Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2021-11-01 21:10:18Барбара Гузарэвіч (ZRABI) далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Таццяне Якельчык, якая сёння адзначае сваё 20-годдзе.

"Вітаю, Таццяна!
Маё імя - Барбара, і я вельмі шчаслівая, калі ты трымаеш гэты ліст у сваіх руках!
Па-першае, хачу павіншаваць цябе з Народзінамі! Ты смелы і вельмі моцны чалавек, Таццяна. Думаю, пасля такога досьведу, які ты атрымала, ты, як ніхто, добра ўсведамляешь каштоўнасць жыцця і каштоўнасць часу.
Віншую цябе і абдымаю! Мысленна прымі ад мяне вялікі-вялікі салодкі і самы смачны торт ва ўсім свеце і вялізны букет свежых рознакаляровых кветак

Прыемна, што ў нас адна альма-матэр. Мяркую, у будучыні ты хочаш працаваць у айці, упэўнена, ты хутка станеш выдатным спецыялістам: сёння ж нават не трэба скончваць універсітэт для гэтага:)
Я скончыла БДУ ў 2018, факультэт бізнесу, спецыяльнасць - лагістык-эканаміст.
Шмат прыемных успамінаў маю пра студэнтства, універ падарыў мне добрыя знаёмства. Трэба разумець, канешне, што акрамя ўселякіх не самых прыемных людзей і выкладчыкаў, мы таксама заўсёды будзем часткай нашага ўніверсітэта.

Калі я паступала, такіх прадметаў, як гісторыя Беларусі і белмова для мяне наогул не існавала. Ставілася да іх скептычна і не разумела, навошта яны ёсць у праграме, бо з дзяцінства ніколі не чула беларускай мовы ў штодзённасці, а вывучаць гісторыю па кнігах і праграме, якія прадстаўлены ў школе - страчваць час.
На першым курсе я ўпершыню сустрэла беларускамоўнага чалавека - гэта быў выкладчык па гісторыі Беларусі. Праз гэтую сустрэчу адбыўся разрыў шаблону, бо ён быў маладым прыгожым мужчынам у выдатнай фізічнай форме, а не дзедам з палкай у пінжаку. Карацей, у 2013 годзе ў асяроддзі маёй групы гэта выглядала як cringe.
Я разумела, што ім кіруе яго ідэалогія, але мне гэта падавалася максімальна не актуальным.

Але зараз, як бачыш, у 2021 годзе пішу табе гэты ліст на беларускай на адрас не самага прыемнага месца ў Беларусі.
Сама цяпер знаходжуся ў Варшаве, гляджу на палякаў і вельмі зайздрошчу: як гэта, размаўляць з дзяцінства на роднай мове, шанаваць і ганарыцца сваёй спадчынай? Пішу табе і слёзы падбіраю, бо вельмі сорамна за нас, што менавіта праз сваё невуцтва (рус. невежество) мы дапускаем усё, што адбываецца, дапускаем несвабоду.

Спадзяюся атрымаць твой адказ. Моцна абдымаю, Таня ".

Вы таксама можаце павіншаваць Таццяну Андрэеўну Якельчык з днём народзінаў:
ПК №4, 246035, г.Гомель, вул.Антошкіна, 3.


Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
232 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 17:14:11Што можна пакласці ў медыцынскую перадачу?

Неабходныя лекі па рэцэпту ў медыцынскіх перадачах для зняволеных прымаюцца толькі з дазволу лекара, калі ёсць выпіска з медыцынскай карткі. Калі гэтага няма ў сваякоў, то зняволенаму неабходна звярнуцца да мясцовага лекара, і ён выпіша рэцэпт. Гэты рэцэпт вязню трэба выслаць поштай да сваякоў. Зняволенаму можна перадаваць безрэцэптурныя вітаміны і лекі (акрамя БАДаў).

