Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-03-10 20:54:46Сябры, нагадваем вам пра наш @viasna_bot. Калі вы ўжо ўсталявалі наш дадатак, то парэкамендуйце, калі ласка, зрабіць тое ж самае ўсіх родных і блізкіх. Беражыце сябе!

Чым можа дапамагчы бот?

• Аператыўна паведаміць аб затрыманні вашым блізкім і валанцёрам.
• Перадаць інфармацыю аб затрыманні іншага чалавека.
• Падрыхтавацца да суду.
• Атрымаць дапамогу ў афармленні скаргаў.
• Звярнуцца па дапамогу адваката.

Для каго?

Для тых, хто збіраецца на мітынг, акцыю ці іншае падзею, звязаную з мірным выказваннем сваёй грамадзянскай пазіцыі.
Для тых, хто асцерагаецца незаконнага затрымання або затрымання сваіх блізкіх.
Для тых, хто стаў сведкам незаконнага затрымання іншага чалавека.
Для тых, каму пасля незаконнага затрымання прад'явілі абвінавачванне.

Важна! Для таго, каб скарыстацца ботам, трэба запоўніць свае асабістыя дадзеныя загадзя!
1. Запусціць @viasna_bot.
2. Запоўніць свае дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку. Пры жаданні можна дадаць кантакты родных і блізкіх.
3. Стварыць ярлык для бота на галоўным экране, каб мець хуткі доступ пры затрыманні.
4. Падзяліцца гэтай інструкцыяй з як мага большай колькасцю людзей.
5. Пры затрыманні - націснуць на SOS-кнопку і ўся інфармацыя пра вас маментальна будзе ў валанцёраў.
541 views17:54
Адкрыць / каментаваць
2022-03-03 13:21:00 Вітаем, сябры і сяброўкі!

У сувязі з крымінальнай адказнасцю 193.1 (забарона на дзейнасць ад ліца незарэгістраванай арганізацыі) мы не прымаем новыя заявкі на валанцёрства.

АЛЕ вы можаце дапамагчы абараняць правы чалавека як грамадзяне і грамадзянкі!

Што для гэтага патрэбна?
Прыйсці ў любы суд
Патрапіць на судовыя паседжанні па адміністрацыйным «палітычным» справам
ч.1 ст. 24.23, ч.3 ст. 24.23
ст. 19.11, ч.2 ст. 19.11
ст. 19.1, ст. 24.3 (час ад часа гэта не «палітычныя» артыкулы)
Зрабіць аудыё-фіксацыю суда на дыктафон, ці зрабіць нататкі з суда
Адправіць нататкі сюды @viasnahelp

Што трэба ведаць?
Суды працуюць з 9 да 18
Вы маеце права прысутнічаць на любым адкрытым паседжанні
6.5K viewsedited  10:21
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 18:06:14
Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
285 views15:06
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 11:45:54
Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
262 views08:45
Адкрыць / каментаваць
2022-02-26 21:40:37
​Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) праз пошту пад следствам у СІЗА.

1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут https://prisoners.spring96.org/ альбо тут https://dissidentby.com/
2. Прыйсці ў любое аддзяленне "Белпошты" і папрасіць бланк для "грашовага пераводу па РБ".
3. Запоўніць ў ім радкі: адрас зняволенага(-ай), яго / яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. Камісія складае 3% ад агульнай сумы, але не менш за 1 рубель.
*Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены(-ая) атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы, якая адбываецца раз на 2 тыдні.
**Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку падследнага(-ай) у ізалятары і якую можна выкарыстаць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Пры выхадзе з СІЗА грошы з рахунку можна зняць.
339 viewsedited  18:40
Адкрыць / каментаваць
2022-02-23 19:36:03
Апошні артыкул з серыі 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

5. Вяршэнства закону


Вяршэнства закону - апошні з маральных прынцыпаў правоў чалавека. Гэта прынцып кіравання, прыняты ў сістэме ААН, які прадугледжвае адказнасць урадаў, установаў і людзей за выкананне законаў аб правах чалавека. Пры любым парушэнні правоў чалавека парушальнік павінен быць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў вобласці правоў чалавека. Вяршэнства закону - гэта асноватворны прынцып, паколькі ён пераўтварае ўсеагульныя правы з ідэі ў рэчаіснасць. Гэта асноўны механізм забеспячэння правоў. Роўнасць, справядлівасць, удзел і празрыстасць - усё гэта важна ў працэсе законатворчасці і правапрымянення.

