Get Mystery Box with random crypto!

Працягваем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульна | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Працягваем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Роўнасць


Роўнасць - адзін з важнейшых прынцыпаў дзеяння ўсіх правоў чалавека і іх асноўная ўмова. Роўнасць неаддзельная ад канцэпцыі правоў. Прэамбула УДПЧ пачынаецца са словаў: "Прымаючы да ўвагі, што прызнанне годнасці, уласцівая ўсім членам чалавечай сям'і, і роўных [выдзелена намі] і неад'емных правоў іх з'яўляецца асновай свабоды, справядлівасці і ўсеагульнага міру". Роўнасць азначае недапушчальнасць дыскрымінацыі. Ні адзін чалавек не павінен карыстацца перавагай перад іншымі (або знаходзіцца ў неспрыяльным становішчы) праз сваю расу, этнічную прыналежнасць, колер скуры, пол, узрост, мову, рэлігію, сэксуальную арыентацыю, нацыянальнасць або любую іншую прыкмету. Пакуль існуе дыскрымінацыя, правы чалавека парушаюцца.