У некаторых СІЗА, у прыватнасці ў Следчай турме № 8 г. Жодзіна, амаль няма лекаў ад прастуды, таму варта перадаваць безрэцэптурныя лекі ў медыцынскай перадачы: гарачкапаніжальныя, супрацьвірусныя, анальгетыкі, супакаяльныя, вітаміны і магній В6. Спрэй для носа могуць не ўзяць, таму лепш перадаваць лекі ў кроплях.
Кусачкі для пазногцяў амаль не прымаюць, за рэдкімі выключэннямі. Можна паспрабаваць перадаць мяккую пілачку. Былыя зняволеныя кажуць, што наогул не бачылі кусачкаў у СІЗА. Але ўсім падследным выдаюць нажніцы са складу па просьбе ў дзяжурнага.

*У некаторых СІЗА зняволены павінен зацвердзіць лекі ў лекара, даслаць спіс з пячаткай сваякам і толькі потым можа атрымаць лекі ў перадачы згодна гэтаму спісу. Бываюць выпадкі, калі лекі ўвогуле адмаўляюцца прымаць.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"
216 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 19:15:39 ​Актор Свабоднага тэатра Аляксей Сапрыкін далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Алесю Мінаву.

"Алесь, здароў! Гэта Аляксей Сапрыкін.

Вельмі доўга не наважваўся напісаць табе ліст, зьбіраўся з думкамі, настройваўся. Узгадваў летнік, розныя імпрэзы, наш сьмешны кліп з русалкамі ды той цудоўны час.
Але, у рэшце рэшт, вырашыўся. Ды яшчэ ў такі знакавы дзень.
Сёньня 29 кастрычніка 2021. Чорная дата для Беларусі і асабліва нашай літаратуры. Табе, як цудоўнаму паэту, гэта вядома й так, і я ўпэўнены, што твае сукамернікі таксама цяпер ведаюць пра гэтую чорную дату ў беларускай гісторыі.
Але што я пра кепскае. Спадзяюся, што ты працягваеш пісаць вершы. Спадзяюся, што твае сукамернікі іх слухаюць. Ды й ня толькі яны. На волю твае вершы таксама даходзяць і маюць свайго слухача.
Ведаеш, Алесю, было б добра, каб ты выйшаў на волю (спадзяюся, што гэта адбудзецца неўзабаве). Канечне ж у цябе ўжо будзе гатовы зборнік турэмных вершаў. А яшчэ, было б файна, каб разам з табой выйшла колькі новых паэтаў зь ліку тваіх сукамернікаў, якія, дзякуючы твайму прыкладу, таксама пачалі менавіта такім чынам пераасэнсоўваць новы для сябе досьвед.
І галоўнае, не ўпадай у роспач, як бы цяжка не было. Ведаеш, у гэтыя моманты, калі я сядзеў у Баранавічах, я лавіў сябе на думцы, што я тут ненадоўга, а яны — назаўжды. Гэта іх выбар. Ну і канечне ёсьць цудоўны выраз: «кто печалится, тот долго чалится».

Трымайся, даражэнькі. Перадавай абавязкова ўсім сумленным людзям, якія апынуліся побач з табой у гэты час прывітаньні. Пра ўсіх ведаюць і памятаюць у сьвеце, як бы каму не хацелася б каб было наадварот.

Абдымаю
Аляксей
29.10.2021"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Алесю Васільевічу Мінаву:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
147 views16:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 19:02:59
30 кастрычніка адзначаецца Дзень палітвязня ў СССР

«Вясна» прапануе ўспомніць, што гэта за дзень і як ён паўстаў – разам з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра «Мемарыял» і гісторыка-асветніцкага таварыства «Міжнародны Мемарыял».

