Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 15

2021-10-02 18:51:46
Год таму, 2 кастрычніка, у Мінску супрацоўнікі ГУБАЗ затрымалі валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка.

9 кастрычніка яму прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – «Удзел у масавых беспарадках», а 28 студзеня супраць яго і яшчэ некалькіх чалавек была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэксу — «Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме».

Увесь гэты год Андрэй утрымліваецца ў СІЗА-1 за сваю мірную праваабарончую дзейнасць і дапамогу рэпрэсаваным людзям.

Падтрымайце хлопца лістамі і паштоўкамі:
-СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Андрэю Сяргеевічу Чапюку
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
171 views15:51
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 12:48:54
Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
166 views09:48
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 21:24:31 ​Пісьменнік Мікола Адам далучыўся да праекта "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Міі Міткевіч.

"Добры дзень, шаноўная, прыўкрасная Мія!
Наўрад ці Вы мяне ведаеце, але я б хацеў з Вамі пазнаёміцца, таму і напісаць захацелася менавіта Вам. Хто я? Звычайны беларускі пісьменнік, які да 1992 года жыў у зусім іншай краіне і нават не ўяўляў, што некалі апынецца ў Беларусі, куды бацькі прывезлі мяне ў падлеткавым узросце. Зрэшты, менавіта Беларусь зрабіла з мяне пісьменніка, краіна, якая быццам створана для творчасці. На жаль, творчыя людзі найбольш за іншых рэагуюць на тыя або іншыя падзеі залішне эмацыйна, чым і карыстаюцца бяздушныя выканаўцы бяздушных законаў, таму я Вас разумею, як ніхто. Але гэта не нагода для засмучэння ці шкадобы. Наадварот, нагода для гонару і годнасці. Вам ёсць чым ганарыцца, Вы незвычайная, Мія! Нават імя Ваша, надзвычай паэтычнае і мілагучнае, сведчыць пра тое. Я б хацеў, калі Вы не супраць, назваць Вашым імем і ўзнагародзіць Вашымі знешнасцю і маральнымі якасцямі адну з гераінь майго наступнага раману.
Уявіце, што Вы прынцэса казачнай краіны Зачараванія, якая яшчэ і непераўзыдзеная ваяўніца, роўных якой няма ва ўсёй зачарованай аўры аповеду. Вы ўвасабленне Дабра, што супрацьстаіць Злу, падступнаму, хітраму, крывадушнаму, але нявечнаму, бо Вы перамагаеце яго. Бо Дабро заўжды перамагае Зло.
Беражыце сябе, не адчайвайцеся, не паддавайцеся дэпрэсіўным думкам, калі тыя ўзнікаюць, бо яны нявартыя Вашай увагі! Памятайце, што ўсё недарэмна і абавязкова пральецца сонечным сяйвом.
Абдымаю!
З павагай і цяплом, Мікола Адам."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Міі Сяргееўне Міткевіч:
ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
280 views18:24
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 10:14:31Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: парадак абскарджвання адмовы ў спатканні

Дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, могуць быць абскарджаны ў вызначаным КПК парадку ўдзельнікамі крымінальнага працэсу, а таксама іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, калі працэсуальныя дзеянні, якія праводзяцца, і рашэнні закранаюць іх інтарэсы.

Каму накіроўваць скаргі:

- скаргі на дзеянні і рашэнні органа дазнання, асобы, якая праводзіць дазнанне, і следчага падаюцца пракурору, які здзяйсняе нагляд за выкананнем законаў пры вытворчасці папярэдняга расследавання;
- скаргі на дзеянні і рашэнні следчага могуць падавацца таксама начальніку следчага падраздзялення;
- скаргі на дзеянні і рашэнні пракурора падаюцца вышэйстаячаму пракурору;
- скаргі на дзеянні і рашэнні начальніка следчага падраздзялення — вышэйстаячаму начальніку следчага падраздзялення.

Чытаць болей пра статканні
88 views07:14
Адкрыць / каментаваць
2021-09-25 14:24:41
Алесю Бяляцкаму — 59!

Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

За 25 год сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі:

· прэміяй імя Пера Ангера;
· прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава;
· прэміяй Homo Homіnі;
· дыпломам «За мужнасць і барацьбу за свабоду»;
· прэміяй «Лепшы праваабронца года»;
· прэміяй Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова»;
· прэміяй Дзярждэпартамента ЗША, прэміяй Леха Валенсы;
· прэміяй імя Петры Кэлі;
· прэміяй Вацлава Гавела;
· прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закона»;
· прэміяй «За годны лад жыцця»;
· сумесна з іншымі прэміяй імя Сахарава.

Пяць разоў ён вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру.

Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы і з таго моманту знаходзіцца за кратамі.

Павіншаваць Алеся:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
132 views11:24
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 10:16:37 ​Праваабаронца з каманды "Human Constanta" Наста Лойка далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Ігару Аліневічу. Сёння ў Ігара дзень народзінаў, павіншуйце вязня і вы!

"Прывітаньне, Ігар!
Чарговы раз спрабую прабіцца праз крытэры цэнзараў і прасьці гэты кантроль – можа зараз, калі твая справа хутка пойдзе ў суд, стандарты трошкі зьмягчацца? Наіўна спадзяюся.
Увогуле, часта думаю, што тое, што траўмавала людзей апошні год, нас дабівае ўжо другое дзесяцігоддзе, і таму мы моцна дэфармаваліся, і ўзровень спадзеваў іншы – што ліст туды прапусьцяць, што прарвецца ліст адтуль, што суд будзе адкрыты й я зноў змагу пабачыць цябе ў судовай залі, як тады, 10 гадоў таму (гэта мы ўжо аказваецца столькі “знаёмыя”, цяжка паверыць).
Я шмат зь кім перапісвалася за гэтыя гады, але толькі пасьля тваіх рэдкіх лістоў з той, тваёй мінулай “ходкі”, была сумесь адчуваньняў уласнай неадукаванасьці, глупаватасьці й радасьці. Вельмі хочыцца адчуць гэта зноў)) І трошкі шкадую, што пасьля вызваленьня нашая перапіска была такой жа рэдкай.
Атрымала ад цябе прывітаньне ды бачыла твае развагі пра Афганістан – вельмі важна пачуць рацыянальнае меркаваньне ад чалавека, якому давяраеш. Я трошкі абыходжу гэтую тэму, бо адразу адчуваю боль і бясьсільле, прыгадваю на Малалу, у якой сваё змаганьне праз адукацыю яшчэ ў Пакістане зацягнулася (як і ў нас усё зацягнулася). Але ўсё ж за 10 гадоў, як мне падаецца, шмат што зьмянілася – на гэтыя праблемы людзі сталі глядзець праз прызму найбольш уражлівых – жанчын, людзей зь інваліднасьцю, бежанцаў_к… ці гэта ў маёй інфа-бурбалцы, ня ведаю.
Прызнаюся, што не перажываю за цябе, Міколу й шмат каго іншых з досьведам, ды нават адчуваю вашыя хваляваньні й падтрымку нас тут, парадаксальна. Гісторыі пра цябе прарываюцца празь любыя інфа-блакады й вельмі грэюць. Прыгадва, што некаторыя людзі там знутры дапамагаюць іншым і зьмяняюць сыстэму куды эфэктыўней за нас тут (гэта і пра таго ж Міхаіла Жамчужнага, і пра цябе і яшчэ пра шэраг адважных людзей, пакуль мы тут тонем у сваёй смузе, самоце й адчаі).
Ведаю, што ня любіш гэтую ўсю лірыку, але пакуль вось атрымліваецца неяк так. Вельмі хочыцца абмеркаваць з табой такія тэмы як “сацыяльная экалёгія” і мае ідэі адносна турэмнай рэформы, але пра гэта ў наступны раз.
Чакаю неверагоднага й ужо прыняла ўсе твае выбары на карысьць актыўных дзеяньняў мінулай восеньню.

14.09.2021 N.

P.S. Пасятаю, што ты назваў сваю кнігу “Еду ў Магадан” “ня тое што мінулым, але пазамінулым досьведам”, але, па мне, яна ўсё яшчэ/зноў актуальная, раю яе чытаць неафітам.

