Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2021-11-16 21:42:16А калі чалавек знаходзіцца ў ШІЗА і ПКТ, што тады з перадачамі?

Згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, асуджаным у ШІЗА (штрафным ізалятары) забараняюцца: працяглыя і кароткатэрміновыя спатканні, тэлефонныя і відэа-размовы, набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, атрыманне пасылак, перадач, бандэроляў і дробных пакетаў, адпраўленне і атрыманне лістоў, карыстанне настольнымі гульнямі і курэнне. Прыналежнасці для сну ім не выдаюцца, прагулкі не прадастаўляюцца. На гэты перыяд перадачы асуджаным не прымаюць, а акрамя гэтага іх могуць дадаткова пазбавіць адной з дазволеных рэжымных перадач.

Для зняволеных, якіх адпраўляюць у памяшканне камернага тыпу, не прымаюць перадачы. Калі асуджаных змяшчаюць туды на доўгі тэрмін, то ім дазволена толькі адна бандэроль на працягу 6 месяцаў.

Таксама асуджаныя маюць права: атаварвацца ў турэмнай краме на 1 базавую велічыню ў месяц і здзяйсняць штодзённы шпацыр працягласцю 30 хвілін.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны".
325 views18:42
Адкрыць / каментаваць
2021-11-14 20:51:30 Вечер воскресенья - это отличное время, чтобы посмотреть воодушевляющий фильм из Польши. В нём рассказывается про успешный опыт польских граждан в борьбе за свои права и свободу. Рекомендуем к просмотру!





"Часто можно услышать, что «У нас это вообще невозможно. Другое дело в Америке или Швеции, у нас же такого не будет никогда». Неправда. Еще не так давно в США и Европе свободы и права были свободами и правами белого мужчины, а не каждого человека. И не надо обманываться, нигде и никогда люди не получали ни свобод, ни прав в подарок. Везде их приходилось добывать в суровой борьбе. Сначала учились, как проводить правовые действия, как вести политические действия, а как общественные. Все это отдельные инструменты. Потом учились, как составить из них оркестр и как этим оркестром дирижировать. Ведь очень редко, пользуясь одним методом, можно решить проблему. Затем овладевали стратегическим планированием, учились ясно и четко определять свои цели, как сделать первый небольшой шаг вперед, затем второй побольше, потом третий, еще больше, и только когда научились делать все это, мир стал меняться. Оказалось, что, не будучи ни президентом, ни премьером, можно изменять мир. Может, в измененном мире не все почувствуют себя счастливыми, так не бывает, но в этом мире все будут свободны от оскорблений и унижений."
365 viewsedited  17:51
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 17:08:14 ​Паэтка Вальжына Морт у межах праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" напісала ліст Алане Гебрамарыям, у якім перадала прывітанне ад вядомай эфіопскай пісьменніцы Маазы Менгістэ.

"Дарагая Алана,

Нялёгка пісаць незнаёмаму чалавеку, але ў мяне ёсць нагода. Учора я распавядала пра вас Маазе Менгістэ, вядомай і шанаванай пісьменніцы з Эфіопіі, якая жыве ў Нью-Йорку. Мааза прасіла перадаць вам, што ведае пра вас, хвалюецца за вас, і шле вам і вашым калегам па крымінальнай справе словы падтрымкі і вялікай павагі.

Апошні раман Маазы, «Кароль ценяў», распавядае пра «жаночы твар» вайны эфіопаў супраць фашысцкай Італіі ў 1935 годзе. Мусаліні паказваў італьянцам фотаздымкі эфіопскіх жанчын, каб завабіць іх запісвацца на вайну. Але жанчыны былі не толькі аб’ектам гвалту, яны змагаліся супраць акупацыі. Салдаты-жанчыны выпалі з афіцыйнай памяці гэтай вайны, але яны былі, і пісьменніца знайшла не толькі іх гісторыі, раскіданыя па архівах, але і даведалася, што і ў яе сям’і была салдатка – яе прабабуля, Гетэй.

