Get Mystery Box with random crypto!

​А калі чалавек знаходзіцца ў ШІЗА і ПКТ, што тады з перадачам | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

А калі чалавек знаходзіцца ў ШІЗА і ПКТ, што тады з перадачамі?

Згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, асуджаным у ШІЗА (штрафным ізалятары) забараняюцца: працяглыя і кароткатэрміновыя спатканні, тэлефонныя і відэа-размовы, набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, атрыманне пасылак, перадач, бандэроляў і дробных пакетаў, адпраўленне і атрыманне лістоў, карыстанне настольнымі гульнямі і курэнне. Прыналежнасці для сну ім не выдаюцца, прагулкі не прадастаўляюцца. На гэты перыяд перадачы асуджаным не прымаюць, а акрамя гэтага іх могуць дадаткова пазбавіць адной з дазволеных рэжымных перадач.

Для зняволеных, якіх адпраўляюць у памяшканне камернага тыпу, не прымаюць перадачы. Калі асуджаных змяшчаюць туды на доўгі тэрмін, то ім дазволена толькі адна бандэроль на працягу 6 месяцаў.

Таксама асуджаныя маюць права: атаварвацца ў турэмнай краме на 1 базавую велічыню ў месяц і здзяйсняць штодзённы шпацыр працягласцю 30 хвілін.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны".