Get Mystery Box with random crypto!

Чатыры года калоніі — у Мінгарсудзе агучылі прысуд палітзнявол | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Чатыры года калоніі — у Мінгарсудзе агучылі прысуд палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар

У Мінскім гарадскім судзе 3 снежня вынеслі прысуд палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.

Сёння суддзя Анастасія Папко асудзіла Вольгу да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гэта на год менш, чым прасіла ў суда пракурорка Жанна Баранава.