Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2021-12-31 23:53:08
Напрыканцы 2021 года хочам падзякаваць усім, хто падтрымліваў нас у гэтым насычаным годзе. Дзякуй вам вялікі за вашу дзейнасць. Валанцёры, нягледзячы на вельмі складаныя ўмовы, працягваюць працаваць на карысць нашай краіны. Дзякуй!
113 viewsedited  20:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 20:49:44
Наступны артыкул з серыі "10 прыкладаў правоў чалавека". Права на свабоду ад катаванняў і бесчалавечнага абыходжання.

Гэта адно з «негатыўных» правоў, зафіксаваных у УДПЧ, якое прадугледжвае адмаўленне нечага. Паводле яго, ніхто не можа падвяргацца «катаванням ці жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму абыходжанню ці пакаранню». Гэта тычыцца медыцынскіх і навуковых эксперыментаў, якія нельга ладзіць над людзьмі без іх згоды. УДПЧ асобна сцвярджае, што дзяржава мусіць ахоўваць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, паколькі для іх пагроза зневажальнага абыходжання яшчэ вышэй.
167 views17:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 21:15:38Працягваем серыю артыкулаў "10 прыкладаў правоў чалавекаў". Права на працу

Гэтае права ахоплівае розныя пытанні, звязаныя з працай. Кожны чалавек мае права на працу, але таксама і на «добрыя ўмовы працы» і на ахову ад беспрацоўя. Акрамя таго, людзі мусяць атрымліваць роўную аплату за роўную працу і маюць права ствараць правесіянальныя саюзы і далучацца да іх. «Роўная аплата за роўную працу» застаецца вялікай праблемай ва ўсім свеце і непасрэдна звязана з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу і расы.
200 views18:15
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 19:38:22Сёння распачынаем серыю артыкулаў "10 прыкладаў правоў чалавекаў".

У 1948 годзе Арганізацыя аб'яднаных нацый ратыфікавала Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека (УДПЧ). Гэта не было першым з'яўленнем паняцця правоў чалавека ці нават першым разам, калі гэты тэрмін быў уведзены ва ўжытак, але ўпершыню было складзена глабальнае пагадненне аб тым што дакладна правы чалавека уяўляюць сабою. Правы чалавека не могуць залежыць ад расы, полу, сацыяльнай групы, сэксуальнай арыентацыі, здольнасцяў, рэлігіі альбо іншых рысаў, якія складаюць самасвядомасць чалавека. Правы чалавека не трэба «здабываць» – яны неад’емныя і надаюцца чалавеку пры нараджэнні. Праз УДПЧ асноўныя сусветныя лідары прызналі, што правы чалавека ўніверсальныя. Дзесяць прыкладаў правоў чалавека:

Права на прыватнае жыццё

Права на прыватнае жыццё замацавана ў канстытуцыях больш за 150 краін. Яно ахоўвае грамадзян ад залішняга кантролю і сачэння з боку дзяржавы або карпарацый. У Артыкулу 12 УДПЧ гэтае права апісваецца як свабода ад «адвольнага ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё, адвольнага замаху на недатыкальнасць жылля ці тайны карэспандэнцыі».

Права на прыватнасць часта ўзгадваюць у рамках дыскусій па пытанням развіцця тэхналогій, паўнамоцтваў выведных службаў падчас змагання з тэрарызмам и збора дадзеных арганізацыямі, напрыклад, Facebook и Google.
156 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2021-12-23 20:31:26Апошні артыкул з серыі "5 відаў актывізму". Кампаніі ў сацыяльных сетках.

Актывізм у сацыяльных сетках - гэта новая форма актывізму, якая інтэнсіўна развіваецца. Таксама вядома як "хэштэг-актывізм".

Такім чынам, актывізм шырыцца ў сацыяльных сетках, такіх як Instagram і Twitter. Карыстальнікі павялічваюць дасведчанасць пра праблемы, арганізацыі і дзеянні з дапамогай пастоў, графікі, відэа і шмат чаго іншага. Размах актывізму ў сацыяльных сетках стаў відавочным у 2020 годзе дзякуючы хэштэгу "Black Lives Matter". Паводле дадзеных Pew Research, у перыяд з 26 траўня па 7 чэрвеня хэштэг быў выкарыстаны ў Twitter больш за 47 мільёнаў разоў.

