Get Mystery Box with random crypto!

​Наступны артыкул з серыі '5 відаў актывізму' прысвечаны 'байк | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Наступны артыкул з серыі "5 відаў актывізму" прысвечаны "байкоту".

Байкот
– гэта форма эканамічнай барацьбы з “аб’ектам”, напрыклад, прадпрыемствам, якое займаецца эксплуататарскай практыкай. Як і акцыі пратэсту, байкот найбольш эфектыўны, калі задзейнічана вялікая колькасць людзей.

Байкот кампаніі па вытворчасці адзення Fruit of the Loom у 2009 годзе таму пацверджанне. Fruit of the Loom/Russell закрылі фабрыку ў Гандурасе пасля таго як работнікі арганізавалі прафзвяз. Каля 1800 работнікаў страцілі працу. Кансорцыум па правах работнікаў і Асацыяцыя справядлівай працы вызначылі, што адзінай ці частковай прычынай закрыцця фабрыкі стала стварэнне прафзвяза. Студэнты ў Канадзе, Вялікабрытаніі і ЗША пачалі аказваць ціск на ўніверсітэты байкатаваць кампанію. Байкот падтрымалі больш за 100 універсітэтаў, зрабіўшы яго найбуйнейшым у гісторыі байкатавання кампаній па вытворчасці адзення. У выніку Fruit of the Loom аднавілі працу фабрыкі і вярнулі працоўныя месцы, захаваўшы прафзвяз. Работнікі таксама атрымалі 2,5 млн даляраў.

Для дасягнення мэт у байкота павінны быць выразныя мэты і моцныя лідары.