Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2021-12-11 20:29:00Гістарычныя прыклады спроб сцверджання правоў чалавека заканадаўчым шляхам

• У 1215 годзе ангельская шляхта і прадстаўнікі духавенства, прыняўшы Вялікую хартыю вольнасцяў (Magna Carta), прымусілі караля Англіі надалей кіраваць паводле закона. Хартыя бараніла толькі правы прывілеяванага класа (шляхты), і таму тут гаворка не ідзе пра правы чалавека самі па сабе. Але хартыя стала дакументам, на які людзі часта спасылаліся, каб абараніць свае свабоды, паколькі яна абмяжоўвала каралеўскую ўладу і прызнавала свабоды і правы людзей.

• У 1689 годзе ангельскі парламент прыняў закон, у якім заяўлялася, што ён больш не пацерпіць каралеўскага ўмяшання ў свае справы. Гэты дакумент, вядомы як Біль пра правы, забараняў манарху прыпыняць дзеянне законаў без згоды парламента, абгаворваў свабодныя выбары чальцоў парламента і дэклараваў, што свабода слова ў парламенце не магла быць аспрэчана ні ў судах, ні дзе-небудзь яшчэ.

Гуга Гроцый (1583-1645) шырока вядомы як заснавальнік навукі міжнароднага права. У сваёй кнізе «Пра права вайны і міру» ён падае сістэму агульных прынцыпаў, заснаваных на «натуральным праве», якое, на яго думку, павінна яднаць усе нацыі незалежна ад мясцовых законаў і звычаяў. Цягам XVII-XVIII стагоддзяў некаторыя еўрапейскія філосафы працягвалі развіваць канцэпцыю «натуральных правоў».

Джон Лок (1689) распрацаваў тэорыю, паводле якой кожны чалавек мае некаторыя правы ад нараджэння і яны не даруюцца ўрадамі ці іх законамі. Пры гэтым легітымнасць урада залежыць, па сутнасці, ад таго, наколькі ён выконвае гэтыя натуральныя правы. Ідэя, згодна якой з натуральных правоў чалавека павінны выцякаць пэўныя прававыя гарантыі, атрымлівала ўсё большае прызнанне і стала знаходзіць адлюстраванне ў канстытуцыях шэрагу краін. Правы чалавека перафармулявалі гэтую ідэю ў сістэму стасункаў паміж урадамі і грамадзянамі.

• У 1776 годзе большасць брытанскіх калоній у Паўночнай Амерыцы, прыняўшы Дэкларацыю незалежнасці Злучаных Штатаў, абвясціла сваю незалежнасць ад Брытанскай імперыі. Дэкларацыя ў значнай ступені засноўвалася на тэорыях Лока і Мантэск'ё пра «натуральныя правы» чалавека. Заснаваная на перакананні, што ў аснове ўсяго ляжыць абарона свабод сіламі дзяржаўнай улады, Дэкларацыя ўстала на абарону такіх паняццяў, як: неад’емнасць права, абарона правоў чалавека, свабода слова, прэсы, падачы петыцый і правядзення сходаў, права на канфедэнцыйнасць прыватнага жыцця, на справядлівае судовае расследаванне; роўнасць перад законам і свабода веравызнання.

• У 1789 годзе французы зрынулі ў сваёй краіне манархію і заснавалі першую Французскую рэспубліку. Французская Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна была народжана рэвалюцыяй і напісана прадстаўнікамі духавенства, дваранства і простых грамадзян, якія такім чынам рэалізавалі ідэі вядомых асветнікаў, такіх як Вальтэр, Мантэск'ё, энцыклапедысты і Русо. У Дэкларацыі рэзка крытыкавалася палітычная і прававая сістэма манархіі, а «свабода, уласнасць, бяспека і супраціў прыгнёту» былі вызначаны як натуральныя правы чалавека. Дэкларацыя замяніла існавалую пры манархіі сістэму арыстакратычных прывілеяў прынцыпам роўнасці перад законам. Аднак спатрэбілася шмат часу, каб увасобіць у жыццё яе эгалітарныя прынцыпы і канцэпцыі роўнасці правоў. Тады ў грамадстве панавала глыбокая несправядлівасць, і для ажыццяўлення дэкларацыі спатрэбіліся высілкі некалькіх пакаленняў.
256 views17:29
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 19:54:37
Абвяшчаем надзвычайнае становішча з візуальным кантэнтам і шукаем выратавальнікаў і выратавальніц!

