Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2021-10-22 16:25:09
У якой з краінаў Уладзь НЕ быў з назіральніцкай місіяй?
Anonymous Quiz
4%
Украіна
8%
Малдова
30%
Кыргыстан
58%
Расія
73 voters257 views13:25
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 16:23:58
Каардынатарам якой кампаніі з’яўляецца Уладзімір?
Anonymous Quiz
29%
Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання
58%
Праваабаронцы за свабодныя выбары
4%
Правабаронцы за свабоду мірных сходаў
9%
Правабаронцы супраць катаванняў
69 voters252 views13:23
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 16:21:34
Колькі год Уладзь працуе ў “Вясне”?
Anonymous Quiz
12%
10
38%
15
36%
20
14%
25
69 voters246 views13:21
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 16:20:49
Які хатні гадаванец чакае Уладзя дома?
Anonymous Quiz
14%
Хамячок
28%
Котка
38%
Сабака
20%
Папугай
71 voters250 views13:20
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 16:19:51
Колькі год спаўняецца Уладзіміру Лабковічу?
Anonymous Quiz
2%
40
15%
41
12%
42
71%
43
86 voters248 views13:19
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 13:58:11
Уладзю Лабковічу — 43!

Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе юрыст «Вясны», эксперт у галіне выбарчага права і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзь Лабковіч.

Ён быў затрыманы 14 ліпеня пасля ператрусу ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў).

Павіншаваць Уладзя:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Лабковічу Уладзіміру Мікалаевічу.
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
154 views10:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 18:01:19 ​Бизнесмен Александр Кнырович присоединился к проекту "Паштоўкі ад вясноўкі" и написал письмо Сергею Гацкевичу.

"Здравствуй, Сергей!

Мы с тобой не знакомы. Тебя посадили 10 марта этого года, а я – вышел на свободу 17 августа, из исправительной колонии №3, в которой ты, может быть, окажешься после того, как тебе исполниться 18 лет.

“Дерьмо случается!” говорил герой одного очень хорошего фильма. Может быть ты смотрел? Превосходный фильм – “Форрест Гамп”! 6 место в рейтинге лучших фильмов всех времен на кинопоиск.ру. Уважаемый, между прочим, сайт.

Так вот – оно случается. Случается с каждым из нас. Я думаю, ты это прочувствовал в своей жизни очень глубоко. Я читаю твою семейную историю и думаю – сколько же тебе нужно сил, чтобы не сломаться… не сейчас, а тогда – когда ты остался один у мамы. Это – большое испытание. Думаю, тебе было очень тяжело.

А сейчас – вся вот эта история. Мерзость, что и сказать. “Дерьмо случается”!

Но я бы не хотел, чтобы ты озлобился на мир, на человечество вообще либо на конкретных его представителей.

Я думаю, что ты проходишь и мой путь.

А я, среди всей творящейся несправедливости следствия, суда, приговора, столкнулся с очень светлыми сторонами мира.

Я встретил очень интересных людей, с которыми, благодаря тюремному заключению, у меня была возможность долго и глубоко разговаривать. Некоторые из них стали мне настоящими друзьями и останутся ими, я надеюсь, навсегда.

Я начитался всласть. Это – большая привилегия, в нашем бурном информационном потоке, иметь возможность спокойно, не торопясь, вдумчиво читать книги, чувствовать сознание автора.

Я бы посоветовал … с учетом твоего прекрасного возраста, “Стрелок” С.Кинга, “Вся королевская рать” Р.П. Уоррена, что-нибудь толстое (все равно что именно – там все прекрасно) из Харуки Мураками и, обязательно, “Мастер и Маргарита” С. Булгакова – это моя любимая книга.

Обещаю – ты не пожалеешь!)

Скоро тебя переведут во взрослую колонию. Не бойся ничего. Там – отношения между людьми спокойные, ровные, все (как мне кажется) проще, чем на “малолетке”.

Главное правило: “живи кем жил”. Что означает – не изображай ничего, просто – будь собой и все будет хорошо.

Я надеюсь, что ты найдешь для себя кучу интересных занятий и кроме книг. Там можно – заниматься спортом, участвовать в музыкальном кружке, в театральной студии.

И, главное - там, в колонии, сейчас много людей, которые могут тебя научить важным в жизни вещам. Вещам, которые, возможно, понадобятся тебе в будущем. От психологии до умения правильно выжимать трицепсом штангу. Не теряй эту уникальную возможность.

Еще я думаю, тебе хочется ИМ отомстить. Понятное, естественное желание.

Но лучший способ ИМ отомстить – стать счастливым - сильным, спокойным, успешным человеком, мужчиной.
Выучиться современной (высокооплачиваемой) профессии, быть профессионалом, а значит – быть независимым, в том числе и от НИХ.
Создать семью, растить вместе спокойных и любознательных детей.

Путешествовать и готовить вместе… Поверь – это прекрасные занятия!

Я не знаю тебя, но я в тебя – верю!

Ты – король своего мира. Все зависит только от тебя.

Пока!

И – держаться!)

Александр Кнырович. 18.10.21 г."

Вы можете написать лист поддержки Сергею Сергеевичу Гацкевичу:
Воспитательная колония №2, 213807, г.Бобруйск, ул. Генерала Батова, 4

Просим Вас писать листы поддержки и другим заключенным, информацию о них можно взять на тематических сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
3.8K views15:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 14:27:44Адкрыты набор на Міжнародную Школу па правах чалавека!

Адукацыйная праграма для беларускай моладзі ў 2 афлайн-сесіі: уводнай ва Украіне (18-21.11.2021) і базавай у Грузіі (снежань 2021 / студзень 2022).