«Пасля скону Савецкага Саюза ў нейкі момант здавалася, што тэма палітвязняў — гэта тэма гісторыі. Аднак праз 5-10 гадоў сітуацыя змянілася. І па-ранейшаму аўтарытарныя рэжымы лічаць людзей, якія рэалізуюць свае правы і свабоды або крытыкуюць уладу – людзьмі, якія павінны быць далей і пажадана за калючым дротам. І на жаль, і ў вас [у Беларусі – заўв.рэд. ] і ў нас [у Расіі – заўв.рэд.] тэндэнцыя [ідзе] толькі да нарастання рэпрэсіўнага заканадаўства, і да колькасці пераследуемых па палітычных матывах»

Падрабязнасці bit.ly/316ENO4
95 views16:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 11:07:10 ​Былы спартовец Сяргей Далідовіч далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Аляксандру Івуліну.

"Прывітанне сябар Александр! (калі шчытаешь мяне такім - буду ганарыцца, бо сустракаліся с табой толькі 1 раз) Вырашаў напісаць па-беларуску (без карыстання пераводчыкам). Як адтрымаецца-пабачым! Можа смешна. Пасля сустрэчы нашай больш за год прайшоў. Сказаць, што ён праляцеў як імгненне — наадварот! Як целый век. У мяне ўсе добра. З працы сыйшоў. Увесь час удзеляю сям’е. Транярую сярэднюю дачку так сама, бо ёсць вялікі патэнцыал у яе. Старшая дачка скончыла са спортам і з’ехала (але абяцала вярнуцца). А вось с самай малодшай больш за ўсіх праважу часу, калі не ў садзіке.

На следуюшчым тыдні паеду на нашу спадчыну — Воршу. І калі даш дазвол пазнаеміцца з тваімі бацькамі — сустракаюсь з імі. Так сама хачу прыбрацца на магілках сваякоў і пасяціць яшчэ некалькі месцаў. Карацей- жыцце ідзе і нікога не чакае. І мы кіраўнікі сваяго лёса! Ведаю сыграем у Воршы на цэнтральным стадыёне с табой у адной камандзе! С прыветам Сяргей!"

*Публікуем аўтарскі тэкст без выпраўленняў

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Аляксандру Мікалаевічу Івуліну:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
3.8K views08:07
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 19:38:40
Як даўно Вы пачалі сачыць да дзейнасцю валанцёрскай службы ПЦ "Вясна" ў сац.сетках?
Anonymous Poll
25%
Да 2020 года
64%
З 2020 года
12%
З 2021 года
165 voters261 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 13:39:13Як перадаць вітамінную/карантынную перадачу?

Вітамінныя/карантынныя перадачы дазволены і тым, чый прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, і тым, хто паехаў адбываць пакаранне ў калонію. Кожны месяц (адзін раз у 30 каляндарных дзён) зняволеным, акрамя прадуктовай перадачы ў СІЗА і рэжымнай у калоніі, дазволена дадатковая садавіна-гароднінная перадача да 10 кг, якая не ўлічваецца ў агульную вагу.

У такую перадачу можна пакласці толькі апельсіны, лімоны, яблыкі, цыбулю і часнык.

Дадаткова і толькі ў СІЗА можна дасылаць яшчэ адну 10-кілаграмовую вітамінную перадачу па пошце, але толькі для тых, хто не быў асуджаны.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"
726 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2021-10-24 20:49:54Банкеты, жабкі, сутэнёры, комікі… Па старонках 60-гадовай гісторыі «Міжнароднай амністыі».

Шосты дзясятак размяняла адна з найбольш аўтарытэтных міжнародных праваабарончых арганізацый — «Міжнародная амністыя» (АІ). Некаторыя фрагменты гісторыі вельмі паважнай і саліднай структуры дастаткова незвычайныя.

З улікам аўтарытэту і маштабу руху «Міжнародная амністыя», цяпер цяжка ўявіць, што ўсё пачыналася з банальнага застолля. Той «сабантуй» адбыўся ў Партугаліі ў 1961 годзе і закончыўся выклікам паліцыі, пасля таго, як двое прысутных за сталом студэнтаў прапанавалі выпіць «за свабоду». Паколькі на той час краінай кіраваў дыктатар Антоніа Салазар, такі тост палічылі экстрэмізмам. Хутка аматараў свабоды арыштавалі і прысудзілі да сямі гадоў турмы.