P.S. З Днём народзінаў! Прарвемся!"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Ігару Уладзіміравічу Аліневічу:
СІЗА КДБ, 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8
244 views07:16
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 20:36:12Якія перадачы бываюць?

Прадуктовая перадача
– звычайная перадача для зняволеных, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу. У гэтай перадачы можна перадаваць прадукты, рэчы першай неабходнасці, адзенне і абутак да 30 кілаграм у месяц. Яе можа перадаваць любы чалавек па заяве і з прад’яўленнем пашпарту ў пэўныя дні згодна з раскладам СІЗА.

Вітамінная/карантынная перадача – садавіна-агароднінная перадача да 10 кг, якая дазволеная як для ўжо асуджаных, так і для тых, хто ячшэ не асуджаны, ці прысуд не ўступіў у сілу. Яе можна перадаваць адзін раз у 30 дзён і класці толькі апельсіны, лімоны, яблыкі, цыбулю, часнык.

Медыцынская перадача – прызначана толькі для лекаў і вітамінаў. Яна не ўлічваецца ў агульную вагу (за выключэннем некаторых СІЗА у парушэнне закону). Яе можна дасылаць як у калонію, так і ў СІЗА.

Рэжымная перадача – перадача для ўжо асуджаных, якія былі накіраваныя для адбыцця пакарання ў папраўчыя калоніі. Колькасць перадач, пасылак, бандэроляў і дробных пакетаў абмежаваныя ў залежнасці ад прызначанага судом рэжыму (агульны, узмоцнены, строгі).

Рэчавая перадача – прызначана для асуджаных, этапаваных у калонію. Яе можна перадаваць толькі адзін раз у год да 50 кілаграмаў. Лепш рабіць гэта бліжэй да халадоў, калі асуджаным патрэбныя цёплыя рэчы.

Чытаць практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад "Вясны"
297 views17:36
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 14:03:51 ​PR-дырэктар, былы журналіст Дзмітрый Семчанка далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Ксеніі Луцкінай.

"Вітаю, Ксенія!
Колькі ўжо даслалі табе лістоў разам з маёй жонкай Юляй, але відавочна дайшла да цябе за гэты час толькі наша пасылка. На яе прыйшоў ліст у адказ, таму гэта адзінае, што дакладна ведаю.
Спадзяюся, што гэты ліст дойдзе. Спадзяюся, што ў тых, хто чытае гэты ліст і выконвае загады, знойдзецца ў сэрцы нешта чалавечае.
Мы вельмі турбуемся за тваё здароўе. Твой бацька распавёў пра рэцыдыў пухліны. Аб гэтым шмат хто пісаў. Ніхто цябе не забыў. Пастаянна бачу, як СМІ і знаёмыя ўзгадваюць цябе.
Калі выпусцілі Юлію Слуцкую ды іншых удзельнікаў прэс-клубу мы чакалі, што і ты таксама выйдзешь. Але потым пайшлі паведамленні, што ты адмовілася падпісаць “письмо о помиловании», і тады на цябе завялі яшчэ адну крымінальную справу.
Я ні ў якім разе не буду цябе пераконваць у зваротным. Разумею, што ты зрабіла цяжкі выбар. У цябе было шмат прычын скарыстацца гэтай магчымасцю выйсці на волю. З галавой хапіла бы тваёй хваробы, ці маленькага сына, што вельмі сумуе па маці. Нихто б не пасмеў і слова сказаць з папрокам, але ты вырашыла інакш і гэты выбар нам усім трэба паважаць.
Прашу толькі аб адным – пастарайся выжыць. Ты вельмі патрэбна родным, сябрам. Ты патрэбна Беларусі. Без такіх прафесіяналаў, мужных ды прынцыповых людзей нам вельмі цяжка будзе будаваць краіну пра якую мы марылі. Веру, што Ўбачымся пры іншых абставінах і будзе яшчэ ў нас свята.
З бязмернай павагай,
Дзмітрый Семчанка!"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Ксеніі Алегаўне Луцкінай:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
230 views11:03
Адкрыць / каментаваць