Get Mystery Box with random crypto!

​Сёння Міжнародны дзень валанцёраў! Штогод 5 снежня ў свеце а | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Сёння Міжнародны дзень валанцёраў!

Штогод 5 снежня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця (International Volunteer Day for Economic and Social Development). Іншая назва свята - Дзень валанцёраў.

Традыцыя святкавання бярэ пачатак з 1985 года. Менавіта тады Генеральная Асамблея ААН выступіла з прапановай да ўрадаў краін штогод адзначаць гэты дзень, каб даць магчымасць добраахвотнікам і розным арганізацыям адсвяткаваць сваю працу, падзяліцца сваімі каштоўнасцямі і распавесці пра сябе на ўзроўні супольнасцяў, няўрадавых арганізацый, арганізацый сістэмы ААН, урада і прыватнага сектара. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заклікала дзяржавы інфармаваць аб важнасці валанцёрскай працы, тым самым заахвочваючы людзей ва ўсіх сферах дзейнасці прапаноўваць свае паслугі ў якасці добраахвотнікаў, як на радзіме, так і за мяжой.

Ва Усеагульнай Дэкларацыі Добраахвоцтва, прынятай на XVI Сусветнай Канферэнцыі Міжнароднай Асацыяцыі Добраахвотніцкіх намаганняў у Амстэрдаме (2001), добраахвотнасць названа фундаментам грамадзянскай супольнасці. Яно ўвасабляе ў жыццё імкненні да дасягнення міру, свабоды, бяспекі, справядлівасці і рэалізацыі магчымасцяў для ўсіх людзей.

Віншуем усіх валанцёраў са святам і дзякуем кожнаму, хто падтрымлівае валанцёрскі рух!