Нягледзячы на яго папулярнасць, шмат хто скептычна ставіцца да актывізму ў сацыяльных сетках. Ён часта зводзіцца да таго, каб проста падзяліцца пастом, то бок не адбываецца ніякіх рэальных дзеянняў. Ён робіцца павярхоўным. Аднак у спалучэнні з іншымі стратэгіямі, актывізм у сацыяльных сетках з'яўляецца вельмі эфектыўным спосабам распаўсюджвання інфармацыі і пашырэння ахопу праблемы, асабліва сярод моладзі. Паводле дадзеных Pew Research, колькасць 18-29-гадовых, якія выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі для рашэння сацыяльных і палітычных пытанняў, падвоілася з 2018 года. Першы крок да актывізму - гэта ўцягненне, і хоць шмат якія людзі спыняцца на напісанні паста, іншыя перанясуць атрыманыя ў сацыяльных сетках веды ў рэальны свет.
180 views17:31
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 20:01:23Наступны артыкул з серыі "5 відаў актывізму" прысвечаны "байкоту".

Байкот
– гэта форма эканамічнай барацьбы з “аб’ектам”, напрыклад, прадпрыемствам, якое займаецца эксплуататарскай практыкай. Як і акцыі пратэсту, байкот найбольш эфектыўны, калі задзейнічана вялікая колькасць людзей.

Байкот кампаніі па вытворчасці адзення Fruit of the Loom у 2009 годзе таму пацверджанне. Fruit of the Loom/Russell закрылі фабрыку ў Гандурасе пасля таго як работнікі арганізавалі прафзвяз. Каля 1800 работнікаў страцілі працу. Кансорцыум па правах работнікаў і Асацыяцыя справядлівай працы вызначылі, што адзінай ці частковай прычынай закрыцця фабрыкі стала стварэнне прафзвяза. Студэнты ў Канадзе, Вялікабрытаніі і ЗША пачалі аказваць ціск на ўніверсітэты байкатаваць кампанію. Байкот падтрымалі больш за 100 універсітэтаў, зрабіўшы яго найбуйнейшым у гісторыі байкатавання кампаній па вытворчасці адзення. У выніку Fruit of the Loom аднавілі працу фабрыкі і вярнулі працоўныя месцы, захаваўшы прафзвяз. Работнікі таксама атрымалі 2,5 млн даляраў.

Для дасягнення мэт у байкота павінны быць выразныя мэты і моцныя лідары.
278 views17:01
Адкрыць / каментаваць
2021-12-18 22:00:43Пра што пісаць у лістах палітвязням ? Як напісаць незнаёмаму чалавеку?

На гэтыя пытанні можа адказаць наш праект "Паштоўкі ад вясноўкі", у межах якога вядомыя пісьменнікі, паэты, журналісты, спартоўцы, навукоўцы, праваабаронцы, акторы, музыкі, бізнесмены, настаўнікі, дактары, філосафы дзеляцца сваімі лістамі да палітвязняў.

Да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" ўжо далучылася 70 чалавек. Прыклады лістоў (частка 2) можна пачытаць ніжэй. Натхняйцеся ды пішыце лісты палітвязням!

36. Мікіта Мелказёраў - Аляксандру Івуліну
https://t.me/vsviasna/753
37. Екацярына Сныціна - Святлане Брацянковай
https://t.me/vsviasna/754
38. Алесь Плотка - Андрэю Аляксандраву
https://t.me/vsviasna/755
39. Павел Гарадніцкі - Алегу Рубцу
https://t.me/vsviasna/757
40. Валярына Кустава - Уладзіміру Лабковічу
https://t.me/vsviasna/759
41. Кацярына Ваданосава - Івану Каневага
https://t.me/vsviasna/760
42. Андрусь Такінданг - Мікіту Ганчарову
https://t.me/vsviasna/762
43. Алесь Наркевіч - Анастасіі Булыбенка
https://t.me/vsviasna/768
44. Аляксандр Чарнуха - Ягору Марціновічу
https://t.me/vsviasna/769
45. Сяржук Сыс - Алесю Бяляцкаму
https://t.me/vsviasna/770
46. Святлана Курс - Таццяне Астроўскай
https://t.me/vsviasna/774
47. Віктар Малышчыц - Ксеніі Сырамалот
https://t.me/vsviasna/775
48. Сяргей Будкін - Уладзіміру Калачу
https://t.me/vsviasna/777
49. Ганна Соўсь - Вользе Класкоўскай
https://t.me/vsviasna/781
50. Вадзім Мажэйка - Вікторыі Лысковіч
https://t.me/vsviasna/784
51. Каця Маркоўская - Анатолю Хіневічу
https://t.me/vsviasna/787
52. Вольга Бабкова - Марфе Рабковай
https://t.me/vsviasna/798
53. Дзмітрый Семчанка - Ксеніі Луцкінай
https://t.me/vsviasna/803
54. Наста Лойка - Ігару Аліневічу
https://t.me/vsviasna/805
55. Мікола Адам - Міі Міткевіч
https://t.me/vsviasna/808
56. Леў Львоўскі - Аляксандру Раентаву
https://t.me/vsviasna/814
57. Паліна Сцепаненка - Святлане Купрэевай
https://t.me/vsviasna/818
58. Ілья Сільчукоў - Дзянісу Хазею
https://t.me/vsviasna/822
59. Наталья Лубнеўская - Надзеі Калач
https://t.me/vsviasna/839
60. Аляксандр Кныровіч - Сяргею Гацкевічу
https://t.me/vsviasna/841
61. Валера Руселік - Ігару Бузуку
https://t.me/vsviasna/849
62. Сяргей Далідовіч - Аляксандру Івуліну
https://t.me/vsviasna/855
63. Алесь Сапрыкін - Алесю Мінаву
https://t.me/vsviasna/857
64. Барбара Гузарэвіч - Таццяне Якельчык
https://t.me/vsviasna/860
65. Дзіяна Серадзюк - Дзмітрыю Дубоўскаму
https://t.me/vsviasna/864
66. Ігар Карней - Андрэю Пятроўскаму
https://t.me/vsviasna/868
67. Вальжына Мотр - Алане Гебрамарыям
https://t.me/vsviasna/870
68. Вітаўт Сіўчык - Глебу Гатоўка
https://t.me/vsviasna/875
69. Сямён Букін - Анастасіі Ярашэвіч
https://t.me/vsviasna/879
70. Валер Каліноўскі - Алесю Бяляцкаму
https://t.me/vsviasna/882

