Get Mystery Box with random crypto!

​Сёння распачынаем серыю артыкулаў '10 прыкладаў правоў чалаве | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Сёння распачынаем серыю артыкулаў "10 прыкладаў правоў чалавекаў".

У 1948 годзе Арганізацыя аб'яднаных нацый ратыфікавала Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека (УДПЧ). Гэта не было першым з'яўленнем паняцця правоў чалавека ці нават першым разам, калі гэты тэрмін быў уведзены ва ўжытак, але ўпершыню было складзена глабальнае пагадненне аб тым што дакладна правы чалавека уяўляюць сабою. Правы чалавека не могуць залежыць ад расы, полу, сацыяльнай групы, сэксуальнай арыентацыі, здольнасцяў, рэлігіі альбо іншых рысаў, якія складаюць самасвядомасць чалавека. Правы чалавека не трэба «здабываць» – яны неад’емныя і надаюцца чалавеку пры нараджэнні. Праз УДПЧ асноўныя сусветныя лідары прызналі, што правы чалавека ўніверсальныя. Дзесяць прыкладаў правоў чалавека:

Права на прыватнае жыццё

Права на прыватнае жыццё замацавана ў канстытуцыях больш за 150 краін. Яно ахоўвае грамадзян ад залішняга кантролю і сачэння з боку дзяржавы або карпарацый. У Артыкулу 12 УДПЧ гэтае права апісваецца як свабода ад «адвольнага ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё, адвольнага замаху на недатыкальнасць жылля ці тайны карэспандэнцыі».

Права на прыватнасць часта ўзгадваюць у рамках дыскусій па пытанням развіцця тэхналогій, паўнамоцтваў выведных службаў падчас змагання з тэрарызмам и збора дадзеных арганізацыямі, напрыклад, Facebook и Google.