Get Mystery Box with random crypto!

​Што рабіць, калі чалавек знаходзіцца ў карцары? У перыяд утр | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Што рабіць, калі чалавек знаходзіцца ў карцары?

У перыяд утрымання ў карцары (да 10 сутак) зняволеным забараняюцца перапіска, спатканні, атрыманне пасылак, перадач, бандэроляў, дробных пакетаў, карыстанне настольнымі гульнямі, літаратурай, газетамі, часопісамі, прагляд тэлевізійных перадач, а таксама забараняецца мець пры сабе і набываць прадметы, рэчы, за выключэннем ручніку і туалетных прыладаў, і прадукты харчавання.
Аднак пасылкі і перадачы, якія паступілі чалавеку, што знаходзіцца ў карцары, здаюцца на склад СІЗА для захоўвання і ўручаюцца зняволеным пасля выхаду з карцара.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"