краіне, як толькі апынешся на волі. Прыгажэй яе няма!. Бо апроч акіяну лясоў, балот, палёў, рэчак, азёраў…, якія бачым вачыма, як жа адгукаецца душа на назвы ўсяго гэтага хараства – “…Стаўры, Рымкі, Проня, Бася, Бель…”. У які бок краіны не паедзеш – свая песня, свая мелодыя ў гучанні гэтых імёнаў.
…А буслы ўжо паляцелі ў сваю Афрыку. Адлятаюць недзе ад 23 жніўня, а перад тым злятаюцца разам, дамаўляюцца, гуртуюцца… Памятаю пад Вільняй бачыла над галавой сотні гэтых фантастычных птах… Яшчэ іх завуць – бацяны, антоны…)
Моцна абдымаю цябе, Марфа і чакаю!
Вольга Бабкова."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Марфе Аляксандраўне Рабковай:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
3.9K views16:12
Адкрыць / каментаваць
2021-09-11 20:16:28 Чаму ж нельга адмовіцца ад статусу палітвязня?

Праваабарончая супольнасць у Беларусі незалежна ад каго-небудзь прымае рашэнне пра прызнанне
чалавека палітвязням, кіруючыся вызначанымі ў 2013 годзе крытэрамі.

Калі сітуацыя змяняецца ў лепшы бок, то чалавека могуць прызнаць былым палітвязнем.
Напрыклад, калі чалавека адпускаюць ці змяняюць меру стрымання з утрымання пад вартай на тую, што не звязана з пазбаўленнем волі.

Такім чынам, статус палітвязня даецца чалавеку ў сувязі з дзеяннямі дзяржавы ў дачыненні да яго, і гэтыя дзеянні праваабаронцы ацэньваюць як палітычна матываваныя.
273 views17:16
Адкрыць / каментаваць
2021-09-09 15:55:17 Што варта ведаць пра тэлефанаванні і відэазванкі ў калоніях

29 жніўня МУС унёс змены ў Правілы ўнутранага распарадку папраўчых установаў. Зараз у правілы афіцыйна дадалі магчымасць зняволеным размаўляць са сваякамі праз відэасувязь, але гэтае правіла дзейнічала і да ўнесеных зменаў. Як адзначаюць сваякі асуджаных, скарыстацца відэазванкамі магчыма толькі пры наяўнасці ў атрадзе спецыяльных сродкаў для відэасувязі. Таму пра іх наяўнасць трэба ўдакладняць у адміністрацыі калоніі.

Згодна з Крымінальна-Выканаўчым Кодэксам, асуджаным, якія адбываюць сваё пакаранне ў папраўчай калоніі, дазволеныя тэлефанаванні і відэазванкі некалькі разоў ў месяц (да 15 хвілін, але працягласць залежыць ад адміністрацыі калоніі). Дазволеную колькасць званкоў у месяц кожная калонія вызначае па-рознаму, таму трэба ўдакладняць у адміністрацыі. Усе званкі ажыццяўляюцца згодна са складзеным графікам усяго атрада. Зняволены павінен паведаміць сваякам у лісце свой асабісты расклад званкоў на месяц. Для тэлефонных размоваў з людзьмі, якія не з’яўляюцца сваякамі, трэба звяртацца за дазволам да адміністрацыі калоніі.

Тэлефонную картку для званкоў можна купіць у аддзяленнях Белтэлекама або анлайн. Дасылаць яе зняволенаму не абавязкова, бо асуджаным на рукі гэтыя карткі не аддаюць. Дастаткова выслаць лістом (заказным ці «1 класа») толькі 12-значны код (пад ахоўнай плёнкай). Дазвол на размову праз відэасувязь трэба таксама атрымліваць у адміністрацыі калоніі.

Афіцыйна зняволеных пазбаўляюць званкоў у якасці спагнання. Таксама тэлефанаванні і відэазванкі забароненыя тым, хто змяшчаецца ў штрафны (дысцыплінарны) ізалятар, памяшканне камернага тыпу, адзіночную камеру. Званкі ім прадастаўляюцца толькі пры наяўнасці выключных абставінаў (смерць ці цяжкая хвароба блізкага сваяка, якая пагражае яго жыцьцю, стыхійнае бедства, якое ўчыніла вялікую матэрыяльную шкоду асуджанаму ці яго сям’і).

На жаль, праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі зняволеных у калоніі пазбаўляюць званкоў па «неафіцыйных» прычынах: не працуе тэлефон, дзяжурны супрацоўнік аператыўнага аддзела калоніі (які непасрадна адказвае за дазвол) адсутнічае і г.д. Такое здараецца не ў кожнай калоніі, але вельмі часта такім чынам на «палітычных» аказваецца ціск. У некаторых калоніях гэта робяць, каб асуджаны не змог распавесці пра цяжкія ўмовы ўтрымання, таму яго пазбаўляюць і званкоў, і спатканняў.

Таксама нагадваем пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”.
203 views12:55
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 10:50:21Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: дадатковае спатканне для маладажонаў

Асуджаным, якія адбываюць зняволенне ў папраўчых і выхаваўчых калоніях, а таксама пакінутым у следчых ізалятарах і турмах для выканання прац па гаспадарчым абслугоўванні, пры заключэнні шлюбу ў перыяд адбывання пакарання даецца працяглае спатканне да трох сутак, якое не ўваходзіць у лік належных і спатканняў, што даюцца ў парадку заахвочвання.

Калі рэгістрацыя шлюбу адбывалася ў СІЗА да таго, як прысуд уступіў у моц, дадатковае спатканне не даецца.

Чытаць болей пра статканні
326 views07:50
Адкрыць / каментаваць