#паштоўкіадвясноўкі
314 views19:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-17 18:25:30Працягваем серыю публікацый пра 5 відаў актывізму. Лісты і петыцыі

Напісанне лістоў і петыцый - дзве найбольш пашыраныя формы актывізму. Яны выкарыстоўваюцца для ціску на дзяржаўных службоўцаў, карпарацыі і іншых прадстаўнікоў улады. Чым больш лістоў ці подпісаў пад петыцыяй, тым большая імавернасць таго, што людзі звернуць на яе ўвагу. Такія арганізацыі, як Amnesty International, пацвярджаюць дзейснасць лістоў. У эпоху Інтэрнэту электронныя лісты таксама з'яўляюцца пашыранай стратэгіяй.

У іх ёсць некаторыя перавагі, напрыклад, яны карысныя ў экстраных сітуацыях і калі паштовыя выдаткі высокія. З іншага боку, службоўцы часам закрываюць сваю электронную пошту, таму лісты вяртаюцца назад. Яны не могуць зрабіць гэтага з фізічнымі лістамі ці факсамі. Лісты таксама маюць на ўвазе пэўную ступень адказнасці, якой няма ў электронных лістоў, што ўскладняе для прадстаўнікоў улады адхіленне патрабаванняў людзей.

У петыцый ёсць і зваротны бок: яны настолькі даступныя і простыя, што губляюць частку сваёй сілы. Яны найбольш паспяховыя ў пары з іншымі дзеяннямі.
229 views15:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-15 19:32:14Котка Тэкіла ладзіць падстольны пікет. Відавочцы паведамляюць, што падстава - парушэнні правоў чалавека у Беларусі. Каментар Тэкілы атрымаць не атрымалася. Працягваем сачыць за сітуацыяй.

Калі вы апынуліся сведкай падзей грамадска-палітычнага жыцця вашых хатніх жывёлаў - дасылайце на аккаунт @viasnahelp фатаздымкі з пазнакай #крымімяўныя_хронікі
292 views16:32
Адкрыць / каментаваць
2021-12-14 21:57:33Працягваем серыю артыкулаў пра 5 відаў актывізму. Забастоўкі.

Калі работнікі сутыкаюцца з несправядлівымі ці небяспечнымі ўмовамі працы, нізкай заработнай платай ці іншымі праблемамі, яны могуць адмовіцца ад працы, калі перамовы не атрымліваецца правесці ці яны сканчваюцца няўдачай. Забастоўкі былі характэрнымі для прамысловай рэвалюцыі, бо было мала сродкаў абароны працы, а кампаніі залежалі ад масавай працоўнай сілы. Многія краіны абвясцілі збастоўкі незаконнымі, каб утрымаць работнікаў ад удзелу ў іх. Хоць забастоўкі больш за ўсё асацыююцца з бізнесам, яны таксама выкарыстоўваюцца для аказання ціску на ўрады дзеля змены пэўнай палітыкі.

У 1975 годзе 90% жанчын у Ісландыі абвясцілі забастоўку ў знак пратэсту супраць гендэрнага разрыву ў аплаце працы. Сярод іх былі жанчыны, якія працуюць у офісах, і мамы, якія сядзяць дома. Фабрыкі, банкі, школы і дзіцячыя садкі былі змушаныя закрыцца, а мужчыны засталіся выконваць працу. На наступны год парламент прыняў закон, які забяспечвае роўную аплату працы. Пяць гадоў апасля Ісландыя выбрала першага ў свеце дэмакратычна абранага прэзідэнта-жанчыну.
476 views18:57
Адкрыць / каментаваць