Get Mystery Box with random crypto!

​Працягваем серыю артыкулаў пра 5 відаў актывізму. Забастоўкі. | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Працягваем серыю артыкулаў пра 5 відаў актывізму. Забастоўкі.

Калі работнікі сутыкаюцца з несправядлівымі ці небяспечнымі ўмовамі працы, нізкай заработнай платай ці іншымі праблемамі, яны могуць адмовіцца ад працы, калі перамовы не атрымліваецца правесці ці яны сканчваюцца няўдачай. Забастоўкі былі характэрнымі для прамысловай рэвалюцыі, бо было мала сродкаў абароны працы, а кампаніі залежалі ад масавай працоўнай сілы. Многія краіны абвясцілі збастоўкі незаконнымі, каб утрымаць работнікаў ад удзелу ў іх. Хоць забастоўкі больш за ўсё асацыююцца з бізнесам, яны таксама выкарыстоўваюцца для аказання ціску на ўрады дзеля змены пэўнай палітыкі.

У 1975 годзе 90% жанчын у Ісландыі абвясцілі забастоўку ў знак пратэсту супраць гендэрнага разрыву ў аплаце працы. Сярод іх былі жанчыны, якія працуюць у офісах, і мамы, якія сядзяць дома. Фабрыкі, банкі, школы і дзіцячыя садкі былі змушаныя закрыцца, а мужчыны засталіся выконваць працу. На наступны год парламент прыняў закон, які забяспечвае роўную аплату працы. Пяць гадоў апасля Ісландыя выбрала першага ў свеце дэмакратычна абранага прэзідэнта-жанчыну.