Get Mystery Box with random crypto!

​Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

​Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) праз пошту пад следствам у СІЗА.

1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут https://prisoners.spring96.org/ альбо тут https://dissidentby.com/
2. Прыйсці ў любое аддзяленне "Белпошты" і папрасіць бланк для "грашовага пераводу па РБ".
3. Запоўніць ў ім радкі: адрас зняволенага(-ай), яго / яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. Камісія складае 3% ад агульнай сумы, але не менш за 1 рубель.
*Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены(-ая) атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы, якая адбываецца раз на 2 тыдні.
**Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку падследнага(-ай) у ізалятары і якую можна выкарыстаць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Пры выхадзе з СІЗА грошы з рахунку можна зняць.