Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2021-10-13 21:35:33
Тры і два з паловай года калоніі: гомельскім праваабаронцу і валанцёркам запрасілі пакаранне

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля з трэцяга верасня ідзе судовае разбіральніцтва над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі «Вясны» Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Стала вядома, што пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запрасілі пакаранне палітвязням: для праваабаронцы Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы па тры гады пазбаўлення волі, Марыі Тарасенка — два з паловай гады калоніі. Прысуд будзе абвешчаны суддзёй Сяргеем Салоўскім у хуткім часе.

Падрабязнасці bit.ly/3jiNBXF
178 views18:35
Адкрыць / каментаваць
2021-10-13 20:55:11Марфе Рабковай дазволілі ў СІЗА сустрэцца з мужам

Палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай дазволілі сустрэцца з мужам Вадзімам Жаромскім. Яны ўбачыліся 13 кастрычніка.

Гадзіннае спатканне праходзіла ў спецыяльных кабінках праз шкло, з дапамогай тэлефонных трубак. У кабінцы з боку Марфы таксама была жалезная рашотка, пафарбаваная ў жоўты колер. Вадзім адзначае, што Марфа вельмі схуднела, выглядае выматанай і стомленай, а яе колер твару — попельна-бледны. А пасля перанесенага ў СІЗА COVID-19 у яе баляць і павялічаныя лімфавузлы. Марфе таксама да гэтага часу адмаўляюць у стаматалагічным лячэнні.

Падчас сустрэчы Марфа некалькі разоў паўтарала фразу:

"Я вельмі хачу дадому. Калі я вярнуся дадому?"

Раней Марфа Рабкова неаднаразова падавала заявы на спатканні з роднымі. Аднак ёй дазволілі сустрэцца з мужам толькі цяпер. Нагадаем, каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову затрымалі 17 верасня 2020 года. З тых часоў яна знаходзіцца пад вартай, і гэты тэрмін пастаянна працягвалі. За гэты час у яе памерлі бацька і бабуля.

"Вясне" таксама стала вядома, што раней у кватэру, дзе Вадзім пражываў з Марфай, прыходзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК і апісвалі маёмасць — у мэтах забеспячэння кампенсацыі шкоды нанесенай інкрымінаваным злачынствам.

Акрамя гэтага, адвакатку Рабковай Наталлю Мацкевіч (якая таксама з'яўляецца абаронцай Сяргея Ціханоўскага) з 13 кастрычніка адхіляюць ад выканання прафесійных абавязкаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, суд над Рабковай можа пачацца ў снежні 2021 года, магчыма ў закрытым рэжыме. Не выключана, што працэс будзе доўжыцца некалькі месяцаў. Марфа Рабкова абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 3 арт. 293 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці), ч. 3 арт. 130 КК РБ (Распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады групай нявысветленых асоб) і ч. 2 арт. 285 КК РБ (Удзел у злачыннай арганізацыі). Марфе пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Крыніца: http://spring96.org/be/news/105333
328 views17:55
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 12:01:31 ​Оперны спявак, экс-саліст Вялікага Тэатру Беларусі Ілья Сільчукоў далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Дзянісу Хазею, які 9 кастрычніка адзначаў сваё 18-годдзе.

"Вітаю цябе, Дзяніс.
Хачу шчыра павіншаваць цябе з тваім паўналеццем. Я лічу, што сталым чалавека робяць не гады, а яго учынкі. Для мяне - ты сапраўдны герой, заступнік Беларусі, прыклад рашучай самаадданасьці і неабыякавасьці.
Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром. Трымайся годна. Вер, Дабро абавязкова пераможа!
Мы ганарымся табой і будзем усімі сродкамі намагацца твайго хуткага вызвалення,
Твой, Ілья Сільчукоў."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Дзянісу Сяргеевічу Хазею:
Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
705 views09:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-10 14:04:32Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) праз пошту пад следствам у СІЗА.

