Get Mystery Box with random crypto!

​Рэсурснасць. Роўнасць. Інклюзія. Тыдзень асветніцкіх дзеянняў | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Рэсурснасць. Роўнасць. Інклюзія.
Тыдзень асветніцкіх дзеянняў 9-16 лістапада 2021 года

Ужо не першы год с 9 лістапада (гадавіна Крыштальнай ночы — сімбала пачатку трагедыі Халакоста) па 16 лістапада (Міжнародны дзень Талерантнасці) каманда Human Constanta разам з іншымі праваабарончымі і некамерцыйнымі арганізацямі ладзіць Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць дыскрымінаціі і нянавісці.

У гэтым лістападзе нам падаецца як ніколі важна правесці Тыдзень за роўнасць і інклюзію пад дэвізам «Рэсурснасці. Роўнасць. Інклюзія». Роўнасць і інклюзія могуць быць рэсурснымі. Для роўнасці і інклюзіі патрэбная рэсурнасць. Мы вельмі жадаем, каб гэты Тыдзень падсілкаваў нас ўсіх станоўчымі эмоцыямі, пазітыўнымі гісторыямі, натхняльнымі прыкладамі і паспяховымі кейсамі, таму запрашаем усіх прыгадваць і трансліраваць моманты па гэтай тэме, якія падтрымліваюць і грэюць.

Падрабязнасці