Рэакцыя дыктатара выглядала настолькі неадэкватнай, што гісторыя трапіла ў сусветную прэсу. Прачытаўшы яе, лонданскі адвакат Пітэр Бененсон задумаўся над лёсам людзей, якіх пераследуюць выключна па прычыне іх перакананняў. У выніку ён вырашыў стварыць арганізацыю, якая мелася дапамагаць асобам, якіх ён сам назваў «вязнямі сумлення».

За правы палітвязняў трэба змагацца
Зварот да стварэння такой арганізацыі пад назвай «Забытыя вязні» апублікавала лонданская газета Observer. Цікава, што дагрукацца да грамадскасці Пітэр вырашыў пераказам старой байкі пра дзвюх жабак, якія трапляюць у збан з вяршкамі. Першая, як памятаеце, здаецца і тоне. Другая працягвае працаваць лапкамі, пакуль у выніку вяршкі не пераўтвараюцца ў шматок масла, што дазваляе ёй вызваліцца. Метафара з жабкамі так спадабалася аўдыторыі, што хутка вакол аўтара склалася невялікая група прыхільнікаў ідэі — за правы палітвязняў трэба змагацца нават калі тая барацьба выглядае бесперспектыўна.

«Краты»
Паколькі на двары была халодная вайна, ініцыятывай Бенесона таксама хутка зацікавілася і брытанская разведка, якая дасылала сваіх людзей у секцыі «Амністыі». Кіраўніцтва арганізацыі ў сваю чаргу намагалася захаваць рэпутацыю «Амністыі» як незалежнай ад геапалітычных цэнтраў арганізацыі. Выкрыць «кратоў» дапамог выпадак. У 1966 году яны заблакавалі рапарт «Амністыі» пра зверствы брытанскіх жаўнераў у Адэне і адразу былі пазбаўлены сяброўства.

Пашырэнне дзейнасці
З павелічэннем колькасці сяброў руху пашырыўся дыяпазон яго дзейнасці. Сябры АІ не толькі дасылаюць лісты з просьбай вызваліць дысідэнтаў. Пачынаючы з 1970-х гадоў арганізацыя падтрымлівае сем'і зняволеных, адпраўляе назіральнікаў на судовыя працэсы і нават дапамагае ў пошуку прытулку ці працы экс-зняволеным. Адначасова арганізацыя таксама вырашыла дамагацца «справядлівай судовай працэдуры для кожнага дысідэнта». Гэта значыць, што кожнаму падсуднаму па палітычных справах маюць быць гарантаваныя наступныя рэчы: права на публічнае судовае слуханне, права быць пачутым, права на адваката, права на тлумачэнне сваіх учынкаў.

Фінансаванне
Кожная дзейнасць патрабуе фінансаў. У 1970-я «Амністыі» арыгінальна вырашала гэтае пытанне. Ёй дапамаглі... комікі. У 1976 годзе брытанскі аддзел «Амністыі» пачаў серыю канцэртаў з удзелам самых вядомых гумарыстаў Альбіёну. Сярод іх былі таксама сябры славутай групы Monty Python. А вось у нашы дні была знойдзена яшчэ адна незвычайная крыніца фінансавання. Сярод старых брытанцаў узнікла мода ў сваім завяшчанні перадаваць частку спадчыны праваабаронцам. Акрамя таго ў 1990-я «Амністыя» стала настолькі папулярнай, што праваабаронцы наладзілі продаж сувенірнай прадукцыі са сваім брэндам.

Чытаць больш на сайце "Новага Часу"
335 views17:49
Адкрыць / каментаваць
2021-10-24 16:55:39 ​Журналіст Валера Руселік далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Ігару Бузуку.