Вяршэнства закону неабходна для ўсеагульнага міру, бяспекі, эканамічнага развіцця і сацыяльнага прагрэсу. Без законаў немагчыма адсочваць парушэнні правоў чалавека або забяспечваць доступ кожнага да такіх правоў, як права на адукацыю, ахову здароўя і г.д.
198 viewsedited  16:36
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 19:28:46
Працягваем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

4. Узаемазалежнасць


Правы чалавека ўзаемазалежныя і ўзаемазвязаныя. Гэта азначае, што мы не можам выбіраць, якія правы чалавека важныя, а якія не. Усе яны неабходныя для таго, каб людзі дасягалі поспеху і жылі ў міры і бяспецы.

Напрыклад, права на свабоду ад дыскрымінацыі ўплывае на доступ да адукацыі і аховы здароўя. Права на адукацыю і інфармацыю ўплывае на права прымаць удзел у кіраванні дзяржавай. Калі парушаецца адно права чалавека, спрацоўвае эфект "даміно" і пад пагрозай аказваюцца і іншыя правы. Тым, хто адказвае за абарону і падтрымку правоў чалавека, вельмі важна асэнсоўваць іх узаемасувязь. Урад не павінен ігнараваць парушэнні, спасылаючыся, што па іх меркаванні, адны правы не так важныя ў параўнанні з іншымі.
262 viewsedited  16:28
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 21:36:04
Наступны артыкул з серыі 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Удзел


Магчымасць удзельнічаць у працэсах і рашэннях, якія ўплываюць на дабрабыт і жыццё чалавека, - трэці маральны прынцып правоў чалавека.
Пад ім разумеюць палітычную і грамадскую актыўнасць, якая забяспечвае аптымальныя ўмовы для дэмакратычнай сістэмы кіравання, садзейнічае эканамічнаму развіццю, сацыяльнай інтэграцыі і іншым дабротам.

Правы чалавека не могуць быць рэалізаваныя, калі ўдзел даступны толькі нямногім выбраным. Тое, што здаецца добрай палітыкай для адной групы, можа прычыніць шкоду іншай. Калі ўдзельнічаюць усе, праблемы не замоўчваюцца, а вырашаюцца, і гэта дапамагае змагацца з несправядлівасцю. Удзел звязаны з іншымі правамі, уключаючы свабоду слова, права на сходы і права на інфармацыю.
82 viewsedited  18:36
Адкрыць / каментаваць
2022-02-13 21:32:40
Працягваем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Роўнасць


Роўнасць - адзін з важнейшых прынцыпаў дзеяння ўсіх правоў чалавека і іх асноўная ўмова. Роўнасць неаддзельная ад канцэпцыі правоў. Прэамбула УДПЧ пачынаецца са словаў: "Прымаючы да ўвагі, што прызнанне годнасці, уласцівая ўсім членам чалавечай сям'і, і роўных [выдзелена намі] і неад'емных правоў іх з'яўляецца асновай свабоды, справядлівасці і ўсеагульнага міру". Роўнасць азначае недапушчальнасць дыскрымінацыі. Ні адзін чалавек не павінен карыстацца перавагай перад іншымі (або знаходзіцца ў неспрыяльным становішчы) праз сваю расу, этнічную прыналежнасць, колер скуры, пол, узрост, мову, рэлігію, сэксуальную арыентацыю, нацыянальнасць або любую іншую прыкмету. Пакуль існуе дыскрымінацыя, правы чалавека парушаюцца.
108 viewsedited  18:32
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 21:52:24
Сёння пачынаем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Універсальны характар

Бадай, самае галоўнае, чаго атрымалася дасягнуць у выніку стварэння УДПЧ, - гэта універсальны характар правоў чалавека. Універсальнасць азначае, што правы чалавека прымяняюцца паўсюдна да кожнага чалавека, незалежна ад краіны яго пражывання, культуры і становішча. Дзякуючы УДПЧ усеагульныя правы чалавека сталі агульнапрынятай нормай, аднак іх універсальны характар не з'яўляецца новай канцэпцыяй. На працягу тысячагоддзяў філосафы, рэлігійныя дзеячы і многія іншыя верылі ў неад'емную годнасць кожнага чалавека. Яны нярэдка казалі пра "натуральныя правы". Меркаванне пра тое, якіх менавіта правоў заслугоўваюць людзі ў сілу прысутнай ім годнасці, змянялася з цягам часу, і ў рэшце рэшт знайшло сваё адлюстраванне ў УДПЧ.
158 viewsedited  18:52
Адкрыць / каментаваць