Калі Мусаліні рушыў на Эфіопію, Хайле Селасіе загадаў, каб ад кожнай сям’і на барацьбу аддалі старэйшага сына. У сям’і прабабулі Маазы не было сыноў, але Гетэй была старэйшай дачкой і яна заявіла, што возьме бацькаву зброю і пойдзе на вайну. Бацька не дазваляў ён. Ён сказаў, што ад іх сям’і мусіць ісці хлопец, з якім Гетэй была заручаная. Тады дзяўчына пайшла ў суд і перамагла. Калі суддзя прачытаў сваё рашэнне, яна ўзняла зброю над галавою і заспявала.

Я б хацела даслаць вам гэтую кніжку, але не ведаю, ці дазволена дасылаць кніжкі з ЗША ў беларускую турму… Няхай Мааза падпіша, а я перадам вам асобнік, калі вы будзеце на волі. Бо вы будзеце на волі і мы будзем сустракацца, знаёміцца і абменьвацца любімымі кніжкамі. Я абдымаю вас за сябе, і за Маазу, і за Гетэй.

Вальжына Морт

3 лістапада 2021"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Алане Тадэге Гебрамарыям:
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
3.9K views14:08
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 21:44:03Як перадаць рэчавую перадачу асуджаным у калонію?

Адзначым, што асуджаным прадастаўляюцца пасцельныя прыналежнасці, а таксама яны забяспечваюцца адзеннем, бялізнай па сезоне, абуткам і сродкамі асабістай гігіены.

Рэчавая перадача дазволеная асуджаным адзін раз у год да 50 кг (незалежна ад рэжымнай). Яе лепш перадаваць бліжэй да восені-зімы, калі зняволеным патрэбныя цёплыя рэчы.

У папраўчай калоніі матузкі і рамяні дазволеныя. Чаравікі ў калоніі павінны быць толькі пэўнага ўзору: без супінатара і металічных уставак (фірма «Марко» артыкул 47165 падыходзяць).

Спіс таго, што можна перадаваць у рэчавай перадачы адзін раз у год, складзены на прыкладзе ліста ад палітвязня, які адбывае пакаранне ў ПК №15:
• нататнікі,
• электрабрытва,
• адзенне (цёмных колераў),
• ручнік (чорны, сіні або шэры),
• цёплыя вусцілкі для абутку,
• мыла,
• шампунь (гель для душа нельга),
• сухі парашок,
• кіпяцільнік (500 Вт),
• зубная нітка,
• тапкі гумовыя,
• крэм да і пасля галення,
• крэм для твару,
• некалькі зубных шчотак,
• паста зубная,
• шчотка і крэм (чорны) для абутку,
• гадзіннік электронны (неметалічны),
• пачак паперы А4,
• шарыкавыя ручкі,
• тонкі шалік,
• рэмень,
• чорныя красоўкі (падэшва таксама чорная) без шнуркоў,
• драўляныя або пластыкавыя вешалкі (моцныя),
• прасціна і навалачкі белыя (як у шпіталях),
• кубачкі пластыкавыя трох памераў (0,3 л, 0,5 л, 1 л або 1.1 л).

Перадача да 50 кг павінна змясціцца ў адну скрынку ці ў адзін мяшок.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"
277 views18:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 19:37:50 ​Журналіст Ігар Карней далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Андрэю Пятроўскаму.

"Мяне завуць Ігар Карней, я журналіст, і мы з вамі землякі – назаўжды са Смаргоншчынай у сэрцы)

Шчыра шкадую, што даведаўся пра такога прынцыповага і пасьлядоўнага чалавека толькі пасьля таго, як закруціўся махавік рэпрэсіўнай машыны. Што-што, а справы сыстэма кляпае хутка, не зважаючы на здаровы сэнс. Даводзіцца канстатаваць, што на гэтым гістарычным этапе ёй важныя не выбітныя асобы, а безгалосыя прыстасаванцы.