Нам ВЕЛЬМІ патрэбныя дызайнеры і дызайнеркі, мастакі і мастачкі, ілюстратары і ілюстратаркі і наогул усе, хто сябруе з Ps, Ai і Canva.

Калі жадаеце далучыцца, пішыце на @viasnahelp, а калі не - дасылайце гэты пост знаёмым. Даеш дэзігн!
3.1K viewsedited  16:54
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 18:52:08Віншуем усіх з Міжнародным днём правоў чалавека!

10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Мы вельмі спадзяемся, што хутка cітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выправіцца і мы будзем жыць у прававой краіне, а пакуль не сумуем і працягваем рабіць сваю справу!
401 views15:52
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 18:33:18
«Вясна» заклікае стаць «Тайным Сантам» для палітвязняў!

У дзверы грукаюцца калядныя святы. Не забывайце пра тых, хто цяпер за кратамі. Самы просты спосаб павіншаваць іх — даслаць ліст ці святочную паштоўку. Праваабаронцы «Вясны» прапаноўваюць стаць «Тайным Сантам» для палітзняволеных. Распавядаем як:

На нашым сайце цяпер кожны можна карыстацца рандомным пошукам палітзняволеных. Прозвішчы вязняў можна шукаць на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай. Для старту неабходна толькі перайсці па спасылцы і націснуць на «Выпадкова абраць аднаго палітзняволенага». Гатова!

Павіншаваць вязняў лістамі і паштоўкамі можна праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org. Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням — https://bit.ly/3EEYKdY.
166 views15:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 20:39:015 відаў актывізму.

Распычанаем серыю артыкулаў, у якім распавядзем, якім чынам актывісты могуць дасягаць сваіх мэтаў. Дзякуючы дзеянням актывістаў у грамадстве адбываюцца станоўчыя змены. Па ўсім свеце яны працуюць над такімі праблемамі, як расавая несправядлівасць, гендэрная дыскрымінацыя, а таксама над многімі іншымі сацыяльнымі рашэннямі. Актывісты лабіруюць урады сваіх краін, заклікаюць да карпаратыўнай адказнасці, праводзяць кампаніі за роўнасць. Канцэпцыі і мэты могуць адрознівацца, але ўсе актывісты імкнуцца палепшыць свет. Для дасягнення мэт актывісты выкарыстоўваюць мноства стратэгій. Сёння распавядзем вам пра дэманстрацыі і акцыі пратэсту.

Дэманстрацыі і акцыі пратэсту

Дэманстрацыі, магчыма, – найбольш вядомы від актывізму. Падчас дэманстрацыі ці акцыі пратэсту людзі, з'яднаныя агульнай мэтай, збіраюцца разам. Яны могуць прайсці маршам па пэўным маршруце, сядзець у пэўным месцы, каб прыцягнуць увагу да праблемы, ці праводзіць пікеты ў гонар пэўных людзей. Час і месца часцяком вельмі важныя. Многія дэманстрацыі ладзяць на гадавіну важных падзей: дзень народзінаў/смерці важнага для руху чалавека ці ахвяры несправядлівасці. Арганізатары дэманстрацый часта абіраюць месца не выпадкова: напрыклад, сабрацца каля Капітолія з пратэстам супраць заканадаўчага акта.

Права на мірны сход, замацаванае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека, вельмі важнае. Артыкулы 19 і 20 бароняць права на правядзенне сходаў у агульнадаступных месцах і права на выказванне, прасоўванне і абарону меркаванняў, якія часта аб’ядноўваюць у права на выражэнне пратэсту. Гэта права таксама бароніцца ў нацыянальных канстытуцыях (напр., ЗША). Правядзенне дэманстрацый і акцый пратэсту часта ўскладняецца наяўнасцю праваахоўных органаў і пратэстоўцамі, якія займаюць іншую пазіцыю. Актывісты павінны быць гатовымі да супраціву і ўмець забяспечыць бяспеку ўсіх актывістаў.
246 views17:39
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 21:08:02Сёння Міжнародны дзень валанцёраў!