Тэмы ўводнай сесіі: гісторыя і філасофія правоў чалавека, уводзіны ў канцэпцыю, знаёмства з каталогам правоў, нацыянальная і міжнародная абарона правоў чалавека.

Тэмы базавай сесіі: права на жыццё, права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, забарону катаванняў і рабства, права на павагу прыватнага і сямейнага жыцця, свабода думкі, сумлення і рэлігіі, права на справядлівае судовае разбіральніцтва, свабоду выражэння меркавання і свабоду мірных сходаў, права на абарону ад дыскрымінацыі і інш.

Дэдлайн падачы заяўкі: 1 лістапада 2021.

Больш інфармацыі, а таксама рэгістрацыя па спасылцы: http://belschool.tilda.ws/internationalhumanrightsschool2021

#humanrights #human_rights #правы_чалавека #права_человека #education
343 views11:27
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 19:34:56 ​Журналістка "Нашай Нівы" Наталья Лубнеўская далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Надзеі Калач.

"Надзея, вітаю!

Мы з вамі незнаёмы, але за апошні час усе мы, падаецца, сталі бліжэй адно адному.

Як ваш настрой? Ці грэюць у вас батарэі? Ці ёсць хаця б магчымасць ратавацца гарачай какавай і булёнам у кубку? Я вось упершыню паліла свечы не для водару, а каб пагрэцца — халады неяк знянацку ўварваліся ў будні.

Днямі адзін аркестр граў у вашу падтрымку. Не ведаю, ці адчуваецца там гэта падтрымка, але памятайце, што вы не адна.

Магу расказаць вам навіны культуры. Абвесцілі лаўрэатаў прэміі “Эмі”. Найлепшым драматычным серыялам стала “Карона” (пра жыццё брытанскай каралеўскай сям’і). Прыз за лепшы камедыйны серыял атрымаў “Тэд Ласа” (добрая гісторыя пра трэнера па футболе, якога ўладальніца клуба запрасіла ў новую каманду, каб тая праграла і гэтым адпомсціць мужу), а лепшы міні-серыл — “Ход каралевы” (пра чэмпіёнку па шахматах).

Многія цяпер чытаюць “Архіпераг ГУЛАГ” Салжаніцына. Я нядаўна глядзела репартаж з аднаго з былых лагераў — на востраве Салаўкі. Уразіла тое, наколькі гэта прыгожае месца — высачэзныя лясы, аточаныя ледзяным морам. Віды — як з паштоўкі. І наколькі жахлівым яго можа зрабіць чалавек у сваіх нечалавечых памкненнях.

Ведаеце, кажуць, што нам даецца роўна столькі, колькі мы здольныя вытрымаць. Я не сумняюся, што вы моцная дзяўчына, але няхай наступным, што давядзецца трываць, стане хваля шчасця, магчымасць дыхаць на поўныя грудзі і праводзіць час так, як хочаце вы. Жыццё, напоўненае музыкай, абавязкова будзе."

Вы можаце напісаць ліст падтрымку Надзеі Робертаўне Калач:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
369 views16:34
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 16:42:45 Лайфхакі па віншаванню тых, хто цяпер за кратамі

Сёння свой Дзень народзінаў адзначае палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч, які ўжо 94 дні ўтрымліваецца за кратамі. Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы, як вы можаце павішаваць зняволеных са святам:

Дашліце віншавальны ліст або паштоўку. Таксама гэта можна зрабіць анлайн праз Майстэрню паштовак або Письмо.бел.

Дашліце вязню тэлеграму. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

Таксама вязняў можна павіншаваць па радыё. У СІЗА-1 працуе «Русское радио». Віншаванні можна дасылаць праз «стол заказаў» кожны дзень з 13:00 да 14:00. Для гэтага патэлефануйце ў прамы эфір: +375 (17) 284−37−63 або дашліце паведамленне з віншаваннямі ў Viber: +375 (29) 8889−989. Таксама віншаванні можна даслаць анлайн.

Дашліце вязню пасылку або бандэроль. Зняволеныя, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, маюць права атрымліваць бандэролі і пасылкі ў неабмежаваных колькасцях і іх можа даслаць любы чалавек. Што можна передаваць вязням, можаце знайсці ў дапаможніку ад «Вясны». Для перадач устаноўлены вагавы ліміт (30 кг на месяц), таму праваабаронцы вельмі просяць каардынавацца са сваякамі. А калі чалавека ўжо асудзілі і прысуд уступіў у моц, то пасылкі і бандэролі могуць дасылаць толькі сваякі ці тыя, хто атрымаў дазвол ад начальніка турмы.

Зрабіце грашовы перавод на рахунак зняволенага. Зрабіць гэта можна двума спосабамі: на пошце і праз інтэрнэт-банкінг. Паштовыя пераводы вязням можна зрабіць у любым паштовым аддзяленні, але там бяруць камісію 3% ад сумы (не менш за 1 руб. з кожнага пераводу). Грашовыя пераводы вязням праз інтэрнэт-банкінг можна дасылаць ва ўсе калоніі і СІЗА, акрамя СІЗА-1 на Валадарскага. Як гэта зрабіць чытайце ў нашым вялікім дайджэсце.

Мы заклікаем павіншаваць праваабаронцу Валянціна Стэфановіча з Днём народзінаў, а таксама прапануем напісаць адкрыты ліст з віншаваннямі, які мы паспрабуем перадаць яму і апублікуем на сайце ці ў сацсетках.

Павіншаваць Валянціна:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч.
140 views13:42
Адкрыць / каментаваць