Get Mystery Box with random crypto!

Наступны артыкул з серыі 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкл | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Наступны артыкул з серыі 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Удзел


Магчымасць удзельнічаць у працэсах і рашэннях, якія ўплываюць на дабрабыт і жыццё чалавека, - трэці маральны прынцып правоў чалавека.
Пад ім разумеюць палітычную і грамадскую актыўнасць, якая забяспечвае аптымальныя ўмовы для дэмакратычнай сістэмы кіравання, садзейнічае эканамічнаму развіццю, сацыяльнай інтэграцыі і іншым дабротам.

Правы чалавека не могуць быць рэалізаваныя, калі ўдзел даступны толькі нямногім выбраным. Тое, што здаецца добрай палітыкай для адной групы, можа прычыніць шкоду іншай. Калі ўдзельнічаюць усе, праблемы не замоўчваюцца, а вырашаюцца, і гэта дапамагае змагацца з несправядлівасцю. Удзел звязаны з іншымі правамі, уключаючы свабоду слова, права на сходы і права на інфармацыю.