У лепшыя часы маглі б пакантактаваць з больш спрыяльнай нагоды – сустрэцца і абмеркаваць лёс беларускай адукацыі, месца ў ёй настаўніка і вучня, нацыянальнай ідэі і агрэсіўнай ідэалёгіі. Давядзецца візыт адкласьці, але гэта толькі адтэрміноўка, бо ён ужо ў чарзе чаканьня.

Веру, што форс-мажорнае выпрабаваньне ня дасьць згаснуць унутранаму полымю, бо моцныя духам не капітулююць перад самадурствам чынушаў. Вы ў любым разе пераможца: да канца адстойвалі свае перакананьні, у тым ліку падчас сьмехатворнага судзілішча. Але каму, як ня вам, ведаць, што гісторыя Беларусі не вымяраецца апошнімі 27 гадамі. Хутчэй, праз пакаленьне гэты адрэзак будзе ўспрымацца як адзін з самых трагічных...

Галоўнае, што на вашым баку дзеці -- ня лічачы адзінкавых “паўлікаўмарозавых”, якія для балянсу ёсьць і будуць ва ўсе часы. З вамі салідарныя бацькі і такія ж адданыя справе калегі-настаўнікі.

Я веру ў смаргонцаў, чый заходнебеларускі дух ня будзе пакорліва трываць цемрашальства. Прынамсі мінулагодняя актыўнасьць гараджанаў гэта яскрава прадэманстравала. Паводле падобнага абсурднага абвінавачваньня адбывае пакараньне яшчэ адзін слаўны зямляк, выдавец і прадпрымальнік Рамуальд Улан.

Многія выбітныя людзі нашага краю ў розны час былі пазначаныя турэмным кляймом, якое на справе азначае “знак якасьці” – на жаль, прымітыўныя ў сваім развіцьці таталітарныя рэжымы ня ведаюць іншых спосабаў супрацьстаяць іншадумству. Так, некаму не давялося дажыць да сьветлых пераменаў, але, дзякуй Богу, і сьвет зьмяніўся, новыя Курапаты сталі недазвольнай “раскошай” для аматараў расстрэльных аргумэнтаў.

Не сумняваюся, што ў агляднай будучыні ваш досьвед абавязкова будзе запатрабаваны ў той сфэры, дзе вы сапраўды майстар – у працы з дзецьмі. Ня кожнаму наканавана заслужыць давер аўдыторыі, надзвычай адчувальнай да фальшы і няшчырасьці. Таму і любімых настаўнікаў можна пералічыць на адной руцэ. І вы ў гэтай “іерархіі” -- якраз узьняты ўверх вялікі палец. Адзнака няскоранасьці і адданасьці ўнутраным каштоўнасьцям."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Андрэю Францавічу Пятроўскаму:
ПК№2, 213800, г.Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
198 views16:37
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 11:12:57Як перадаць перадачу і пасылку тым, хто на “хіміі”?

Асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”) не маюць абмежаванняў для пасылак і перадач. Перадачы і пасылкі для асуджаных правярае супрацоўнік установы, які павінен пераканацца, што сярод рэчаў і прадуктаў няма забароненых для захоўвання рэчаў.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"
801 views08:12
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 12:19:46Рэсурснасць. Роўнасць. Інклюзія.
Тыдзень асветніцкіх дзеянняў 9-16 лістапада 2021 года

Ужо не першы год с 9 лістапада (гадавіна Крыштальнай ночы — сімбала пачатку трагедыі Халакоста) па 16 лістапада (Міжнародны дзень Талерантнасці) каманда Human Constanta разам з іншымі праваабарончымі і некамерцыйнымі арганізацямі ладзіць Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць дыскрымінаціі і нянавісці.