1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут https://prisoners.spring96.org/ альбо тут https://dissidentby.com/
2. Прыйсці ў любое аддзяленне "Белпошты" і папрасіць бланк для "грашовага пераводу па РБ".
3. Запоўніць ў ім радкі: адрас зняволенага(-ай), яго / яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. Камісія складае 3% ад агульнай сумы, але не менш за 1 рубель.
*Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены(-ая) атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы, якая адбываецца раз на 2 тыдні.
**Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку падследнага(-ай) у ізалятары і якую можна выкарыстаць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Пры выхадзе з СІЗА грошы з рахунку можна зняць.

#надапарада
231 views11:04
Адкрыць / каментаваць
2021-10-10 13:27:06
Працягваецца конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку палітзняволенага вясноўца Валяціна Стэфановіча

Праваабаронца ў сваім лісце да жонкі Аліны распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар. На жаль, Кот вясноўца так і не выйшаў з-за кратаў. Таму мы абвясцілі конкурс, каб Кот нарэшце ўбачыў волю.

Сёння мы посцім малюнак студэнта Наума з Санкт-Пецярбурга. Менавіта так выглядае ў яго ўяўленні Кот на Валадарцы.

Як паўдзельнічаць у конкурсе? Малюйце Ката (гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё), посціце працы ў сацсетках і абавязкова адзначайце хэштэг #FreeViasna, альбо дасылайце ілюстрацыі нам на пошту freeviasna@gmail.com. Малюнкі прымаем да 4 лістапада, потым абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз.

Таксама дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну ў СІЗА-1 і абмяркоўвайце з ім героя (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу).
157 views10:27
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 21:03:56 ​Літаратарка Паліна Сцепаненка далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Святлане Купрэевай.

"Добры дзень, шаноўная Святлана!
Прачытала ў інтэрнеце ваш верш пра чайку, якая згубіла пяро над турэмным дворыкам.

В тюремном дворике
под колючей проволокой,
мне уронила чайка
в ладони перышко.
А на цементной стене
лист подорожника
пророс из зернышка.

***

У ім столькі жыцця! Мы чыталі верш уголас з сябрамі і ўяўлялі і чайку, і пяро, і зёрнышка.

Чайка, якая лятае над Свіслаччу, над Мінскам, крычыць, рагоча, змагаецца ветрам -
трапяткі вобраз, які адгукаецца ў душы і абуджае надзею.

Святлана, дзякуй за тэкст, хацелася бы пачытаць яшчэ.
Жадаю моцнага здароўя і спаўнення вашых жаданняў.

З павагай, Паліна Сцепаненка (Качаткова)".

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Святлане Мікалаеўне Купрэевай:
СІЗА КДБ, 220050, г.Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
279 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 16:10:00Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) у СІЗА альбо турме праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг.

1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут https://prisoners.spring96.org/. Большы спіс можна знайсці тут https://dissidentby.com/

2. Заходзім у банкінг, выбіраем "АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ", далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА ці калоніі.

3. Запаўняем прозвішча, імя, імя па бацьку асуджанага. Таксама пішам прызначэнне плацяжу: "для асабістых патрэб зняволенага".

Рэквізіты месц зняволення:

СІЗА-2, Віцебск

УНП: 300007642
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY38BAPB36429030006820000000

СІЗА-3, Гомель

УНП: 490313877
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000

СІЗА-6, Баранавічы

УНП: 200149866
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY43BAPB36429470000110000000

СІЗА-7, Брэст

УНП: 200292322
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429921800110000000

Турма-1, Гродна

УНП: 590003691
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY81BAPB36429050005540000000

Турма-4, Магілёў

УНП: 790194835
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429017000260000000

Турма-8, Жодзіна

УНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000

*Зрабіць грашовы перавод у СІЗА-1 (Валадарка) праз інтэрнэт/мабільны банкінг нельга, толькі праз пошту.

**Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены(-ая) атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы, якая адбываецца раз на 2 тыдні.

***Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку падследнага(-ай) у ізалятары і якую можна выкарыстаць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Пры выхадзе з СІЗА грошы з рахунку можна зняць.

