Get Mystery Box with random crypto!

​5 відаў актывізму. Распычанаем серыю артыкулаў, у якім расп | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

5 відаў актывізму.

Распычанаем серыю артыкулаў, у якім распавядзем, якім чынам актывісты могуць дасягаць сваіх мэтаў. Дзякуючы дзеянням актывістаў у грамадстве адбываюцца станоўчыя змены. Па ўсім свеце яны працуюць над такімі праблемамі, як расавая несправядлівасць, гендэрная дыскрымінацыя, а таксама над многімі іншымі сацыяльнымі рашэннямі. Актывісты лабіруюць урады сваіх краін, заклікаюць да карпаратыўнай адказнасці, праводзяць кампаніі за роўнасць. Канцэпцыі і мэты могуць адрознівацца, але ўсе актывісты імкнуцца палепшыць свет. Для дасягнення мэт актывісты выкарыстоўваюць мноства стратэгій. Сёння распавядзем вам пра дэманстрацыі і акцыі пратэсту.

Дэманстрацыі і акцыі пратэсту

Дэманстрацыі, магчыма, – найбольш вядомы від актывізму. Падчас дэманстрацыі ці акцыі пратэсту людзі, з'яднаныя агульнай мэтай, збіраюцца разам. Яны могуць прайсці маршам па пэўным маршруце, сядзець у пэўным месцы, каб прыцягнуць увагу да праблемы, ці праводзіць пікеты ў гонар пэўных людзей. Час і месца часцяком вельмі важныя. Многія дэманстрацыі ладзяць на гадавіну важных падзей: дзень народзінаў/смерці важнага для руху чалавека ці ахвяры несправядлівасці. Арганізатары дэманстрацый часта абіраюць месца не выпадкова: напрыклад, сабрацца каля Капітолія з пратэстам супраць заканадаўчага акта.

Права на мірны сход, замацаванае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека, вельмі важнае. Артыкулы 19 і 20 бароняць права на правядзенне сходаў у агульнадаступных месцах і права на выказванне, прасоўванне і абарону меркаванняў, якія часта аб’ядноўваюць у права на выражэнне пратэсту. Гэта права таксама бароніцца ў нацыянальных канстытуцыях (напр., ЗША). Правядзенне дэманстрацый і акцый пратэсту часта ўскладняецца наяўнасцю праваахоўных органаў і пратэстоўцамі, якія займаюць іншую пазіцыю. Актывісты павінны быць гатовымі да супраціву і ўмець забяспечыць бяспеку ўсіх актывістаў.