Штогод 5 снежня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця (International Volunteer Day for Economic and Social Development). Іншая назва свята - Дзень валанцёраў.

Традыцыя святкавання бярэ пачатак з 1985 года. Менавіта тады Генеральная Асамблея ААН выступіла з прапановай да ўрадаў краін штогод адзначаць гэты дзень, каб даць магчымасць добраахвотнікам і розным арганізацыям адсвяткаваць сваю працу, падзяліцца сваімі каштоўнасцямі і распавесці пра сябе на ўзроўні супольнасцяў, няўрадавых арганізацый, арганізацый сістэмы ААН, урада і прыватнага сектара. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заклікала дзяржавы інфармаваць аб важнасці валанцёрскай працы, тым самым заахвочваючы людзей ва ўсіх сферах дзейнасці прапаноўваць свае паслугі ў якасці добраахвотнікаў, як на радзіме, так і за мяжой.

Ва Усеагульнай Дэкларацыі Добраахвоцтва, прынятай на XVI Сусветнай Канферэнцыі Міжнароднай Асацыяцыі Добраахвотніцкіх намаганняў у Амстэрдаме (2001), добраахвотнасць названа фундаментам грамадзянскай супольнасці. Яно ўвасабляе ў жыццё імкненні да дасягнення міру, свабоды, бяспекі, справядлівасці і рэалізацыі магчымасцяў для ўсіх людзей.

Віншуем усіх валанцёраў са святам і дзякуем кожнаму, хто падтрымлівае валанцёрскі рух!
325 views18:08
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 18:41:13Пра што пісаць у лістах палітвязням ? Як напісаць незнаёмаму чалавеку?

На гэтыя пытанні можа адказаць наш праект "Паштоўкі ад вясноўкі", у межах якога вядомыя пісьменнікі, паэты, журналісты, спартоўцы, навукоўцы, праваабаронцы, акторы, музыкі, бізнесмены, настаўнікі, дактары, філосафы дзеляцца сваімі лістамі да палітвязняў.

Да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" ўжо далучылася 70 чалавек. Прыклады лістоў (частка 1) можна пачытаць ніжэй. Натхняйцеся ды пішыце лісты палітвязням!

