Get Mystery Box with random crypto!

Сёння пачынаем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагу | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Сёння пачынаем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Універсальны характар

Бадай, самае галоўнае, чаго атрымалася дасягнуць у выніку стварэння УДПЧ, - гэта універсальны характар правоў чалавека. Універсальнасць азначае, што правы чалавека прымяняюцца паўсюдна да кожнага чалавека, незалежна ад краіны яго пражывання, культуры і становішча. Дзякуючы УДПЧ усеагульныя правы чалавека сталі агульнапрынятай нормай, аднак іх універсальны характар не з'яўляецца новай канцэпцыяй. На працягу тысячагоддзяў філосафы, рэлігійныя дзеячы і многія іншыя верылі ў неад'емную годнасць кожнага чалавека. Яны нярэдка казалі пра "натуральныя правы". Меркаванне пра тое, якіх менавіта правоў заслугоўваюць людзі ў сілу прысутнай ім годнасці, змянялася з цягам часу, і ў рэшце рэшт знайшло сваё адлюстраванне ў УДПЧ.