У гэтым лістападзе нам падаецца як ніколі важна правесці Тыдзень за роўнасць і інклюзію пад дэвізам «Рэсурснасці. Роўнасць. Інклюзія». Роўнасць і інклюзія могуць быць рэсурснымі. Для роўнасці і інклюзіі патрэбная рэсурнасць. Мы вельмі жадаем, каб гэты Тыдзень падсілкаваў нас ўсіх станоўчымі эмоцыямі, пазітыўнымі гісторыямі, натхняльнымі прыкладамі і паспяховымі кейсамі, таму запрашаем усіх прыгадваць і трансліраваць моманты па гэтай тэме, якія падтрымліваюць і грэюць.

Падрабязнасці
111 views09:19
Адкрыць / каментаваць
2021-11-06 20:15:20 ​Журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Дзмітрыю Дубоўскаму.

"Прывітанне, Дзмітрый!
Мяне завуць Дзіяна, я журналістка, працую ў газеце «Новы Час». Дакладней, газета была да сярэдзіны жніўня гэтага года (яе вам нават спрабавалі выпісваць, але наўрад ці яна да вас даходзіла), пакуль яе не перасталі друкаваць. Цяпер застаўся толькі сайт.
Мы з вамі не знаёмыя, але я мела шчасце пазнаёміцца і пагутарыць з вашай сястрой Юліяй. Яна такая светлая і такая моцная! І вельмі вас любіць, хоць распавядала, што ў дзяцінстве вы не былі з ёй надта блізкімі. Юлія дзялілася вашымі разважаннямі, паказвала малюнкі, распавядала, што вы любіце вандраваць, шмат дзе пабывалі. Я таксама трошкі вандравала па ўкраінскіх Карпатах, дзе чароўная прырода і цудоўныя людзі, ад якіх не хочацца з’язджаць. Пабывала ў некаторых краінах Еўропы. Цяпер, праз пандэмію і іншыя абставіны, збольшага даводзіцца толькі з сумам узгадваць пра тыя вандроўкі.
Як і вы, я люблю нашу краіну, гісторыю, традыцыі, мову (ужо больш за 10 гадоў размаўляю на ёй у штодзённым жыцці) і веру ў тое, што мы павінны прайсці свой пакручасты шлях, каб загартаваць сваю годнасць як народа.
І я дакладна ведаю, што для нас з вамі яшчэ адкрыюцца новыя шляхі. Няхай вы ўжо амаль год як за кратамі, але, упэўнена, што і для вас будучыня відавочная: наперадзе яшчэ шмат прыгожага і цікавага. Дык мацуймася і набліжайма яе з кожным днём!
Спадзяюся, мы з вамі зможам сустрэцца неўзабаве. А пакуль жа маю надзею на тое, што мой ліст праб’ецца да вас, і вы зможаце мне адказаць.
З найлепшымі зычэннямі, Дзіяна.
25.10.2021г."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму:
СІЗА КДБ, 220050, г.Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
296 views17:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 21:47:14Што рабіць, калі чалавек знаходзіцца ў карцары?

У перыяд утрымання ў карцары (да 10 сутак) зняволеным забараняюцца перапіска, спатканні, атрыманне пасылак, перадач, бандэроляў, дробных пакетаў, карыстанне настольнымі гульнямі, літаратурай, газетамі, часопісамі, прагляд тэлевізійных перадач, а таксама забараняецца мець пры сабе і набываць прадметы, рэчы, за выключэннем ручніку і туалетных прыладаў, і прадукты харчавання.
Аднак пасылкі і перадачы, якія паступілі чалавеку, што знаходзіцца ў карцары, здаюцца на склад СІЗА для захоўвання і ўручаюцца зняволеным пасля выхаду з карцара.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"
650 views18:47
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 10:58:53
Вынесены прысуд «вясноўцам» Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: тры і два з паловай гады калоніі

У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 3 лістапада агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёркі арганізацыі Таццяны Ласіцы.

Суддзя Сяргей Салоўскі прызнаў Леаніда і Таццяну вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК) і асудзіў Леаніда Судаленку на тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а Таццяну Ласіцу — на два з паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3GW1k0G
284 views07:58
Адкрыць / каментаваць