1.Пётр Кузнецоў - Лідзіі Коршун
https://t.me/vsviasna/676
2.Андрэй Дынько - Вадзіму Чапялевічу
https://t.me/vsviasna/678
3.Макс Шчур - Віктару Снегуру
https://t.me/vsviasna/683
4.Фелікс Аксёнцаў - Ільі Трахтенбергу
https://t.me/vsviasna/685
5.Зміцер Сасноўскі - Алегу Рубцу
https://t.me/vsviasna/690
6.Алесь Бяляцкі - Алане Гебрамарыям
https://t.me/vsviasna/694
7.Валянцін Акудовіч - Яўгену Зялкоўскаму
https://t.me/vsviasna/697
8.Аляксей Шэін - Данілу Бандаруку
https://t.me/vsviasna/698
9.Аляксей Дзікавіцкі - Алене Маўшук
https://t.me/vsviasna/700
10.Анастасія Шпакоўская - Марыі Каленік
https://t.me/vsviasna/701
11.Антаніна Хатэнка - Сафіі Малашэвіч
https://t.me/vsviasna/702
12.Хрысціна Дробыш - Дзмітрыю Гопце
https://t.me/vsviasna/703
13.Алёна Палачанская - Максіму Зіневічу
https://t.me/vsviasna/707
14.Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) - Кацярыне Андрэевай(Бахвалавай)
https://t.me/vsviasna/718
15.Iлья Чарапко-Самахвалаў - Сяргею Красоўскаму
https://t.me/vsviasna/719
16. Наталья Дуліна - Сцяпану Латыпаву
https://t.me/vsviasna/721
17. Алег Гаруновіч - Аляксею Беразінскаму
https://t.me/vsviasna/722
18. Воля Дземка - Яўгену Юшкевічу
https://t.me/vsviasna/724
19. Канстанцін Яськоў - Сяргею Спарышу
https://t.me/vsviasna/725
20. Ілья Сін - Ціхану Клюкачу
https://t.me/vsviasna/726
21. Ганна Янкута - Ціхану Осіпаву
https://t.me/vsviasna/727
22. Павел Аракелян - братам Кіму і Аляксею Самусенкам
https://t.me/vsviasna/728
23. Андрэй Павук - Сяргею Ціханоўскаму і Міколу Дзядку
https://t.me/vsviasna/729
24. Пётр Рудкоўскі - Уладзіміру Сокалу
https://t.me/vsviasna/730
25. Сяргей Башлыкевіч - Сяргею Бялевічу
https://t.me/vsviasna/731
26. Юля Цімафеева - Наталлі Хершэ
https://t.me/vsviasna/734
27. Анатоль Івашчанка - Андрэю Севяртоку
https://t.me/vsviasna/735
28. Сяргей Абламейка - Аляксандру Вінярскаму, Марку Салонікаву, Данілу Бандаруку, Віктару Барушка.
https://t.me/vsviasna/736
29. Анхела Эспіноса - Аліне Муратавай
https://t.me/vsviasna/739
30.Сяргей Навумчык - Уладзіміру Гундару
https://t.me/vsviasna/740
31. Вальжына Морт - Максіму Знаку
https://t.me/vsviasna/744
32. Вераніка Круглова - Вользе Такарчук
https://t.me/vsviasna/745
33. Валянцін Стэфановіч - Юліі Кашаверавай
https://t.me/vsviasna/746
34. Каця Карпіцкая - Сяргею Волкаву
https://t.me/vsviasna/747
35. Васіль Завадскі - Аляксандру Цялега
https://t.me/vsviasna/751

#паштоўкіадвясноўкі
4.2K views15:41
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 11:42:31
Чатыры года калоніі — у Мінгарсудзе агучылі прысуд палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар

У Мінскім гарадскім судзе 3 снежня вынеслі прысуд палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.

Сёння суддзя Анастасія Папко асудзіла Вольгу да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гэта на год менш, чым прасіла ў суда пракурорка Жанна Баранава.
181 views08:42
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 21:09:33Гістарычны агляд правоў чалавека

Ідэя таго, што людзі валодаюць неад’емнымі правамі, караніцца ў шмат якіх культурах і старажытных традыцыях. Шматлікія прыклады паважаных кіраўнікоў і найважнешых зборнікаў законаў з гісторыі чалавецтва паказваюць нам, што каштоўнасці, увасобленыя ў правах чалавека, не з'яўляюцца ні «заходнім вынаходствам», ні вынаходствам ХХ стагоддзя. Яны сталі адказам на ўсеагульныя патрэбы чалавека і на патрабаванні і пошукі справядлівасці. У кожнай супольнасці людзей былі свае ідэалы і сістэмы забеспячэння справядлівасці, якія захаваліся ў выглядзе традыцый – вусных ці пісьмовых, хоць не ўсе гэтыя традыцыі дажылі да нашых дзён.