#надапарада
7.7K views13:10
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 12:59:40Як перадаць чалавеку перадачу ў СІЗА?

Каб аддаць вязню перадачу ў СІЗА неабходна запоўніць і падпісаць заяву ў двух экзэмплярах па ўстаноўленай форме. Узор заявы звычайна ёсць у месцы прыёма перадачаў, аднак можна напісаць яе загадзя. Абодва экзэмпляры заявы, перадача, а таксама дакумент, які сведчыць асобу, перадаюцца работніку следчага ізалятара.
Акрамя прадуктаў харчавання зняволеным можна перадаваць сродкі першай неабходнасці, абутак, адзенне.
Памятайце, што ў рэчы і абутак павінны быць без шнуркоў, усе прадукты трэба перасыпаць у празрыстыя пакеты (нават, запальнічкі, каву "3 ў 1", кашы-хвілінкі) варта пазначаць тэрмін прыдатнасці. З усяго трэба здымаць абгорткі. Рыбу вымайце з вакууму і кладзіце ў двайны пакет. Каўбасу, мяса і сыр трэба перадаваць нарэзанымі. Фотаздымкі і лісты перадаваць у перадачы забаронена.

Адзначым, што ў кожным СІЗА свае правілы, таму нешта можа адрознівацца.

*Як паказвае практыка, на прыём некаторых рэчаў можа паўплываць нават настрой супрацоўнікаў СІЗА, таму рэчы/прадукты, якія дазволеныя, могуць не ўзяць. Будзьце гатовыя і да такога.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"
89 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 20:35:51 ​Экономист Лев Львовский присоединился к проекту "Паштоўкі ад вясноўкі" и написал лист Александру Раентову.

"Здравствуй, Саша
Долго думал, как начать это письмо. Может, «добрый день» - но могут ли дни быть добрыми там, где ты сейчас находишься?. Решил остановиться на простом «здравствуй» - здоровье оно ведь никогда не бывает лишним, правда?)
Меня зовут Лев, я экономист. К моему стыду я редко пишу письма политзаключённым, поэтому прости, если оно покажется тебе сбивчивым или сумбурным.

Как большинство людей, я с тревогой наблюдаю за «судебными» процессами. И, конечно, твоя история тоже попадалась мне на глаза. Помню, читал новости и думал, с каким достоинством ты проходишь через свалившееся на тебя испытание. Это не только восхищает, но и вдохновляет меня, оставшегося на свободе, не опускать руки. Спасибо за твой вклад.

Очень надеюсь, что весь этот сюрреализм, в котором больше года живёт Беларусь, скоро закончится и мы сможем познакомиться лично. А пока буду рад письму) Расскажи, как ты? Как проводишь время? О чём было бы интересно читать в следующем письме?

Береги себя!"

Вы можете написать лист поддержки Александру Сергеевичу Раентову:
ИК №22, 225295, Брестская область, г. Ивацевичи, ст. Доманово, а/я 20

Просим Вас писать листы поддержки и другим заключенным, информацию о них можно взять на тематических сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
71 views17:35
Адкрыць / каментаваць
2021-10-02 21:35:35Чым адрозніваюцца пасылка і перадача?

Пасылка
дасылаецца поштай. Яе перавага ў тым, што згодна з апошняй пастановай Саўміна №16 ад 14 студзеня 2020 года, лімітавая вага пасылкі – 50 кг. Акрамя гэтага, вага пасылкі не ўлічваецца ў агульную вагу перадач. Яе, як і перадачу, зняволенаму, у дачыненні да якога прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў сілу, можа дасылаць любы чалавек. Колькасць пасылак не абмежаваная.

Перадачу трэба перадаваць асабіста ў пэўны час згодна з раскладам СІЗА. Агульная вага перадачаў – 30 кілаграмаў у месяц. Некаторыя сваякі зняволеных просяць не перадаваць без папярэджання менавіта перадачы, каб яны мелі магчымасць перадаваць усе неабходнае самастойна, улічваючы абмежаванні па вазе.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"
252 views18:35
Адкрыць / каментаваць