Get Mystery Box with random crypto!

Працягваем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульна | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Працягваем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

4. Узаемазалежнасць


Правы чалавека ўзаемазалежныя і ўзаемазвязаныя. Гэта азначае, што мы не можам выбіраць, якія правы чалавека важныя, а якія не. Усе яны неабходныя для таго, каб людзі дасягалі поспеху і жылі ў міры і бяспецы.

Напрыклад, права на свабоду ад дыскрымінацыі ўплывае на доступ да адукацыі і аховы здароўя. Права на адукацыю і інфармацыю ўплывае на права прымаць удзел у кіраванні дзяржавай. Калі парушаецца адно права чалавека, спрацоўвае эфект "даміно" і пад пагрозай аказваюцца і іншыя правы. Тым, хто адказвае за абарону і падтрымку правоў чалавека, вельмі важна асэнсоўваць іх узаемасувязь. Урад не павінен ігнараваць парушэнні, спасылаючыся, што па іх меркаванні, адны правы не так важныя ў параўнанні з іншымі.