Старажытная гісторыя
Збор законаў цара Хамурапі (Ірак, каля 2000 г. да н. э.) быў першым пісьмовым кодэксам законаў, заснаваных гэтым кіраўніком Вавілона. У ім даваўся зарок «кіраваць царствам справядліва, вынішчаць злых і жорсткіх, не дазваляць моцным прыгнятаць слабых, … адукоўваць краіну і спрыяць дабрабыту народа».
• Прыводзяцца словы старажытнаегіпецкага фараона (каля 2000 да н. э.), які даваў указанне сваім падначаленым: «Калі з Верхняга ці Ніжняга Ніла прыязджае просьбіт, зрабіце так, каб усё праходзіла ў адпаведнасці з законам, каб быў выкананы звычай і шанаваліся правы кожнага чалавека».
Хартыя Кіра (Іран, каля 539 г. да н. э.) была складзена царом Персіі Кірам для народа яго краіны. Хартыя прызнавала права народа на свабоду і бяспеку, рэлігійную памяркоўнасць, свабоду перамяшчэння, свабоду ад рабства і некаторыя сацыяльныя і эканамічныя правы.
• У аснове навукі Канфуцыя (каля 500 г. да н. э.) ляжыць канцэпцыя «рэн», галоўная ідэя якой – спачуванне і любоў да іншых людзей. Канфуцый сказаў: «Не жадай іншым таго, чаго не жадаеш сабе». Кітайскі эксперт па канфуцыянстве, доктар Пенг Чан лічыў, што ў аснове ідэі абароны правоў чалавека ляжыць менавіта вучэнне Канфуцыя.
Імам Алі-ібн-аль-Хусейн напачатку VIII стагоддзя н. э. напісаў сваё «Пасланне аб правах». Паводле нашых звестак, гэты ліст з'яўляецца першым дакументальным сведчаннем таго, якімі былі адносіны да правоў чалавека ў тую эпоху, і ён стаў першай спробай не негатыўнага, а пазітыўнага падыходу да канцэпцыі правоў чалавека. У метадалагічным сэнсе ў гэтым Пасланні прыведзены спіс з 50 такіх правоў чалавека, і па сваім духу яны адлюстроўваюць погляды ранняга ісламу.
Хартыя Мандэ (1222 г. н. э.) і Хартыя Курукан Фуга (1236 г. н. э.) сістэматызуюць вусныя формы традыцый краін Заходняй Афрыкі і бароняць такія прынцыпы, як дэцэнтралізацыя, абарона навакольнага асяроддзя, правы чалавека і культурная разнастайнасць.
• Aфрыканскі погляд на свет, які пазначаецца зулускім словам «ubuntu» (чалавечнасць), адлюстроўвае саму сутнасць гуманізму. Гэтае паняцце выдатна падкрэслівае важнасць павагі да ўсіх чальцоў супольнасці, гасціннасці і велікадушнасці. Выраз «чалавек робіцца чалавекам у асяроддзі іншых людзей» найлепш перадае змест слова «ubuntu», і гэта паняцце ў цэлым мае прамое дачыненне да правоў чалавека. Калі мы робімся людзьмі ў чалавечым грамадстве, тады, пазбаўляючы іншых людзей іх права быць чалавекам, мы самі перастаём быць людзьмі. Таму так важна і патрэбна бараніць правы іншых, дараваць і атрымліваць прабачэнне і шанаваць правы іншых людзей.
217 views18:09
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 20:07:20Што характарызуе правы чалавека?

Правы чалавека неад’емныя.
Гэта азначае, што вы не можаце іх страціць, бо яны маюць дачыненне да самага факту чалавечага існавання, яны ўласцівыя ўсім людзям. Пры пэўных акалічнасцях дзеянне некаторых з іх, хоць і не ўсіх, можа быць прыпынена ці абмежавана. Напрыклад, калі нехта прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, ён ці яна могуць быць пазбаўлены волі; ці урад нейкай краіны можа ўвесці надзвычайнае становішча, заявіўшы пра гэта публічна, а потым можа скасаваць некаторыя правы, напрыклад, абмежаваць свабоду перамяшчэння з дапамогай увядзення каменданцкай гадзіны.

Яны непадзельныя, узаемазалежныя і ўзаемазвязаныя. Гэта азначае, што розныя правы чалавека па сутнасці звязаныя паміж сабой і не могуць разглядацца паасобку. Ажыццяўленне аднаго права залежыць ад ажыццяўлення шмат якіх іншых правоў, і няма ніводнага права, якое было б важнейшым за іншыя.

Правы чалавека ўніверсальныя, а гэта значыць, што яны роўна прымянімыя да ўсіх людзей ва ўсім свеце, прычым без абмежаванняў па часе. Кожны мае права карыстацца правамі чалавека, без якіх б там ні было адрозненняў у сілу расавай ці этнічнай прыналежнасці, колеру скуры, полу, сэксуальнай арыентацыі, інваліднасці, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага ці сацыяльнага паходжання, нараджэння, маёмаснага ці іншага стану.
363 views17:07
Адкрыць / каментаваць