"Ігару, вітаю. Мяне завуць Валера Руселік, я таксама гарадзенец. Зараз вымушана знаходжуся за мяжою, ня маючы магчымасьці прыехаць дадому, абняць маму, блізкіх, сяброў, паблукаць па нёманскім беразе ды гарадзенскімі вулкамі.

Калі цемра адыдзе (а рана ці позна яна абавязкова адыдзе), буду рады сустрэцца з табою ў нашай роднай Горадні, каб паціснуць табе руку - моцнаму, свабоднаму, няскоранаму гарадзенцу. А да таго часу трымайся, калі ласка. Трымайся, бо наперадзе - усё жыцьцё. І яшчэ столькі ўсяго трэба пасьпець зрабіць.

Дарэчы, чуў нядаўна, што Сямашка хоча з турмы зрабіць гатэль ці нешта падобнае. Ну, думаю, што калі ўсё зьменіцца, то хоць манаполія Сямашкі й наўрад ці застанецца, але прынамсі турэмны мур мы дакладна зьнясем. Як па мне, то лепш у былой ужо турме не гатэль зрабіць, а ўнівэрсытэт: будзе вельмі сымбалічна, што ў самым сэрцы вольнай Горадні знойдзецца месца розуму й вальнадумству.

Спадзяюся, што мой ліст да цябе нейкім цудам усё-ткі дойдзе. Калі ж на гэтым цуды ня скончацца, то буду рады ліставацца з табою й надалей.

Сілаў і трываласьці!

З павагаю,
Валера Руселік

14 кастрычніка 2021 г.".

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Ігару Бузуку:
Турма 1, 230023, г.Гродна, вул.Кірава,1.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
344 views13:55
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 21:25:58Спіс таго, што можна перадаваць у перадачах:

• зефір, цукеркі, мармелад, пасціла, халва, шакалад;
• бульба хуткага прыгатавання, макароны хуткага прыгатавання, суп хуткага прыгатавання, цукар рафінаваны, шматкі (грачаныя, аўсяныя);
• вяленае мяса, каўбаса (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёная рыба, сыр;
• канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, файлы, сшыткі;
• кава любая, чай ліставы;
• цыбуля рэпчатая, свежая зеляніна, часнык, агуркі, памідоры, перац;
• алей сланечнікавы;
• арэхі, курага, фінікі, цукаты;
• печыва, сухары;
• цыгарэты, запалкі;
• туалетная папера;
• садавіна: апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны (у розных СІЗА спіс розны - трэба ўдакладняць);
• грэбень для валасоў;
• бялізна;
• насоўкі, панчохі;
• туалетнае і гаспадарчае мыла, вадкае мыла ці шампуні (толькі ў празрыстых бутэльках), зубная шчотка, зубная паста, пластмасавыя футляры для мыла і зубной шчоткі, грэбень, грабянец);
• спецыяльныя сродкі гігіены для жанчын (гігіенічныя пракладкі і тампоны);
• кішэннае люстэрка (пры адсутнасці люстэрка ў камеры);
• касметыка па доглядзе (крэм і дэзадарант прымаюць толькі ў пластыкавых цюбіках, цвёрды дэзадарант забаронены);
• каляровыя алоўкі, фламастэры, шарыкавыя асадкі (чырвоныя забароненыя);
• кіпяцільнік (маламагутны, да 500 Вт);
• гумовыя сланцы (не в'етнамкі);
• электрабрытва або аднаразовыя пластыкавыя станкі (для жанчын таксама).

А што нельга перадаваць?

• чарнасліў, разынкі, сланечнікавыя семечкі;
• казінакі;
• шматразовыя станкі для галення;
• бяспечныя нажніцы;
• шалік;
• вільготныя сурвэткі, ватныя палачкі;
• акварэль;
• запальнічку;
• зёлкі;
• пластыкавы посуд;
• памэла і грэйпфруты;
• пекінскую капусту;
• соль;
• кнігі, часопісы, крыжаванкі, сканворды.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"
194 views18:25
Адкрыць / каментаваць